Музычны драйв і прызнанне ў каханні: у БДУ адгрымеў “Віват, студэнт!” [+cлайды і відэа]

5 Sep, 2018.

У Палацы спорту 1 верасня было сапраўды горача, і не толькі таму, што першы дзень восені пацешыў надвор’ем – першакурснікі БДУ ярка адзначылі пачатак свайго студэнцкага жыцця. Традыцыйнае свята “Віват, студэнт!” наведала больш за 5000 чалавек. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Лекцыі, семінары і першая сесія – усё гэта будзе потым, а цяпер весялосць, фота на памяць пра першы дзень ва ўніверсітэце і шмат новых знаёмстваў: з аднагрупнікамі, студэнтамі з іншых факультэтаў і, вядома, студэнцкімі арганізацыямі, якія размясціліся ў холе Палаца спорту са сваімі стэндамі і фотазонамі.

Савет старастаў БДУ прапанаваў першакурснікам на вечар стаць піратамі Карыбскага мора. На стэндзе арганізацыі можна было паспаборнічаць у трапнасці: патрапіць у свой факультэт на карце.

Выявіць свае таленты ў першы дзень студэнцкага жыцця можна было ў зоне Творчага саюза БДУ. Тут актыўна спявалі караоке і імкнуліся паўтарыць танцавальныя рухі сімулятара JustDance.

Забаўляў і частаваў прысутных з навуковым падыходам студэнцкі савет па якасці адукацыі. На вачах першакурснікаў гатавалі марожанае з дапамогай вадкага азоту. А яшчэ кожны ахвотнік мог выцягнуць таемнае пасланне і “праявіць” яго з дапамогай хімічных рэчываў.

“Хочаш даведацца, што цябе чакае ў прафкаме? Даведайся ўжо зараз”. Новаспечаным студэнтам прапанавалі надзець акуляры віртуальнай рэальнасці і перанесціся ў прафкам прама з хола Палаца спорту.

Вам таксама можа спадабацца: