Куратары павысілі дасведчанасць у выхаванні моладзі

23 Oct, 2014.

курсы повышения кураторы Курсы павышэння кваліфікацыі для куратараў навучальных груп былі наладжаны ў БДУ ў чацвёрты раз у верасні гэтага года на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі. Ініцыятарамі іх правядзення, як і раней, стала ўпраўленне выха­ваўчай работы з моладдзю. Яно распрацавала і праграму заняткаў «Выхаваўчая праца куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і аргані­зацыйна-метадычныя аспекты». Начальнік УВРМ Аляксей Бага­мазаў чытаў на курсах лекцыю на тэму «Выхаваўчая сістэма ВНУ». Як старшы выкладчык кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі, ён гаворыць, што курсы для куратараў узніклі з прычыны таго, што структура выхавання ў нашым універсітэце кардынальна адрозніваецца ад іншых. У той час як у рэгіянальных установах вышэйшай адукацыі з моладдзю, як правіла, працуюць толькі аддзелы выхаваўчай работы, у нас – цэлае ўпраўленне. Да ўсяго праблемамі студэнтаў займаецца студгарадок, псіхалагічная служба, упраўленне па справах культуры, а таксама спартыўны клуб і інш. Прайшоўшы курсы на базе Інстытута журна­лістыкі, куратары пачынаюць разумець, што ў любы час могуць звярнуцца па дапамогу ў пералічаныя вышэй падраздзяленні ўнівер­сітэта. Становіцца зразумелым і практычны вопыт дзейнасці гэтых ненавучальных утварэнняў. курсы повышения кураторы Акрамя гэтага яны атрым­ліваюць на курсах тэарэтычныя веды ў галіне псіхалогіі і педагогікі. З сутнаснымі характарыстыкамі, фактарамі, асаблівасцямі і ўмовамі эфектыўнай арганізацыі працэсу выхавання студэнтаў, а таксама з асноўнымі кірункамі і патраба­ваннямі да выхаваўчай дзейнасці куратара ў сучасных умовах слу­хачоў курсаў у верасні гэтага года пазнаёміла загадчыца кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Вольга Жук. Пра псіхала­гічныя асаблівасці сацыялізацыі сучасных студэнтаў куратарам расказала начальнік цэнтра сістэмных даследаванняў праблем моладзі эканамічнага факультэта Любоў Шумская. Яна растлумачыла, якім з’яўляецца сучасны студэнт, якія актуальныя праблемы ўзнікаюць у выхаванні. Сацыяль­на-псіхалагічная адаптацыя перша­курснікаў турбавала начальніка псіхалагічнай службы нашага ўніверсітэта Руслана Папка, які пра­чытаў лекцыі і на іншыя тэмы. Вопытам працы куратараў на юрыдычным факультэце падзя­ліўся намеснік дэкана па наву­чальна-выхаваўчай рабоце Андрэй Шыдлоўскі і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сяргей Калінін. Дарэчы, юрыдычны факультэт у мінулым з’яўляўся адным з пераможцаў конкурсу «Куратар года БДУ». Мэты, задачы і змест работы куратара навучальнай групы абазначыў прарэктар па навучальна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Ула­дзімір Сувораў. курсы повышения кураторы Па словах начальніка УВРМ Аляксея Багамазава, змест праграмы навучання куратараў, формы і метады працы курсаў кожны год удасканальваюцца. Усе кура­тары, якія павышалі сваю квалі­фікацыю сёлета, атрымалі серты­фікаты дзяржаўнага ўзору, якія цяпер пацвярджаюць іх дасведчанасць у выхаванні моладзі. Ганна ЛАГУН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *