Упершыню адкрыты моладзевы танцавальны фэст BSU DANCE FESTIVAL пройдзе 29 лістапада ў БДУ

28 Nov, 2017.

Пройдзе ён па адрасе: вул. Прытыцкага, 62/5, клуб RE:PUBLIC. Пачатак у 18.30.
Спаборніцтва накіравана на папулярызацыю студэнцкай танцавальнай творчасці, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, здаровага ладу жыцця, а таксама пашырэнне кантактаў паміж прафесійнымі танцорамі і аматарамі. Мерапрыемства арганізавана ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафілактыкі СНІД у Беларусі па дэвізам “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне”.
Праграма фэсту ўключае танцавальны конкурс, у фінале якога выступяць шэсць танцавальных калектываў і дзесяць салістаў. БДУ прадставяць студэнты Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава, Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій, факультэтаў філалагічнага, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, а таксама студэнцкага гарадка і юрыдычнага каледжа.
Акрамя таго, харэаграфічныя нумары прадэманструюць студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і сталічнай сярэдняй школы № 201.
 
Канкурсанты выканаюць нумары ў тэхніку танцавальных кірункаў шоу-дэнс, крамп, джаз-фанк, хіп-хоп, хаус, мадэрн, джаз-мадэрн, кантэмпарары, попінг, локінг і інш. Артысты з сольнымі выступамі будуць ваяваць за перамогу ў танцавальным батле.
Уладальнікаў гран-пры вызначаць шляхам глядацкага галасавання ў намінацыях “Найлепшы саліст” і “Найлепшы калектыў”. Пераможцаў узнагародзяць кубкамі, дыпломамі і памятнымі прызамі.
Акрамя таго, прафесійнае журы дасць сваю ацэнку артыстам і назаве фаварытаў у намінацыях “Найлепшая танцавальная група”, “Найлепшая пастановачная праца фэсту”, “Найлепшы танцор фэсту” і “Найлепшая танцорка фэсту”.
У адборачным туры фэсту выступілі звыш 50 удзельнікаў, якія прадстаўлялі школы, універсітэты, а таксама моладзевыя грамадскія арганізацыі і аб’яднанні.
Арганізатарамі фэсту выступілі ўпраўленне па справах культуры, творчы саюз БДУ, адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска.
print

Вам таксама можа спадабацца: