Моладзі – перспектывы! (+відэа)

23 Jun, 2016.

Выпускнікі школы лідара радуюцца пасведчанням дзяржаўнага ўзору разам з прарэктарам БДУ Аляксеем Данільчанкам

Выпускнікі школы лідара радуюцца пасведчанням дзяржаўнага ўзору разам з прарэктарам БДУ Аляксеем Данільчанкам

Адмысловую праграму павышэння кваліфікацыі «Усе трэнды сучаснага лідара», якая разгортвалася з 24 мая па 8 чэрвеня, завяршылі 70 супрацоўнікаў універсітэта. Першая школа лідара праходзіла ў чэрвені 2013 года ў межах «карпа­ра­тыўнага ўніверсітэта», але сёлета на курсы набралі не толькі пра­фе­сарска-выкладчыцкі склад, але і прадстаўнікоў структурных пад­раздзя­ленняў. Далучыліся супра­цоўнікі медыяцэнтра, фундаментальнай бібліятэкі, цэнтра інфар­ма­цыйных тэхналогій, Галоўнага ўпраўлення эканамічнай і інвесты­цыйнай дзейнасці, упраўлення вы­хаваўчай работы з моладдзю і інш. Слухачы або складаюць так званы «кадравы рэзерв», або толь­кі рэкамендаваныя туды як перс­пек­тыўныя супрацоўнікі. То бок яны могуць у любы момант заняць кі­раўнічыя пасады ва ўніверсітэце. Таму ўпраўленне кадраў БДУ на базе ФМА зладзіла спецыяльную школу, каб падрыхтаваць будучых лідараў, дапамагчы ім цікава і незвычайна павысіць кваліфікацыю. IMG_9756 Адукацыяй слухачоў займаліся знакамітыя ў прафесійных колах бізнес-трэнеры, топ-менеджары беларускіх кампаній і выкладчыкі БДУ. Майстар-клас «Кіраванне праектамі», для прыкладу, вёў Сяргей Гарэлік, намеснік дырэктара па развіцці і кіраванні пра­ектамі групы кампаній «А-100», ін­тэр­актыўны семінар «Эфектыўная работа і ўзаемадзеянне ў каман­дзе» – Міхаіл Лях, сертыфікаваны трэнер Міжнароднай асацыяцыі коў­чаў, практыкум «Іерархія лі­дарскіх стыляў і рыс характару» – Алег Радзюк, дацэнт кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі БДУ – усяго каля дзесяці чалавек. Карэспандэнт газеты «Універ­сітэт» паназіраў за завяршэннем праграмы. У 9 гадзін раніцы 8 чэрвеня пачаўся заключны семінар «Прыцягненне персаналу» Сяргея Прыходзькі, дырэктара па рабоце з персаналам ЗАТ «Альфа-Банк». За партамі сядзелі па большасці слухачкі. Мужчын па самым ап­тымістычным падліку недзе каля чвэрці. Цікава, няўжо кіраванне ўніверсітэтам у будучыні адыдзе прыгожай палове? Пакуль сярод дэканаў факультэтаў няма анівод­най жанчыны. IMG_9852 На працягу семінара Сяргей Пры­ходзька распавядаў, чым ад­роз­ніваецца работнік ад су­пра­цоўніка і як зрабіць, каб людзі прынялі місію кампаніі як сваю асабістую. Таксама выкладчык спы­­ніўся на рысах, па якіх можна яшчэ на этапе сумоўя выявіць незацікаўленага супрацоўніка, і шмат яшчэ на чым іншым. Семі­нар працягваўся болей за гадзіну. Напрыканцы слухачы задавалі разнастайныя  пытанні. Удзельнікі курсаў хадзілі на за­няткі з 24 мая, два тыдні, аднача­сова працавалі на сваіх асноўных месцах працы. Цяпер ім засталося пайсці ва ўніверсітэцкі дворык, там арганізуюць флэш-моб і ат­рымаюць свае пасведчанні дзяр­жаўнага ўзору. Праграма курсаў павышэння кваліфікацыі складалася з прыцэлам на «навучанне дзеяннем». Гэта досыць нестандартны падыход да адукацыі. Удзельнікі спачатку прайшлі анкетаванне, каб выявіць свае лідарскія здольнасці. IMG_9826 Заняткі былі максімальна нефармальнымі, нязмушанымі. Слухачы прайшлі камунікатыўную гульню, прысутні­чалі на аглядзе праграмнага за­беспячэння. Карацей, атрымаўся гэткі «адукацыйны мадэрн». Рых­тавалі будучых кіраўнікоў па такіх напрамках, як базавыя навыкі кі­равання, дзелавыя камунікацыі кіраўніка, дэлегаванне паўнамоц­тваў і размеркаванне адказнасці, прыняцце кіраўнічых рашэнняў, камандная праца, эмацыйны інтэлект. Марыка Баранава, выкладчык рускай мовы як замежнай, ФМА: «Мне падаецца, што крэатыўная адукацыя – гэта цікава і карысна. Людзі стамляюцца на працы. Ім хочацца вучыцца чамусьці новаму. Асабліва спадабалася тое, што некаторыя выкладчыкі ўдзельнічалі ў рэальных праектах. І яны дзеляцца з намі рэальным вопытам, распавядаюць пра рэальныя кампаніі, пра тыя праекты, стартапы, якія яны рабілі». IMG_9896 Дзмітрый Марушка, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі, ЭФ: «Асабліва хочацца адзначыць майстар-клас «Кіраванне праек­тамі» (Сяргей Гарэлік – заўв.  рэд.) і «Базавыя навыкі кіравання» (Дзмітрый Лук’янаў, дацэнт кафедры агульнай і клінічнай псі­халогіі БДУ – заўв. рэд.). Менавіта гэтыя выклад­чы­кі, на мой погляд, праявілі максімальны ўзровень крэатыўнасці. Яны імкнуліся ўцяг­нуць усіх слухачоў у навучальны працэс. Нарэшце, у іх атрыма­лася пабудаваць міжасабовую камуні­кацыю, дапамагчы нам стаць блі­жэйшымі адзін да аднаго. Хочацца адзначыць нязмушаную форму выкладання. Досыць складаны матэрыял падавалі простай мовай. Лекцыі былі жывыя, практыка-арыентаваныя, і назіралася максі­маль­ная за­цікаўленасць слухачоў». IMG_9991 Флэш-моб ва ўніверсітэцкім дворыку ўяўляў сабой фітнэс-танец «Зумба», які прафесійна правяла выкладчык ФМА Вольга Шыманская. Спачатку смешна было глядзець, як выкладчыкі, за­гад­чыкі кафедраў танчаць з сур’­ёзнымі тварамі, імкнучыся запом­ніць парадак рухаў. Але потым у іх пачало атрымлівацца, твары сталі менш заклапочаныя, а рухі неблагія і больш-менш сінхронныя. Арыгі­нальны спосаб завяршыць курсы, тым больш што слухачы ў асноў­ным не старэйшыя за 35 гадоў. Ад кіраўніцтва БДУ да выпус­кнікоў праграмы «Усе трэнды сучаснага лідара» звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксей Данільчанка: «Віншую з заканчэннем школы лідара. Спа­дзяюся, што атрыманыя веды вы зможаце выкарыстаць на практыцы ў сваіх калектывах, што будзеце са­праў­ды ініцыя­тыўнымі і крэатыў­нымі ліда­рамі. Вы наш гонар. Мы робім стаўку на моладзь і чакаем ад вас аддачы, каб наш універсітэт пра­соўваўся ў між­народных рэйтынгах і каб усе ведалі, што БДУ — найлепшая ВНУ краіны!» Віталь АРЭШКА Яшчэ больш фота тут Відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *