Зразумець, што такое БДУ. Першая зімовая школа па фізіцы і матэматыцы для кітайскіх студэнтаў [+cлайды і відэа]

8 Feb, 2019.

У нашу ВНУ прыязджалі 18 кітайскіх студэнтаў першага і другога курса Сумеснага інстытута Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта і БДУ, дзе маладыя людзі навучаюцца па спецыяльнасцях «Прыкладная фізіка» і «Інжынерная механіка». З 15 да 25 студзеня на базе фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў замежныя студэнты слухалі лекцыі выкладчыкаў, выконвалі заданні, пазнавалі краіну і ўніверсітэт.
Падобная школа ўжо прайшла ўлетку на базе Далянскага ўніверсітэта, тады 18 нашых студэнтаў выязджалі ў Далянь. Амаль праз паўгода – візіт у адказ. У гэтыя дні ў раскладзе гасцей БДУ былі і лекцыі, і лабараторныя працы, і міжнародны конкурс. Працоўная мова школы – англійская.
Падрабязней пра праграму школы распавяла Галіна Пусянкова, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў, каардынатар і выкладчык зімовай школы Сумеснага інстытута:
«Праграма зімовай школы распрацавана такім чынам, каб нашы кітайскія сябры наве­далі лекцыі і лабараторныя працы па англійскай мове, ядзернай фізіцы, па кіраванні ядзерным рэ­актарам, па матэматычных метадах апрацоўкі і аналізу экспе­рыментальных дадзеных, па геа­інфармацыйных сістэмах і геамеханіцы, мехатроніцы. Даведаліся пра сучасныя даследаванні па механіцы і трыбафатыцы, наведалі заняткі па адытыўнай тэхналогіі 3D-мадэлявання і друку ў меха­ніцы, а таксама па аналітычным мадэляванні ў біямеханіцы. Беларускія студэнты выступілі з прэ­зентацыямі пра нашу краіну, уні­версітэт, факультэты, такім чынам, разам са слухачамі параўналі дзве сістэмы навучання.
Для кітайскіх студэнтаў пад­рыхтавалі разнастайную экскур­сійную праграму (Мінск, Дудуткі, музеі БДУ, Парк высокіх тэхналогій, «Вялікі камень»).

Вам таксама можа спадабацца: