Быць добрым – гэта так проста! Дапаможам Чахоўшчынскай школе-інтэрнату (+слайды)

11 Apr, 2018.

Валанцёры філфака БДУ арганізавалі першы дабрачынны stand-up-вечар БДУ 2 красавіка. Бралі ўдзел комікі, якіх часта можна ўбачыць на “адкрытых мікрафонах” Мінска. Уваход ажыццяўляўся па падарунках, якія перададуць ДУА “Чахоўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”, дзе пражывае больш за 50 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў.

Са смеху і выдатнага настрою пачаўся працоўны тыдзень. Арганізатары мерапрыемства – добраахвотніцкая арганізацыя “С.Н.В.” філфака БДУ (“Сообщество нормальных волшебников”) яшчэ раз адзначыла, як цудоўна дапамагаць таму, каму патрэбная падтрымка. Канцылярыя і прадметы асабістай гігіены – вось чым напоўнілі вялікую скрынку для выхаванцаў школы-інтэрната, прыйшоўшы на філфак, студэнты і госці ўніверсітэта.

Комікам удалося зарадзіць пазітывам гледачоў на будучую вясну. Калі за акном надвор’е не цешыць, хочацца незвычайных падзей, каб развесці пахмурныя дні. Атрымліваецца, што яшчэ ў гэты вечар адзначылі дзень смеху, які прайшоў не так даўно. Адны з найлепшых комікаў сталіцы прыйшлі падтрымаць дабрачынную ініцыятыву студэнтаў: Тарас Нікіцін, Іван Шумейка, Павел Радзевіч, Вікторыя Пачкайла, Ягор Свірскі, Аляксандр Калінкін, Максім Маісееў. Менавіта яны часта весяляць людзей на іншых пляцоўках Мінска. Жартавалі на разнастайныя тэмы: пра вучобу ў медыцынскай ВНУ і працу ў аптэцы, пра студэнцтва і далейшае жыццё, вялікія і маленькія гарады, шкодныя звычкі і пра тое, як цяжка даводзіцца дзяўчатам і аўтамабілістам. І шмат-шмат іншага.

Вам таксама можа спадабацца: