Біялагічны факультэт – самы вялікі сярод прыродазнаўчых факультэтаў.
![]() |
Дэкан – кандыдат біялагічных навук дацэнт
Уладзімір Васільевіч ЛЫСАК
Адрас: г. Мінск, вул. Курчатава, 10 Тэл. 209-58-08, 209-59-02 Е-mail: bio@bsu.by www.bio.bsu.by |
У структуры факультэта: 9 кафедраў, 9 навукова-даследчых лабараторый, заалагічны музей, батанічны сад, гербарый, вучэбна-навуковы цэнтр «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга».Функцыянуюць 9 філіялаў кафедраў на базе НАН Беларусі, прыродаахоўных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў. Працуюць 3 акадэмікі, 2 члены-карэспандэнты НАН Беларусі, 19 дактароў і 85 кандыдатаў навук. Навучаюцца больш за 2000 студэнтаў, 45 магістрантаў і 35 аспірантаў.
• «Біяэкалогія»,
• «Біяхімія»,
• «Мікрабіялогія».
Студэнты атрымліваюць адну з 6 кваліфікацый: «Бiёлаг», «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі», «Біёлаг-біятэхнолаг. Выкладчык біялогіі», «Біёлаг-эколаг. Выкладчык біялогіі і экалогіі», «Біёлаг. Біяхімік» і «Біёлаг. Мікрабіёлаг». На завочным аддзяленні падрыхтоўка вядзецца па спецыяльнасцях «Біялогія» (напрамкi: «навукова-вытворчая дзейнасць» i «навукова-педагагiчная дзейнасць»), «Біяэкалогія», «Біяхімія» і «Мікра-біялогія».


Выпускнікі факультэта могуць працаваць супрацоўнікамі навукова-даследчых інстытутаў, на прадпрыемствах фармацэўтычнай, біяхімічнай, мікрабіялагічнай, ветэрынарнай і харчовай прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, на прадпрыемствах, якія вырабляюць касметыку, у экспертнакрымiналiстычных цэнтрах, у запаведніках, заказніках, нацыянальных парках, батанічных садах, на селекцыйных станцыях, ва ўстановах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у сістэме Дзяржкамгідрамета, у сертыфікацыйных, экспертна-аналітычных, мытных установах, выкладчыкамі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў і г. д.

Штогод супрацоўнікамі факультэта выконваецца больш за 100 навукова-даследчых праектаў, з якіх вялікая колькасць з’яўляецца гаспадарчымі дамовамі. Ажыццяўляюць даследаванні ў межах усіх праектаў таксама і студэнты, многія на платнай аснове. У бягучым годзе факультэт удзельнічае ў выкананні 2 міжнародных кантрактаў.

Дзейнічаюць творчыя аб’яднанні: «Бiятэатр», газета Vita, моладзевае выданне Fresh і іншыя. Штогод маштабна праводзяцца два святы – пасвячэнне першакурснікаў у студэнты і дні біёлага. На біяфаку гэта не толькі мерапрыемствы для студэнтаў i выкладчыкаў, але і час традыцыйных сустрэч выпускнікоў факультэта. Падрыхтоўкай святочных праграм займаецца «Бiятэатр» – саюз творчых людзей, якія імкнуцца зрабіць больш разнастайным і вясёлым жыццё на факультэце. Кожная пастаўленая «Бiятэатрам» п’еса арыгінальная і ставіцца на сцэне толькі адзін раз, і гэта таксама непарушная традыцыя.
На факультэце з 2011 г. працуе «Школа юнага біёлага». Слухачамі могуць стаць вучні 9–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Праграма навучання разлічана на 2 гады і накіравана на паглыбленае вывучэнне біялогіі.
Біяфак – гэта рамантыка зносін з прыродай!
Біяфак – гэта любоў да ўсяго жывога!


Воляю лёсу пасля працы на факультэце я патрапіла ў рэальны сектар эканомікі – на РУП «Белмедпрэпараты». Зараз узначальваю ўпраўленне інавацыйнага развіцця. Здавалася б, якая сувязь фармацэўтыкі з біялогіяй? Самая непасрэдная! Біялагічная адукацыя дазваляе рэалізаваць сябе і ў гэтай сферы, у прыватнасці пры вызначэнні падыходаў да распрацоўкі біялагічных і хімічных метадаў кантролю якасці лекаў, да тэхналогій атрымання біялагічна актыўных злучэнняў і прэпаратаў на іх аснове з выкарыстаннем біятэхналагічных працэсаў. А гэтыя веды – вынік навучання на біялагічным факультэце!
Жадаю ўсім здароўя і дабрабыту, а роднаму біяфаку – росквіту!