У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі.
– Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як даніна памяці нашай усеагульнай гісторыі, – адзначыў рэктар БДУ Андрэй Кароль. – Калі мы не будзем клапаціцца пра агульныя карані, а гэта ёсць залог развіцця любой сістэмы, то ні пра якое развіццё не можа быць і гаворкі. Безумоўна, гэта і новыя сувязі, і навуковыя кантакты.
У пачатку форуму прагучалі прывітальныя словы. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэс- публікі Беларусь Наталля Качанава адправіла віншавальны адрас удзельнікам мерапрыемства. Яна пад- крэсліла, што Беларусь і Расія маюць трывалую дружбу, узаемную павагу і агульныя каштоўнасці. Асаблівая ўва- га была нададзена памяці пра перамогу ў Вялікай Ай- чыннай вайне. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў таксама накіраваў прывітанне, у якім адзначыў важнасць захавання агульных культурных і гістарычных каштоўнасцяў і процідзеяння фальсіфіка- цыі гісторыі. Ён надаў асаблівую ўвагу ініцыятыве мо- ладзевага руху ў якасці інструмента ўрэгулявання рознагалоссяў і заклікаў удзельнікаў форуму да актыў- нага дыялогу і новых ініцыятыў.
Акрамя таго, у дзень адкрыцця форуму адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пагадненняў аб супра- цоўніцтве. БДУ ўмацаваў партнёрскія сувязі з шэрагам вядучых расійскіх ВНУ, уключаючы Курскі дзяржаўны ўніверсітэт, Омскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. М. Даста- еўскага, Саратаўскі нацыянальны даследчы дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага, Варонежскі дзяр- жаўны ўніверсітэт і Уральскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя В. Ф. Якаўлева. Падпісаныя дакументы стануць асновай для развіцця сумесных адукацыйных і навуковых праектаў.
Форум працягнуўся сустрэчай пакаленняў – моладзь змагла пагутарыць з жывымі сведкамі трагічных падзей. У фармаце адкрытага дыялогу студэнты задалі пытанні і пачулі неацэнныя ўспаміны з першых вуснаў ад ветэра- наў Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую атмасферу стварыла прысутнасць Марыі Ягадніцынай, старшыні Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда, і Фёдара Фешчанкі, які працаваў у БДУ з 1963 па 2002 год на фа- культэце геаграфіі і геаінфарматыкі дацэнтам. Дарэчы, ён сёлета адзначыць свой векавы юбілей.
Першы дзень завяршыўся ўскладаннем кветак у ме- марыяльным комплексе «Хатынь», дзе ўдзельнікі ўшана- валі памяць ахвяр вайны. Таксама наведалі экспазіцыі і выставу «Вайна не змагла забраць толькі любоў».
У другі дзень на палях форуму адбылася сустрэча з намеснікам старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі Моладзевага савета Расціславам Шчуроўскім, які распавёў пра дзейнасць арганізацыі і рэалізаваныя ініцыятывы, а таксама правёў інтэлектуальную гістарыч- ную віктарыну «Нам дадзена права памятаць».
Адбыліся панэльныя дыскусіі і лекцыйныя дыскурсы, прысвечаныя пытанням захавання гістарычнай памяці і праўды. У якасці лектараў выступілі дацэнты гістарычнага факультэта Сяргей Александровіч і Кузьма Казак.
Асаблівая ўвага ў праграме форуму была нададзена наведванню сталічных музеяў, дзе ўдзельнікі змаглі дакрануцца да рэчавых доказаў трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся сумесны прагляд і абмеркаванне дакументальных фільмаў пра Нюрнбергскі працэс, мадэратарам выступіў дэкан факультэта журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў.
Дыскусія пра самы вядомы ў свеце судовы працэс над нацысцкімі злачынцамі працягнулася на трэці, за- ключны, дзень у рамках дзелавой гульні «Урокі Нюрнбер- га: барацьба з нацызмам і злачынствамі супраць чала- вецтва». Студэнты падрыхтавалі камандныя выступы на актуальныя тэмы ваеннай гісторыі, а самыя лепшыя ка- манды сышліся ў фінальным туры – дэбатах. Ацэньваліся навуковая карэктнасць аргументаў, пераканаўчасць і ла- гічнасць выступленняў, аратарскае майстэрства і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй. Вядучым кансультантам і распрацоўшчыкам гульні выступіла дацэнт кафедры між- народнага права факультэта міжнародных адносін БДУ Наталля Мароз. Завяршэннем сумеснай працы моладзі Саюзнай дзяржавы стала прыняцце дэкларацыі аб недапушчаль- насці рэабілітацыі нацызму, што падкрэсліла важнасць укладу Беларусі і Расіі ў Перамогу.
«Нас аб’ядноўваюць братэрства і адзінства»
– Дзякуем Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту за запрашэнне на Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які стаў важнай вяхой у захаванні гістарычнай памяці. Праграма форуму ўключала мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сяброўскіх сувязяў паміж моладдзю Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Незабыўнымі падзеямі сталі сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, наведванне Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» напярэдадні 82-й гадавіны з дня трагедыі. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінулых жыхароў спаленых вёсак, усклаўшы кветкі да манумента «Няскораны чалавек». Важнай часткай праграмы стала цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве. Ключавым вектарам супрацоўніцтва стане арганізацыя сумесных праектаў, якія будуць распрацаваны студэнтамі КДУ і БДУ, — адзначыў рэктар Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Худзін.
– Выказваю велізарную падзяку БДУ ад Разанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С. А. Ясеніна за запрашэнне нашай дэлегацыі на Патрыятычны моладзевы форум Саюзнай дзяржавы! І мне, і нашым студэнтам ён здаўся вельмі змястоўным і карысным. Спадзяёмся, у будучыні нашы сувязі з БДУ будуць мацнець, а падобных мерапрыемстваў стане больш, і мы з задавальненнем будзем прымаць у іх удзел, — падзяліўся рэктар РДУ імя С. А. Ясеніна Дзмітрый Бокаў.
– Удзел у Патрыятычным форуме моладзі Саюз- най дзяржавы стварыў адчуванне адзінства людзей, якія маюць падобныя погляды, што натхняе на сумесныя дзеянні і праекты. Гэта выдатная магчымасць даведацца пра патрыятычныя ініцыятывы ў іншых рэгіёнах і краінах. Уразіла насычаная праграма форуму, асабліва наведванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і музея Перамогі. Вялікі дзякуй БДУ! — выказаў свае ўражанні рэктар Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. М. Дастаеўскага Сяргей Замяцін.
Таксама ў заключны дзень форуму падвялі вынікі конкурсу відэаролікаў «Нашчадкі Перамогі», на якім было прадстаўлена 20 прац у трох намінацыях. Студэнты Разанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С. А. Ясеніна атрымалі ўзнагароду за самы крэатыўны сцэнарый, студэнты Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта — за найлепшую камандную работу.
Дыпломам трэцяй ступені былі ўзнагароджаны студэнты Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына. У намінацыі «Найлепшая відэаздымка» перамаглі студэнты Уладзімірскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Р. і М. Р. Сталетавых, а таксама студэнты Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Другое месца занялі навучэнцы Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава. Форум стаў для ўдзельнікаў не толькі пляцоўкай для новых знаёмстваў і распрацоўкі сумесных праек- таў па захаванні гістарычнай памяці, але і каштоўным вопытам у галіне моладзевай палітыкі і работы органаў самакіравання.
«Гістарычная памяць продкаў – адзіная»
Сяргей Ганчарэнка, студэнт 3 курса кірунку «Арганізацыя работы з моладдзю» Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына:
– Паездка ў Мінск пакінула пасля сябе мора яркіх эмоцый. Гэта быў выдатны шанец паказаць сябе, пазнаёміцца з культурай суседняй саюзнай дзяржа- вы. Новыя знаёмствы, дасягненні і культурнае ўзба- гачэнне – усё гэта мы атрымалі ў шматразовым памеры. Не магу не адзначыць, што я вельмі рады пазнаёміцца з цікавымі хлопцамі і дзяўчатамі з Ка- зані, Пскова, нашага Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя В. Ф. Якаўлева і, вя- дома ж, БДУ! Менавіта з імі мы актыўна размаўлялі, абменьваліся вопытам і ўжо намецілі планы па далейшым супрацоўніцтве.
Алеся Чорная, студэнтка 2 курса Валгаградскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Дзякуй БДУ за арганізацыю форуму. Карысныя сустрэчы, цікавыя спікеры. Асабліва ўразіла экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Артур Серабракоў, студэнт 2 курса факультэта паліталогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы наведваю другі раз (першы раз быў у лютым 2024 г.). Асаблівае ўражанне пакінула сустрэча з Моладзевым саветам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Абумоўлена гэта тым, што сам з’яўляюся членам падобнай структуры – Моладзевага парламента пры Заканадаўчым сходзе СанктПецярбурга. Радасна, што за час форуму паспеў абмяняцца кантактамі з многімі беларускімі калегамі з Моладзевага савета, ПА ГА «БРСМ» з правамі раённага камітэта БДУ, а таксама з іншых моладзевых арганізацый. Упэўнены, знаёмствы стануць паспяховай платформай для далейшай сумеснай працы ў агульным напрамку – захаванні гістарычнай памяці пра подзвіг нашых прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Асобна адзначу адукацыйную праграму форуму, цыкл сустрэч з гісторыкамі, дзе даведаўся шмат новага пра беспрэцэдэнтныя жахі, якія адбываліся на беларускай зямлі. Сёлета наведалі галоўны музей Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Апагеем аповеду пра горкія і страшныя старонкі гісторыі стала паездка ў Хатынь. У сувязі з гэтым хацелася б падзякаваць беларускім калегам за глыбока па- важлівае і беражлівае стаўленне да нашай гісторыі. У цэлым, гэта адна з найбольш яркіх рыс белару- саў, якая адкрылася мне падчас форуму.
Дар’я Анохіна, студэнтка 1 курса Валгаград- скага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Дзякуй арганізатарам за магчымасць стаць часткай такой значнай падзеі! Праграма атрымала- ся насычанай і разнастайнай, асабліва каштоўна, што форум не толькі захоўвае гістарычную памяць, але і аб’ядноўвае людзей з розных рэгіёнаў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць памятаць гісторыю і ўмацоўваюць сяброўства паміж нашымі краінамі.
Літсіу Элені Іліяса, студэнтка Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі:
– Асабліва ўразіў паказ дакументальнага фільма пра жыццё блакаднікаў у Ленінградзе. Нягледзячы на нечалавечыя выпрабаванні, жыхары горада захавалі сілу духу і непахісную веру ў Перамогу!
Ангеліна Турбіна, студэнтка 2 курса Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Форум у Беларусі – гэта не толькі выдатная падзея, але і цудоўная магчымасць пазнаёміцца з культурай і гісторыяй гэтай чароўнай краіны! Арганізатары прапанавалі цікавую культурную праграму, якая дазволіла ўбачыць прыгажосць Мінска і даведацца больш пра беларускі народ. Вельмі спадабалася гасціннасць і сардэчнасць мясцовых жыхароў. Дзякуй за незабыўныя ўражанні!
Алена Музякова, студэнтка 3 курса Валгаградскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Гэта была ўнікальная магчымасць прыняць удзел у такім важным мерапрыемстве. Форум стаў платформай для абмеркавання актуальных тэм, якія аб’ядноўваюць нашы народы, і спрыяў умацаванню гістарычнай памяці і патрыятызму. Праведзеныя мерапрыемствы натхнілі на новыя ідэі і праекты, накіра- ваныя на развіццё супрацоўніцтва паміж нашымі краі- намі.
Яўгенія Валабуева, студэнтка 4 курса Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Мне пашанцавала быць сведкай дадзенага ме- рапрыемства – патрыятычнага форуму. Мы пазнаёміліся з культурай і гісторыяй горада Мінска, пакаштавалі нацыянальныя стравы і любаваліся архітэктурай. Дзякуй за насычанае студэнцтва!
Мікіта Халецкі, студэнт 4 курса Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. М. Дастаеўскага, і Арцём Рыфель, студэнт 1 курса Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. М. Дастаеўскага:
– Выказваем велізарную падзяку Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту за магчымасць пабываць на Патрыятычным форуме моладзі Саюзнай дзяржавы! Самае незабыўнае ўражанне зрабілі на нас экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Хатынь» і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе можна ўбачыць усю мужнасць народа, які змагаўся за сваю зямлю. Гэту памяць мы абавязаны перадаць сваім нашчадкам. Нам удалося пасябраваць з хлопцамі і дзяўчатамі з розных універсітэтаў, што дазволіць нам працягнуць супрацоўніцтва ў розных сферах.