Навукоўцы канстатуюць нармалізацыю дыялогу Беларусі і ЕС

22 Jun, 2016.

Копия IMG_9393

Другая міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы ўзаемадзеяння», прайшла 2 чэрвеня пад эгідай Цэнтра даследаванняў Жана Манэ БДУ.

Копия IMG_9407

Дзяніс Сідарэнка

Першая канферэнцыя прайшла ў 2014 го­дзе. Сёлета мерапрыемства адкрылі рэктар акадэмік Сяргей Абламейка, кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі Прад­стаў­ніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Джым Казенс і кіраўнік упраў­лення агуль­наеўрапейскага ўзаема­дзеяння Міні­стэр­ства замежных спраў нашай краiны Дзяніс Сідарэнка. Апошні, у прыватнасці, адзна­чыў, што з-за пагрозы тэрарызму, нарка­трафіку, гандлю людзьмі Беларусь мае патрэбу ў шчыльным супрацоўніцтве з усімі суседзямі, у тым ліку і з Еўрапейскім саюзам. Але важна разумець безгрунтоўнасць падыходу да нашай краіны «або вы з намі, або супраць нас». «Мы хочам прайсці гэты шлях па­будовы адносін з двума вялікімі суседзямі, знайшоўшы такі баланс узаема­дзеяння, які стане прыкладам для іншых краін рэгіёна, пакажа магчымасць паспяховага пазіцыя­навання», – адзначыў дыпламат.

Копия IMG_9421

Уладзімір Астапенка

«Папярэдняя канферэнцыя, – распавёў нам кіраўнік Цэнтра даследаванняў Жана Манэ БДУ Уладзімір Астапенка, – праводзілася ў зусім іншых палітычных умовах. Тады пра актыўныя дзеянні з Еўрапейскім саюзам мы нават не размаўлялі. У лютым былі знятыя санкцыі, і пачалася нармалізацыя дыялогу. Таму канферэнцыя асабліва дарэчная, каб праглядзець усе аспекты ўзаемаадносін з Еўрапейскім саюзам і зрабіць практычныя рэкамендацыі. Думаю, што гэта не апошняя канферэнцыя, бо акадэмічная цікавасць да гэтай тэмы не згасае».

Эксперты ў галіне еўрапейскай інтэграцыі з Беларусі, Казахстана, Расіі, а таксама Вя­лікабрытаніі, Бельгіі і Польшчы абмер­кавалі пытанні знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця, прававога рэгулявання, развіцця супрацоўніцтва ў гумані­тарнай сферы.
На канферэнцыю былі запрошаныя прад­стаўнікі беларускіх і замежных ВНУ. Ад БДУ на пленарным пасяджэнні выступіў загад­чык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Рыгор Васілевіч.

Копия IMG_9455

Стывен Блокманс

Ён рас­­па­вёў пра гісторыю і сучаснасць Беларусі як сацыяльнай дзяржавы і па­раў­наў асноўны закон нашай краіны з iрлан­дскай i iспанскай канстытуцыямi. Прад­ставіць вопыт узаема­адносін Казахстана і ЕС з Астаны прыляцела дырэктар Інстытута прававых даследаван­няў Казахскага дзяр­жаўнага юрыдычнага ўнівер­сітэта Сара Ідрышава. Адлігу паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю канста­та­ваў прафесар Стывен Блокманс з Цэнтра даследаванняў еўрапейскай палітыкі (Бель­гія). Скончыў шэраг пленарных дакладаў суддзя Суда ЕАЭС Дзяніс Колас. Дыялог працягнулі на ФМА ў межах чатырох секцый:  «Знешняя палітыка ЕС», «Сацыяльна-эка­намічная палі­тыка ЕС», «Прававое рэгуляванне ў ЕС», «Супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы ў ЕС». Будзе апублікаваны зборнік тэзісаў.
Канферэнцыя ладзіцца па праекце імя Жана Манэ, якi быў галоўным iдэолагам еўрапейская iнтэграцыi. З 2001 г. праект рас­паўсюдзіўся па ўсім свеце і зараз ахапіў 68 краін на пяці кантынентах. Яго мэта – падтрымаць вывучэнне еўрапейскага права і еўрапейскай інтэграцыі праз вылучэнне грантаў даследчыкам і выкладчыкам ВНУ.
Віталь АРЭШКА

Копия IMG_9451

Копия IMG_9396

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *