У БДУ праходзіць выстава «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці»

12 Apr, 2018.

Яна ўжо пабывала на механіка-матычным, геаграфічным, фізічным і хімічным факультэтах (да канца тыдня). На чарзе – факультэт філасофіі і сацыяльных навук. Выстава стала выдатным дадаткам да курса рэспубліканскага праекта «Сафіі», які распачаўся ў БДУ ў лютым гэтага года.

Выстава «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» арганізавана Упраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, АА «Беларускі саюз жанчын» і дэканатамі факультэтаў. Дзевяць стэндаў прысвечаны сэнсу жыцця, залежнасцям, сапраўднаму каханню, вернасці, абортам, законнаму шлюбу і пазаўлюбныя сувязі, сям’і і дзецям, дабраце.

Асветніцкі праект «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» – гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на абарону жыцця і выхаванне маральнасці і сямейных каштоўнасцяў у грамадстве, у першую чаргу, у моладзі нашай краіны. Гэта вандроўная выстава частка праекта, яе галоўная мэта – маральнае і сямейнае выхаванне. Куратар праекта Алена Ярашэвіч вандруе па беларускіх навучальных установах, каб больш маладых людзей даведаліся пра сапраўдныя сямейныя каштоўнасці, і чым каханне адрозніваецца ад закаханасці.

«У выставе чатыры асноўныя тэмы: сэнс жыцця і залежнасці як адсутнасць сэнсу; дашлюбныя адносіны і как знайсці сваю «палавінку»; сям’я, шлюбныя адносіны і бацькоўства; абарона жыцця. Я сама скончыла геаграфічны факультэт, тады было звычайным жаніцца на апошніх курсах. Студэнцтва – тая пара, калі маладыя людзі будуюць стасункі с процілеглым полам, ствараюць сям’ю», – кажа Алена Іванаўна.

Кожны новы факультэт – новае адкрыццё выставы, дзе куратар коратка прэзентуе усе тэмы. Пасля – дыскусія і пытанні. А яны ўзнікаюць! Вось якія ўражанні засталіся у студэнткі Алы Валюк:

«Выстава ўразіла сваёй даступнасцю, канкрэтнасцю. Радуе, калі ў простых рэчах закладзены вялікі сэнс. Вялікі дзякуй Алене Іванаўне за экскурсію, якая дала зразумець многае за такі кароткі тэрмін. Яна таленавіта патлумачыла ўсе дэталі, якія былі закладзеныя ў гэтую выдатную выставу».

Надзея МАРХЕЛЬ

print

Вам таксама можа спадабацца: