Антытытунёвая акцыя разгарнулася ў сацыяльных сетках БДУ

30 мая, 2018.

У сацыяльных сетках Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта разгарнулася антытытунёвая акцыя.Студэнты і супрацоўнікі БДУ кідаюць адзін аднаму выклік адмовіцца ад цыгарэты на карысць выдзімання мыльных бурбалак. Тое, што адбываецца, здымаюць на камеру, і атрыманы здымак ці відэасюжэт размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #no_smoke_bsu #justДУЕТbsu. Пры гэтым герой распавядае ў сваіх каментарыях пра стаўленне да курэння, дзеліцца дэвізам здаровага ладу жыцця і абавязкова кідае выклік сваім сябрам.

Ужо два дні чэлендж набірае папулярнасць, і выклікі атрымліваюць не толькі тыя, хто курыць, але і ўсе ахвотнікі палепшыць якасць жыцця насельніцтва. У сацыяльных сетках няма перашкод, чэлендж кінуты ўжо кіраўніцтву БДУ.

“Калі хоць бы некалькі чалавек дзякуючы гэтаму мерапрыемству адмовяцца ад цыгарэты і прымуць жыццё без тытуню, наша мэта будзе дасягнута”, – пракаментаваў свой удзел у чэленджы прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Іван Янушэвіч.

Дадзеная ініцыятыва належыць упраўленню выхаваўчай работы з моладдзю БДУ і прымеркавана да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца штогод 31 мая. Правядзенне падобных мерапрыемстваў дазволіць прыцягнуць увагу да праблем тытунекурэння, павялічыць дасведчанасць у людзей пра наступствы шкоднай звычкі і мабілізуе высілкі ўсіх зацікаўленых у барацьбе з курэннем.

Дарэчы, на працягу мая ў нашай краіне праводзіцца антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню” пад дэвізам “Тытунь і хваробы сэрца”. Накіравана яна на прафілактыку спажывання тытуню з мэтай зніжэння захворванняў, звязаных з курэннем.

 

print

Вам таксама можа спадабацца: