Якія магчымасці перад намі адкрыты? Вольга Чупрыс распавяла пра інавацыі ў БДУ [+cлайды]

29 Apr, 2019.

Да рэалізаваных інавацый ва ўніверсітэце можна аднесці ўвядзенне новых механізмаў аплаты працы ПВС, дыстанцыйны фармат у навучанні, электронныя студэнцкія білеты, сумешчаныя з аплатнай карткай, асабістыя кабінеты абітурыента, студэнта, выкладчыка. Як гэтыя новаўвядзенні змяняюць універсітэт? Што яшчэ ўключана ў планы? Пра гэта казала Вольга ЧУПРЫС, прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях, на Савеце БДУ.

Пра элементы сістэмы
Універсітэт – гэта асаблівы саюз выкладчыкаў, студэнтаў, адміністрацыйна-кіраўнічага і дапаможнага персаналу, якія працу­юць дзеля дасягнення адзіных адукацыйных і навуковых мэт. Сучасная адукацыйная сістэма прадстаўлена адзінствам экана­мічных, тэхналагічных, арганізацыйных і педагагічных інавацый.
– Што да інавацый, якія выкарыстоўва­юцца падчас навучання, то яны не могуць існаваць самі па сабе. Яны павінны падмацоўвацца эканамічнымі механізмамі, арганізацыйнымі формамі, новымі метадамі навучання, уключэннем сучасных камп’ютарных
і тэлекамунікацыйных сістэм. Таму тут варта разглядаць кампаненты комплексу цалкам, – адзначае Вольга Іванаўна.

Пра эканамічныя інавацыі
У гэтым кірунку на савеце былі агучаны такія вынікі: уведзены новыя механізмы аплаты працы ПВС; існуе матэрыяльная падтрымка студэнтаў, напрыклад, яны могуць стаць стыпендыятамі кампаніі Wargaming; таксама ўсталяваны надбаўкі асобным педагагічным работнікам за сістэмную працу па абнаў­ленні структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі, працу з замежнымі навучэнцамі, распрацоўку навучальна-праграмнай дакументацыі на замежнай мове, працу з адоранымі і таленавітымі навучэнцамі, кансультаванне інавацыйных праектаў і інш.

Вам таксама можа спадабацца: