Мая краіна Беларусь. А ці ведаеце вы, што…

1 Oct, 2015.

коллаж+++

Беларуская мова вельмі самавітая

Беларускі філолаг Ф.М. Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзясяткі сінтаксічных. Не кажучы ўжо пра лексічныя, якіх вялікае мноства. Таму здзіўляе, што некаторыя расійскія філолагі адносяць беларускую мову да «гаворкі» рускай мовы. Прычым на падставе ўсяго 8 фанетычных адрозненняў і некалькіх іншых слоў ужо абвяшчаецца наяўнасць самастойнай “старажытнарускай” мовы.
Наш славуты зямляк пісьменнік Адам Міцкевіч надта любіў і цаніў беларускую мову. У сваёй лекцыі ў Парыжы ён назваў яе самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найбольш захаванай.

247191_900Паводле ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Мілагучнасць беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пес[с’]ня ці пе[н’]сія. Плаўную музычнасць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць мовы адметны санорны гук “ў”, які ўжываецца ў самых розных формах слоў: зрабіў, аўторак, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле…
Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. І калі ў літаратурнай мове налічваецца 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае — ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае — адбірае.
Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная… Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

http://news.tut.by/culture/215731.html
http://nashaziamlia.org/2006/07/19/201/

*****

Колькі гадоў беларусам?

распределение по языкуІншы раз даводзіцца чуць, што “беларусы” – вельмі маладая гістарычная з’ява. Што кажа беларуская навука? Паводле энцыклапедыі “Беларусь” (Мінск, 1995), “у XIII–XVI  стагоддзях фарміраваўся беларускі этнас” (с.107). “Працэсы кансалідацыі беларускай народнасці ў беларускую нацыю пачаліся ў XVI – пачатку XVII стагоддзя” (с.529).
Такім чынам, беларускі этнас фарміраваўся з ХІІІ ст. (калі з’явілася Вялікае Княства Літоўскае – ВКЛ) – гэта значыць амаль 800 гадоў гісторыі, а беларуская нацыя фарміравалася з XVI ст. (з эпохі Францыска Скарыны) – гэта яшчэ 500 гадоў гісторыі. Што ж тут “юнага”? Хутчэй пра глыбокую старажытнасць трэба казаць. Напрыклад, амерыканская нацыя ўдвая маладзейшая за беларускую, а польская нарадзілася адначасова з намі.

Што тычыцца распаўсюджання беларускага этнасу, то шматлікія спекуляцыі і эксперыменты нават на мяжы XIX-XX стст. не прызнаваліся навукоўцамі. Напрыклад, у «Рускім гістарычным атласе» К.В. Кудрашова (1928) прыводзіцца карта 7 «Сучаснае дзяленне ўсходніх славян на мовы».

Mapa_6_gubernij_Litwy_i_Bialej_RusiВобласць «Белоруссы» пазначаная і тэрыторыямі Беласточчыны і Віленшчыны, і велізарнай тэрыторыяй РСФСР – якая ўключае Смаленск, Курск, Бранск, частку Цвярской і Пскоўскай абласцей і даходзіць да Маскоўскай вобласці – яе не ўключаючы. Гэтая карта супадае з картамі пражывання беларускага этнасу, складзенымі Рытціхам (1875), Карскім (1903), Маскоўскай дыялекталягічная камісіяй (1915), Станкевічам (1921).

У 1885 г. у Варшаве выйшла кніга расійскага ваеннага дзеяча, этнографа і картографа А.Ф. Рытціха «Славянскі свет», у ёй карта пражывання літоўцаў і беларусаў. «Літоўцамі» названыя толькі латышы і жмудзіны (тэрыторыя Латвіі і заходняй частцы цяперашняй Літвы – гэта значыць Жмудзі). Тэрыторыя Беларусі на захадзе ўключае Сувалкі, Аўгустаў, Беласток (гэта частка Гродзенскай губерні), на поўначы – Вільню, Дынабург, Люцын, на ўсходзе даходзіць да Вязьмы, на поўдні амаль даходзіць да Кіева. Паколькі і «Статыстычную табліцу» 1864 г. складаў таксама Рытціх, то становяцца зразумелыя яе лічбы: 4 млн украінцаў і 3 млн беларусаў.

*****

Калі склалася наша мова?

Мовна_мапа_на_1915_рікУмоўна пачатак зараджэння асобнай беларускай мовы адносяць да канца XIII–пачатку XIV ст. Менавіта ў гэты час у граматах, дзелавой і асабістай перапісцы пачынаюць спарадычна адлюстроўвацца моўныя з’явы, адметная лексіка і фанетыка, якія пазней сталі характэрнымі для беларускай мовы. У шматлікіх гандлёвых дамовах, надпісах на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайных граматах, знойдзеных у Віцебску, Смаленску, Мсціславе, выразна адлюстроўваюцца асаблівасці жывой народнай гаворкі таго часу. На працягу XIV–XVI стст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцівай ёй моваю, асноўныя асаблівасці якой захоўваюцца ў ёй да нашага часу.

Адным з найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў, які ўтрымлівае ўласна беларускія моўныя асаблівасці, з’яўляецца Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгаю і Гоцкім берагам (1229 год). У ёй шырока прадстаўлены полацка-смаленскія рысы: змяшэнне [ч] і [ц], пераход гука [в] у [у] ( у Рызе, у верхь, у нізь), супадзенне гукаў [і] і [е], пераход злучэнняў гы, кы, хы ў гі, кі, хі і інш. Яскравая адметнасць нашага правапісу – прыстаўныя галосныя і, а. Яны не ўласцівы ні польскай, ні рускай, ні ўкраінскай мовам, што сведчыць пра іх беларускае паходжанне. Узніклі яны ў ХІІІ ст. у выніку падзення рэдукаваных галосных ъ (ёр) і ь (ер).

У XIV ст., пры Альгердзе, старабеларуская мова стала дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім. Прыкладна з сярэдзіны XV ст. пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць ужо ўсе падставы гаварыць пра старабеларускую літаратурную мову, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай кніжнай мовы.

http://www.philology.ru/linguistics3/zhuravsky-78.htm

*****

Чаму наша краіна называлася Літвой

map1Многіх у наш час здзіўляе, чаму беларуская дзяржава называлася літоўскаю. Адбылося гэта таму, што звычайна дзяржаву называюць па паходжанні княжацкай або царскай дынастыі. Чаму, напрыклад, славянская дзяржава са сталіцай у Ноўгарадзе, а потым у Кіеве атрымала ў гісторыі назву Русь. А таму, што некалі запрасілі княжыць князя з варагаў, якіх называлі русамі або руссю. А такая дзяржава, як Францыя (яе насялялі галы), атрымала сваю назву ад нямецкага племя франкаў, бо ўлада належала франкскім каралям. Франкаў было мала, яны хутка зніклі сярод галаў, а назва засталася. Гэтак жа было і на беларускіх землях. Вялікае княства называлі літоўскім, бо княжацкая дынастыя пачалася ад Міндоўга, які паходзіў з літоўскага племя. Да таго ж тыя, каго сёння называюць літоўцамі, у той час называліся жамойтамі, а месца, дзе яны жылі, — Жамойцю, дзяржаўнасці яны яшчэ не мелі.

Жамойція пайшла пад уладу Вялікага Княства ў 1261 г. дзеля абароны ад нападаў Лівонскага ордэна. На працягу стагоддзя большая яе частка знаходзілася ў складзе ВКЛ, аднак па смерці вялікага князя літоўскага Кейстута, у 1382, ягоны наступнік Ягайла аддаў Жамойць лівонцам. Вядома, што Вітаўт чатырохразова (у 1384, 1390, 1398 і 1404 гг.) аддаваў Жамойць Тэўтонскаму ордэну. Словы Вітаўта з Метрыкі ВКЛ: «Жамойты хаваюцца ў пушчах сваіх ад погляду княжых зборшчыкаў даніны й іншых службовых асоб дзяржавы ад якіх дзяржаве ні прыбытку ні славы ні пашаны». Гэтая тэрыторыя хоць і была важнай, аднак выкарыстоўвалася вялікімі князямі літоўскімі ў якасьці разменнай манеты ў іхняй тагачаснай знешняй палітыцы.

Канчатковае далучэнне Жамойці да ВКЛ адбылося толькі пасьля Бітвы пад Грунвальдам (1410), да якой большая частка цяперашняй Летувы знаходзілася пад акупацыяй крыжакоў і нават юрыдычна ўваходзіла ў склад крыжацкай дзяржавы.

*****

Літвіны — гэта мы

Літвіны — гістарычны эндаэтнонім (імя народа, якое ён прысвойвае сабе сам) ураджэнцаў беларускіх земляў. Поўная назва ВКЛ – Вялікае Княства Літоўскае (Беларусь), Рускае (Украіна), Жамойцкае (сучасная Летува) – вызначала тытульную нацыю і падкрэслівала яе мультыкультурнасць.
Перапіс войска Літоўскага 1528 называе тых літвінаў пайменна – у ёй, за рэдкім выключэннем, толькі беларускія прозвішчы.
Акты Кракаўскага ўніверсітэта называюць «літвінамі» (Lithuanus, лац.) усіх студэнтаў з беларускіх зямель ВКЛ (за 1469-1536 гг. праходзіць толькі адзін жамойт і ён не запісаны як Lithuanus). Дарэчы, словы “Літва” ў жмудзінаў няма ні ў мове, ні ў тапонімах.
Статут ВКЛ дзейнічаў толькі на беларускіх і ўкраінскіх землях (для Жамойці быў асобны статут). У спісах вялікіх гетманаў, канцлераў і маршалкаў літоўскіх — толькі славянскія імёны.

Нарадзіўся я ліцвінам… і трохі гадоў жыцця мне застаецца, а змярканне яшчэ пакрывае будучы лёс маёй радзімы і шматлікіх яе ўскраін. Тадэвуш Касцюшка

Літвінамі называлі сябе толькі “беларускіх зямель ураджэнцы” – Францыск Скарына, Сымон Будны, Казімір Семяновіч, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Кастусь Каліноўскі, Ігнат Дамейка.

«О, Літва, мая Айчына», — пісаў пра Наваградчыну Адам Міцкевіч. «Продкі мае выйшлі з літоўскіх балотаў», — пісаў пра Піншчыну Фёдар Дастаеўскі. Беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Літвою» лічыў Мінск, у якім тады жыў. Паэта Уладзіслава Сыракомлю сучаснікі называлі «лірнікам літоўскім», а другі вядомы беларускі пісьменнік Арцём Вярыга-Дарэўскі, які нарадзіўся на Лепельшчыне і жыў у Віцебску, пісаў у творы: «Літва — родная зямелька» (1858).

Наш знакаміты зямляк Ігнат Дамейка, які стаў нацыянальным героям Чылі, у 1884 г. з сынамі здзейсніў паездку ў Еўропу, канчатковай мэтай была родная зямля. Па дарозе ён атрымаў ступень ганаровага доктара ў Ягелонскім універсітэце, у дыпломе быў запіс: Літвіну Ігнату Дамейку. У дзённіку падчас паездкі на малую радзіму ён пісаў: « Я адчуваў, як стукае ў мяне ў скронях кроў пры думцы, што я хутка буду дома, што я яшчэ не дасягнуў мэты свайго падарожжа. Ужо і Буг, начны Брэст я ў Літве!» Ён ніколі не забываў, хто ён і дзе нарадзіўся.

Рускі гісторык 19-га стагоддзя Мікалай Кастамараў пісаў: «Литва — это название стало собственностью белорусского края и белорусского народа»; «В 15-м столетии на территории теперешней России выделялись четыре области восточнославянского мира: Новгород, Московия, Литва и Русь. В 16-17 вв., когда Новгород был стёрт — Московия, Литва и Русь».

Яшчэ ў ХІХ ст. словы «Літва» і «ліцвін» выкарыстоўваліся як саманазва беларусаў заходняй і цэнтральнай частак нашага краю. Гэтаксама называлі нас і суседзі. Ад украінца пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув». Жыхары Курскай і Арлоўскай абласцей Расіі называлі беларусаў «ліцвінамі» ажно да другой сусветнай вайны. А на Беласточчыне ўжо ў наш час запісана пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцвін — не чалавек!» Дзясяткі вёсак на Беларусі маюць назву Літва. Распаўсюджаныя беларускія прозвішчы Літвін, Літвіновіч, Літвінка…

*****

Беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім  

pryvilej

Прывілей вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча пра вызваленне сваіх падданых ад выплаты мыта на ўсім абшары дзяржавы. Выдадзены на старабеларускай мове ў Троках 23 верасня 1432 г.

У палітычным, эканамічным і культурным жыцці ВКЛ дамінавалі беларускія землі і наш народ. Цалкам заканамерна беларуская мова зрабілася ў краіне дзяржаўнай. Ад моманту стварэння ў XIV ст. вялікакняскай канцылярыі ў ёй выкарыстоўвалася тагачасная беларуская мова, якая была добра распрацаваная і цалкам магла забяспечваць усе патрэбы жыцця краіны. Мова, на якой тады размаўлялі продкі сучасных летувісаў — жамойты, яшчэ не была пісьмовай. Іхнае пісьменства ўзнікла толькі ў сярэдзіне XVI ст., тым часам як беларуская мела ўжо 500-гадовую гісторыю. На нашай мове ствараліся і выдаваліся ўсе зборы законаў дзяржавы ад Статута (Судзебніка) вялікага князя Казіміра Ягайлавіча 1468 г. да самага дасканалага ў Еўропе Статута 1588 г. Па-беларуску гаварылі, выдавалі граматы і прывілеі манархі і ўсе галоўныя асобы Княства. Па-беларуску пісалі соймавыя пастановы. Не існуе ніводнага дзяржаўнага дакумента ВКЛ, які быў бы напісаны па-літоўску.
Нашая мова – адна з найдаўнейшых дзяржаўных нацыянальных моў у Еўропе. Для параўнання: кастыльская (іспанская) ужывалася ва ўрадавых дакументах ад XIII ст., англійская зрабілася афіцыйнай у 1362 г., а французская — у 1400 г.

*****

Славутыя слуцкія паясы

001459_443164Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў – слуцкія паясыткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII ст. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.
Першая мануфактура ўзнікла ў Нясвіжы, але па распараджэнні Радзівіла Рыбанькі ў 1750-я гг. яе перанеслі ў Слуцк, які здаўна славіўся ўмелымі ткачамі. У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў, столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.

6688a8cb1167f4be623bc9e0827ae37b-thumb-690x1500-wТакім чынам, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч памыляўся ў сваім знакамітым вершы “Слуцкія ткачыхі”, бо паясы выраблялі толькі мужчыны і ніколі жанчыны!

Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца 11 слуцкіх паясоў рознага стану, а каля 1 тысячы іх знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету. Тым не менш, у нашай краіне адроджаны ўнікальныя традыцыі вырабу слуцкіх паясоў. Сучасныя майстры робяць іх дакладныя копіі, аналагі і мастацкія стылізацыі.

пояс+Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стст. Гэтаму спрыялі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў. Беларускія ткачы стварылі свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, эксклюзіўную тэхналогію.

У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французскім Ліёне, у Аўстрыі… Але нават нягледзячы на знак “Мяне зрабіў Слуцк”, гэта не былі сапраўдныя слуцкія паясы. Вытворчасць арыгіналаў на самой мануфактуры Радзівілаў працягвалася да сярэдзіны ХІХ ст.

http://www.belarus.by/by/about-belarus/culture/slutsk-belts

*****

Краіна з аўтэнтычнай абраднасцю

originalДа XX ст. са славянскіх народаў каляндарная абраднасць больш за ўсё захавалася ў беларусаў. Навукоўцы, і не толькі беларускія, адзначаюць, што на тэрыторыі Беларусі традыцыі, звязаныя з культам продкаў, найбольш яркія і кансерватыўныя. Ёсць такія памінальныя абрады, пра якія яшчэ даследчыкі ХІХ ст. пісалі як пра амаль зніклыя з’явы, але ў этнаграфічных экспедыцыях па нашай краіне ўдаецца фіксаваць іх і цяпер. У нас жывыя памінальныя традыцыі, характэрныя для старажытнасці іншых народаў. Скажам, тое, што знікла ў Заходняй Еўропе ў ХVІІІ ст., у нас працягвала існаваць і ў першай палове дваццатага, а часам праяўляецца і ў наш час. Мы маем два дні памінання ў годзе — Дзяды і Радаўніцу («шчаслівы той, каму продкі спрыяюць»). Дзяды – народная традыцыя, якая добра характарызуе менавіта беларускую культуру .

05_kuropaty+

Дзяды — памінальныя дні ў народным каляндары беларусаў і ўкраінцаў, а таксама насельніцтва памежных з Беларуссю тэрыторый (Падляшша, Смаленшчына, Аўкштайція). Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 г. Дзяды набылі грамадзкую значнасць — штогод адбываецца шэсце на Курапаты (дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937–1941 гг.) у памяць пра ахвяры сталінізму.

У аўторак паслявелікоднага тыдня на большай частцы тэрыторыі Беларусі адзначаецца адзін з найбольш вядомых памінальных дзён — Радаўніца (Радуніцкія Дзяды). Пасля паўдня кожная сям’я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзіліся ў парадак магілы блізкіх (часам гэта рабілі напярэдадні, у панядзелак). Затым на насыпе, разаслаўшы абрус, пачыналі памінкі. Велікоднае яйка, крыху страў і гарэлкі пакідалі “для мёртвых”. Пасля могілак памінанне заканчвалася застоллем дома ці ў карчме, дзе паступова развейваўся сумны настрой. Вось чаму ў народзе казалі: “На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць”. Радаўніца, калі ўсе радуюцца: і мёртвыя, і жывыя.

http://news.tut.by/society

*****

Дуда – беларуская валынка

Самабытнасць беларусаў праяўляецца і ў музыцы. Калі спытаць, які інструмент з’яўляецца народным для беларусаў, большасць адкажа: «Цымбалы або дудачка». На самой справе правільны адказ – дуда. Менавіта яна на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагічным традыцыйным беларускім інструментам.

2be45bdfd4feПершая згадка дуды (валынкі) у старадаўніх беларускіх тэкстах адносіцца да XII ст. Да сярэдзіны ХХ ст. дуда была самым распаўсюджаным інструментам і актыўна выкарыстоўвалася ў беларускай народнай музыцы – на Каляды, Вялікдзень, на вяселлях і танцавальных вечарах.

Потым на доўгія гады мы забыліся пра гэты інструмент, прамяняўшы яго на цымбалы. Адраджэнне валынкі-дуды пачалося толькі ў канцы 1980-х гг., калі сталі праводзіцца міжнародныя фестывалі дудароў і нават канферэнцыі.

Lity talerУ XXI ст. дударскі рух у Беларусі карыстаецца надзвычайнай папулярнасцю, з’яўляюцца новыя музычныя гурты, якія выкарыстоўваюць дуды ў сваёй творчасці.

Lity Taler — Багіня

Без дуды ў нас не абыходзілася ніводнае народнае свята. Захаваліся звесткі пра тое, што яшчэ ў дахрысціянскія часы дуда займала важнае месца ў жыцці беларуса. Інструмент рабілі са скуры казы, якая прыносілася ў ахвяру на Каляды. Пасля ў гэты дзень сталі адзначаць Нараджэнне Хрыстова, і паганская падаплёка сцёрлася. А вось каза нікуды не знікла. Яе дагэтуль малююць шумныя кампаніі «калядоўшчыкаў». Што ж тычыцца дуды, вырабленай на Каляды, то «жыла» яна роўна год. Затым інструмент разбівалі аб дуб (свяшчэннае дрэва славян), пасля чаго рабілі новую дуду. Дуда суправаджала беларуса практычна ад нараджэння і да смерці. Яна гучала на вяселлях і падчас збору ўраджаю, праводзіла войска князя на вайну і сустракала салдат, якія вярталіся з перамогай.

http://www.wikiwand.com/be/Беларуская_дуда

*****

Мастацтва беларускага друку

1Трывалы падмурак развіццю народа ліцвінаў-беларусаў заклалі яго культурныя дзеячы, “асветнікі зямлі беларускай”, пачынаючы ад Ефрасінні Полацкай (1102-1173) і Кірылы Тураўскага (1130-1182), да Францыска Скарыны (1490-1551) і Сымона Буднага (1530- 1593). Да гэтага часу мы карыстаемся многімі пладамі культурных дасягненняў “залатога стагоддзя” Вялікага Княства Літоўскага (ХVI-ХVII стст.), у прыватнасці, шырока распаўсюджаным ва ўсім княстве кнігадрукаваннем, якія паднялі яго культуру да ўзроўню еўрапейскіх краін. Наведаўшы у 1925 г. Вільню, супрацоўнік Брытанскага Біблейскага таварыства Уайзман здзіўлена пісаў у сваёй справаздачы: “Беларусы – адзін з першых народаў, якія надрукавалі Святое Пісанне на сваёй мове. Гэта адбылося ў 1517 г., за восем гадоў да першага друкаванага выдання па-англійску”. Дарэчы, Марцін Лютэр пераклаў Біблію на нямецкую мову ў 1522 г. На французскую мову Біблія перакладзеная ў 1537 г., на польскую ў 1563 г. Біблія па-расейску ўпершыню выдадзеная ў 1876 г.

Гэта была сапраўдная рэвалюцыя ў веры — пераход ад сляпога пакланення незразумелым канонам да імкнення зразумець і асэнсаваць біблейскія асновы.

Самыя перадавыя розумы ВКЛ, такія як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, спрабавалі знайсці ў новых веравучэннях узоры маралі, а таксама супярэчнасці з навуковымі ведамі. Нягледзячы на розныя канфесійныя прыхільнасці, вялікія гуманісты ХVI ст. спрыялі развіццю народнай пісьменнасці, далучэнню насельніцтва Літвы (Беларусі) да агульнаеўрапейскай культуры. Сваю місію яны ставілі вышэй за рэлігійныя пастулаты, сцвярджаючы, як пісаў Скарына ў прадмове да кнігі “Прытчы Саламона”, што галоўнае прызначэнне чалавека ва ўдасканаленні зямнога жыцця “яко ся имати справовати и жити на сем свете”.

9Апроч таго, Скарынавы кнігі ўяўляюць сабой выключную мастацкую з’яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюр, так і паводле бездакорнай тэхнікі выканання. Сваёй прыгажосцю і дасканаласцю яны далёка перасягаюць не толькі ранейшыя царкоўнаславянскія выданні, але нават і тагачасныя венецыянскія.

Гравюры-ілюстрацыі Скарыны выяўляюць высокае майстэрства мастака-гравёра, які апярэдзіў з’яўленне іншых творцаў эпохі, такіх як Рэмбрандт. Прасякнутыя жыццесцвярджальнай сілай чалавека-творцы, гравюры Скарыны ўвайшлі ў сусветны фонд дасягненняў дзеячаў Адраджэння.

http://www.belhistory.com/skaryna.shtml

*****

Дзе вывучаюць беларускую мову?

vilenskaia_bel_szkola

Вільнюская беларускамоўная школа імя Ф. Скарыны – асяродак беларускай культуры ў Літве.

Паводле звестак “Звязды”, беларускую мову за мяжой выкладаюць у Віленскім педагагічным універсітэце (Літва), Варшаўскім, Люблінскім, Беластоцкім універсітэтах (Польша), у Альдэнбургу, Лейпцыгу (Германія), у Будапешцкім універсітэце (Венгрыя), у Прэшаве (Славакія), у Бялградскім універсітэце (Сербія), у Карлавым універсітэце ў Празе (Чэхія), у Бранскім універсітэце (Расія), а таксама ў Гарвардзе (Англія). Некаторыя студэнты пасля курсаў на радзіме прыязджаюць сюды на стажыроўку, каб удасканальваць мову.

*****

Як ваявалі беларусы з мангола-татарамі

bitva-na-sinih-vodah-2005-g

Бітва на Сініх Водах. Мастак Міхаіл Басалыга

belaruskiya-zamli-u-skladze-vyalikaga-knyastva-litouskaga-u-pachatku-xvi-stБеларускія землі ніколі ня зведалі мангола-татарскага іга. Літвіны (беларусы) моцна білі татараў пад Койданавам (Дзяржынскам) і пад Мазыром. ВКЛ паспяхова стрымлівала набегі ардынцаў у 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. Але найбольшага поспеху дамогся вялікі князь Альгерд у бітве ля Сініх Водаў (р. Сінюха – левы прыток Паўднёвага Буга). У 1362 г. беларускае войска разбіла орды падольскіх, крымскіх і дунайскіх татараў і пазбавіла ад іх улады ўкраінскія землі. Перамога на Сініх Водах стала пачаткам вызвалення народаў Усходняй Еўропы ад мангола-татарскага іга, у якое яны былі ўвергнуты нашчадкамі Чынгісхана ў пачатку ХIII ст. Альгерд здолеў адабраць у Залатой Арды вялікую частку зямель Кіеўскай Русі і ўключыць іх у склад ВКЛ, павялічыўшы тэрыторыю дзяржавы ўдвая. Такі вынік адной з самых буйных бітваў ХIV ст. Бліскучая перамога Альгерда ля Сініх Водаў паставіла ВКЛ у адзін шэраг з самымі значнымі дзяржавамі Еўропы.

http://zagadki-istorii.ru
http://slavyanskaya-kultura.ru

*****

Грунвальдская бітва

13Значэнне Грунвальдскай бітвы ў гісторыі Беларусі, Польшчы, ды і ўсёй Еўропы складана пераацаніць. У выніку адной з самых маштабных бітваў сярэднявечнага свету змянілася расстаноўка сіл на сусветнай арэне, ВКЛ і Польскае Каралеўства выйшлі на дамінуючыя пазіцыі ў рэгіёне.

15 ліпеня 1410 г. аб’яднаныя сілы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага разграмілі войскі Тэўтонскага ордэна, тым самым спыніўшы нямецкую агрэсію на шмат стагоддзяў. Перамога ў Грунвальдскай бітве – адна з самых хвалебных старонак у беларускай ваеннай гісторыі.

get_img

Помнік Грунвальдскай бітве ў Ваўкавыску

Па колькасці войскаў агульнапрызнанымі лічацца лічбы: 39 000 ваяроў у войску саюзнікаў і 27 000 ваяроў – у тэўтонскай арміі. У Тэўтонскім ордэне былі не толькі немцы – туды прыязджалі для практыкі рыцары з усіх краін Еўропы: былі і англійскія, і бургундскія, і французскія, нават з Пірынейскага паўвострава. З нашага боку – беларусы, палякі, летувісы, балты, чэхі на чале з Янам Жыжкам, невялікая група татараў. Большасць войска складалася з беларускіх харугваў – мсціслаўскай, аршанскай, берасцейскай, ваўкавыскай, віленскай, віцебскай, гарадзенскай, драгічынскай, лідскай, пінскай, наваградскай, полацкай, слонімскай, смаленскай… Трыццаць з іх мелі на сваіх баявых сцягах герб “Пагоня”.

Для нас гэтая бітва важная ў некалькіх момантах. Па-першае, дзякуючы перамозе пад Грунвальдам спыніліся набегі крыжакоў на беларускую тэрыторыю. Знікла пагроза знішчэння дзяржавы, падпарадкавання нашых народаў ордэну і анямечвання. У эканамічным сэнсе быў вызвалены шлях да Балтыйскага мора праз Нёман і праз Заходнюю Дзвіну. Пасля гэтага мы пачалі вольна гандляваць з краінамі Балтыйскага мора. Гэта справакавала аграрную рэформу, пасля якой вялікая колькасць збожжа і лесу ішла на продаж у краіны Скандынавіі і Паўночнай Германіі. Быў перыяд, калі Беларусь была настолькі заможная, што карміла сваім хлебам усю Паўночную Еўропу. Да ўсяго ж, Грунвальдская бітва – паказчык, што беларускі народ ужо ў тыя часы змагаўся за сваю незалежнасць, за сваю дзяржаву. Гэта – сведчанне вялікага вайсковага майстэрства беларусаў. Напамін, што мы – нацыя рыцараў і асілкаў!

http://www.movananova.by
http://by.nashgrunwald.by

*****

Як беларусы грамілі шведаў

Battle-of-Kircholm-KossakНайвялікшую славу Яну Каралю Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 г. дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. Перамога пад Кірхгольмам сапраўды была чымсьці неверагодным. У харугвах Хадкевіча не ставала зброі, а з прычыны нявыплаты грошай сярод жаўнераў падала дысцыпліна. Між тым, шведскае войска — не маскоўскае: па баяздольнасці яно было адным з найлепшых у Еўропе. І тым не менш Ян Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы на пабаявішчы 9000 шведаў, захапіўшы 12 гарматаў і 60 баявых штандараў непрыяцеля.

kirhgolm_battle_01З гэтым вялікапышным трыумфам гетмана Хадкевіча асабіста віншавалі імператар «Святой Рымскай імперыі» Рудольф ІІ, ангельскі кароль Якуб, персідскі шах, турэцкі султан і сам папа рымскі Павел V. Па тым часе пра бітву пад Кірхгольмам пісалі, што нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго. На думку ваенных спецыялістаў, гэта была адна з найвялікшых тактычных перамог у сусветнай гісторыі.

*****

Белавежская пушча – сусветная каштоўнасць

000084_965134Белавежская пушча – гэта ўнікальны лясны масіў у Еўропе, дзе захаваліся апошнія рэшткі некалі шырокіх раўнінных першабытных лясоў з прысутнасцю рэліктавых раслін і жывёл, перш за ўсё зубра (у цяперашні час у пушчы жыве больш за 460 асобін гэтага віду). Першая згадка пра пушчу ў рукапісах (Іпацьеўскі летапіс) датуецца 983 г. Тут зарэгістравана больш за тысячу дрэў-волатаў, растуць 600-гадовыя дубы, 350-гадовыя ясені і хвоі, 250-гадовыя елкі, больш за 1000 відаў вышэйшых кветкавых раслін. puscha2Такіх драўняных насаджэнняў, якія ўключаюць як элементы тайгі, так і шыракалістых лясоў, ужо нідзе не існуе.
Белавежская пушча з’яўляецца адным з найбольш каштоўных прыродаахоўных аб’ектаў не толькі Беларусі, але і свету. У 1992 г. рашэннем ЮНЕСКА парк уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва, у 1993 г. яму прысвоены статус біясфернага запаведніка, а ў 1997 г. – прысуджаны Еўрапейскі дыплом.

5b703a590941e501bdac038693505423Нямала на тэрыторыі Белавежскай пушчы і гісторыка-культурных помнікаў. Захаваліся да нашых дзён старажытныя курганы-могільнікі і камяні — ахвярнікі язычнікаў, дуб са скразным дуплом, які служыў для магічных абрадаў… Тут растуць белая піхта, розныя віды дуба, елка, хвоя, граб, ясень і водзяцца зубры, высакародныя алені, воўкі, дзікі, а таксама самыя разнастайныя віды птушак і рыб. Белавежская пушча па ліку відаў раслін і жывёл не мае сабе роўных у Еўропе.

belpushha
Сёння Белавежская пушча ўяўляе сабой адзіны комплекс, які размешчаны на тэрыторыі дзвюх суседніх дзяржаў: 52 тысячы гектараў належаць Польшчы і 152 тысячы — Беларусі.

*****

Ельня – лёгкія Еўропы

01Ня так шмат месцаў на планеце застаецца ў сваім першапачатковым выглядзе, а мы жывём побач з такім прыродным цудам. На тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці размяшчаецца адно з найбуйнейшых балот нашай часткі свету. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” – гэта незасвоенае верхавое балота, якое адыгрывае важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму рэгіёну і ракі Заходняя Дзвіна.

Агульная плошча заказніка 25758 гектараў. Гэта непаўторны прыродны комплекс, дзе жыве 98 відаў птушак, 23 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, і расце 11 рэдкіх відаў раслін, у тым ліку карлікавая бяроза і марошка.

 ced48bf4b7f587f0bcdf0d843300da98На землях заказніка знаходзіцца каля 35 буйных і сярэдніх азёр, мноства дробных. Цікава і тое, што цэнтральная частка Ельні вышэй яе ускраін на 7 метраў, гэта значыць па сутнасці балота з’яўляецца пагоркам. А ваду на ім ўтрымлівае тоўсты пласт гіграскапічнага торфу і сфагнума. Глыбіня тарфяных пакладаў ў сярэднім складае 3.8, а месцамі 8.3 метра. З балотнага масіва выцякае 3 ракі, а ў яго не ўпадае ніводнай.

Заказнік “Ельня” у 2002 г. атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй.

У тарфянікаў няма цаны!
Яны — натуральныя рэзервуары прэснай вады … яны сілкуюць рэкі і азёры … Яны вызначаюць мікраклімат … яны чысцяць прамысловыя і бытавыя сцёкі. Яны — адзіная экасістэма, здольная выводзіць вуглякіслы газ з атмасферы … яны — незаменныя месцапражыванняў рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл! .. Тарфянікі Беларусі — наш нацыянальны здабытак!

pan1

*****

Радзіма беларускіх мамантаў

s000177_862123Юравічы і Бердыж – месцы, дзе знаходзяцца самыя старажытныя са знойдзеных стаянак першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.
Паселішча пад Юравічамі Калінкавіцкага раёна датуецца 26-м тысячагоддзем да нашай эры, пад вёскай Бердыж Чачэрскага раёна – 21-м. Людзі, якія жылі там, былі паляўнічымі на мамантаў.
На юравіцкім узвышшы археолагі шматразова праводзілі раскопкі і знайшлі парэшткі каля 40 мамантаў, косткі шарсцістага насарога, паўночнага аленя, быка, каня і пясца. У зямлі захаваліся прылады працы і зброя старажытных людзей: нажы, скрабкі, касцяныя пласціны для апрацоўкі шкур, наканечнікі дзідаў, вырабленыя з біўня маманта.
Самае цікавае, што ўсё гэта багацце захоўваецца ў мясцовым школьным музеі, экспазіцыі якога мог бы пазайздросціць Берлінскі гістарычны музей.
Такіх «вялікаўзроставых» стаянак, як юравіцкая, ва Усходняй Еўропе – адзінкі. Акрамя таго, у яе ваколіцах выяўленыя сляды яшчэ пяці паселішчаў старажытных людзей розных перыядаў.

ur2Вёска Юравічы, якой споўнілася 500 гадоў, можа стаць прывабнай для турыстаў. Каля яе будуецца (праўда, вельмі марудна праз недахоп сродкаў) музей пад адкрытым небам “Юравіцкая познепалеалітычная стаянка”.

Другой старажытнай стаянкай чалавека на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляецца паселішча ля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна. Краманьёнцы існавалі тут 24,5 тысячы год таму. На гэтым месцы выяўлены рэшткі чатырох паўзямлянак і пяці гаспадарчых ям, а таксама крэмневыя прылады працы. Бердыжская стаянка была адкрыта К. Палікарповічам у 1926 г. Агульная колькасць знаходак, атрыманых за гады раскопак, перавышае 3 тыс. адз., у тым ліку каля 2 тыс. касцявых рэшткаў, большасць з якіх належала маманту. Крамянёвы інвентар (больш за 1 тыс. адз.) складаецца са шматлікіх канкрэцый і кавалкаў крэменю, асобныя з якіх маюць сляды штучнай апрацоўкі. Найбольш важную ролю адыгрываюць знойдзеныя наканечнікі стрэл з бакавой выемкай і нажы з масіўных пласцін з усечанымі канцамі.
У сусветнай археалагічнай літаратуры стаянка агульнапрызнана як познепалеалітычная, якая належыць да кола помнікаў вілендорфска-касцёнкаўскай культуры.

*****

Уніяцтва – наша нацыянальная рэлігія

belgerbЗначнай адметнасцю беларусаў на працягу XVII-XVIII стст. была прыналежнасць да ўніяцтва. Уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква, створаная для вернікаў, якія вызнаюць візантыйскі абрад але прызнаюць вяршэнства папы рымскага, адыграла сваю ролю ў гісторыі беларускага этнасу. Пасля аб’яднання Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву паўстала пытанне пра збліжэнне праваслаўнай царквы з каталіцкай. У кастрычніку 1596 г. у Брэсце прайшоў царкоўны сабор прыхільнікаў уніі, які прыняў рашэнне аб аб’яднанні цэркваў. Праз некалькі дзён кароль Жыгімонт III Ваза (1587-1632 гг.) зацвердзіў стварэнне царкоўнай уніі і абвясціў уніяцтва дзяржаўнай рэлігіяй. Паступова асноўная маса насельніцтва беларускіх зямель прыняла ўніяцтва. Гэта ператварыла яго ў самабытны і самастойны беларуска-ўкраінскі канфесійны кірунак. Да канца XVIII ст. уніяцтва вызнавалі 75% (у сельскай мясцовасці 81%) жыхароў беларускіх зямель. У межах Беларусі і Літвы налічвалася больш за 1100 уніяцкіх цэркваў.

800px-В._Жыровічы_-_Ансамбаль_Сьвята-Усьпенскага_манастыра_PICT3028

Жыровіцкі манастыр – галоўны цэнтр беларускай Уніі ў 1613–1839 гг.

Манастыр узнік на месцы, дзе, паводле падання, у 1470 г. цудоўным чынам з’явіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Манастыр быў заснаваны ў канцы XV ст. як праваслаўны. У 1613 г. перайшоў у рукі базыльянаў (манахі грэка-каталіцкай царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнтрам Уніі. Першым ігуменам манастыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч. Намаганнямі базыльянаў быў узведзены вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 г. у прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага манастыра была ўрачыста каранавана залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народа.
У 1810—1828 гг. манастыр быў рэзідэнцыяй Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828—1839 гг. — Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка, карыстаючыся падтрымкай царскай улады, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленне ў спецыяльныя манастыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.

*****

Полацк – найстарэйшы горад усходніх славян

polotskУ 2012 г.  найстарэйшы горад Беларусі Полацк шырока святкаваў сваё 1150-годдзе. Між тым даказана, што гэта дата няправільная. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк упершыню згадваецца ў 862 годзе. Адпаведна, з гэтай даты і вядзецца афіцыйны адлік «працягласці жыцця» старажытнага Полацка. Аднак загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага ўніверсітэта Дзяніс Дук навукова даказаў і абгрунтаваў, што Полацк існаваў задоўга да таго, як яго згадаў у «Аповесці …» невядомы аўтар. І нават абараніў па гэтай тэме доктарскую дысертацыю.
Пасля яго сенсацыйнай працы, зробленай па выніках раскопак на полацкім гарадзішчы, археалагічна пацверджаным лічыцца іншы год заснавання Полацка – 780-ы. Гэта значыць на самой справе Полацк амаль на сто гадоў старэйшы, чым дэманстравалася на святочных плакатах да афіцыйных урачыстасцяў. І гэты факт прызнаны беларускай навукай.
Чаму полацкія ўлады вырашылі не заўважыць працу навукоўца і нічога ў афіцыйнай біяграфіі горада не мяняць, застаецца толькі здагадвацца.

20080606-152927-69Больш таго, на Верхнім замку археолагі знайшлі кераміку, вырабленую не пазней за V ст. Англійскі спецыяліст па гісторыі славян Рыч выявіла ў ісландскай «Саге аб Дытрыку Бернскім» згадку пра аблогу Полацка войскамі готаў, якія былі хаўруснікамі славутага правадыра гунаў Атылы. Значыць, крывічы паспелі да гэтага часу пабудаваць першыя гарады (гарадзішчы). Па некаторых ацэнках адбыцца гэта магло падчас паходу Атылы на Усходнюю Рымскую імперыю ў 447 г.

Адсюль, улічваючы археалагічныя знаходкі V ст., датай згадкі Полацка можна лічыць 447 год, а не 862.

Таксама ў «Дзеях датчан» («Gesta Danorum») Саксона Граматыка (1140-1208) апавядаецца аб узяцці Полацка (на шведскай мове Pallteskja) у V ст. конунгам Фрода I, які праз ваенную хітрасць забівае полацкага цара Веспасія (?), бо «сілай горад не перамагчы (viribus inuictam sc. urbem)».
Такім чынам, Полацк старэйшы, чым меркавалася, на чатыры сотні гадоў! Відавочна, што Полацк з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Еўропы і самым старажытным на еўрапейскай тэрыторыі былога СССР.

http://www.interfax.by/article/24225
http://gallery.polotsk.museum.by/node/33187

*****

Наша каралеўства Міндоўга

IMG_20150411_180516

Помнік Міндоўгу пад Навагрудкам і памятная шыльда ля “Гары Міндоўга”

ВКЛ паўстала ў 1245/47 гг. у выніку ўзаемадзеяння літоўскага і ўсходнеславянскага кампанентаў і ўяўляла сабой двухэтнічны сімбіёз, які ўзнік у адказ на барацьбу Полацка, Галіцка-Валынскага княства, Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў за цэнтральнабеларускія землі, а таксама спробы мангола-татар завалодаць гарадамі беларускага Панямоння.
Пачаткам новай дзяржавы можна лічыць увакняжанне літоўскага князя Міндоўга ў Навагрудку (для гэтага ён нават прыняў праваслаўе). wkl_13-14ceДзякуючы ягоным здольнасцям і амбіцыям старажытная Літва — адносна невялікае панямонскае племя – стала паўнавартасным суб’ектам усходнееўрапейскай палітыкі. Княства, што пры Міндоўгу раптоўна паўстала паміж ужо добра сфармаванымі Галыцка-Валынскім, Турава-Пінскім, Полацкім княствамі і Аўкшайціяй, неўзабаве стане найбуйнейшай дзяржавай тагачаснай Еўропы.
6 ліпеня 1253 г. вялікі князь Міндоўг быў каранаваны ад імя Папы рымскага тытулам караля Літвы. Беларускі горад Навагрудак, дзе адбылася гэтая падзея, на некаторы час стаў сталіцай каралеўства.

*****

Старажытная “Пагоня”

Герб ВКЛ

Дзяржаўны герб ВКЛ з 1366 г.

Герб “Пагоня” ўключаны ў “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў” Рэспублікі Беларусь. “Пагоня” — старажытны сімвал беларускіх зямель з часоў ВКЛ, ён існуе больш за 800 гадоў. Упершыню афіцыйна ён згадваецца ў 1296 г. (Густынскі летапіс) як сімвал князя Віценя. Як дзяржаўны знак з’яўляецца на пячатках Альгерда (1366), Ягайлы (1386) і Вітаўта (1401). “Пагоня” стаіць на тытульным лісце Статута ВКЛ, з’яўляецца гербам большасці беларускіх ваяводстваў. Пад харугвамі з “Пагоняй” нашы продкі будавалі і абаранялі сваю краіну.

“… У тым жа выпадку, калі прыйдзецца пераследваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, якія ўцякалі б з нашай Літоўскай зямлі, то для гэтага роду пераследаў, якое па-народнаму (звычайна) завецца pogonia (пагоня), абавязваюцца адпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына… “.
Грамата В.кн. Літоўскага Ягайлы, 1387

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння ВКЛ да Расійскай імперыі ў 1795 г., “Пагоня” па-ранейшаму засталася сімвалам беларусаў. Яна прысутнічала на гербах шматкроць перакроеных губерняў і намесніцтваў, засталася на гербах гарадоў (Вільня, Полацк, Віцебск і інш.), у сімволіцы гусарскіх палкоў і сімвалізавала нашы землі на Вялікім гербе царскай Расіі да 1917 года.
У 1990 г. «Пагоня» абвяшчаецца дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Пад “Пагоняй” прымаў прысягу першы прэзідэнт РБ.

jazep_pagonia“Пагоня” была неад’емнай часткай беларускага Космасу ў “вечнага вандроўніка”, мастака і этнографа Язэпа Драздовіча. Чалавек, які спрабаваў зразумець і адлюстраваць ўнутраны космас жыхароў нашай краіны праз свае працы пра Месяц, Марс і Сатурн.
Дзіўны чалавек — распісваў “дываны” за ежу і бачыў касмічныя сны. Ён містычна ўмеў пранікаць у нейкі іншы свет — яго “Гарадзец” на Замкавай гары ў Мінску быў напісаны за 40 гадоў да раскопак — і адноўленыя археолагамі (Э. Загарульскі) прыгонныя вароты літаральна паўтарылі яго неапублікаваны малюнак.

*****

Беларускае мора – мора Герадота

2060_900Гэтае міфічнае мора ад самае прадаўнасці прыпісана да беларускай зямлі. Упершыню пра яго згадвае старажытны вучоны Герадот, празваны бацькам гісторыі, які жыў амаль 2,5 тысячы гадоў таму. Чацвёртая з 9 ягоных кніг “Мельпамена” з’яўляецца самай ранняй пісьмовай крыніцай пра тэрыторыю сучаснай Беларусі, яе прыроду і насельніцтва.
Тысячы гадоў таму значная частка Пінскага Палесся была сапраўдным водным царствам. Стрыжнем гэтага вялізнага вадаёма з’яўлялася рака Прыпяць. Яе пойма – гэта нязмерныя прасторы між Бугам і Дняпром, абмежаваныя з левага боку Пінскім Палессем, з правага – Валынскім. Сама Прыпяць, якая мела 761 кіламетр і жывілася больш як 120 рэкамі, лічылася адной з найбольш адметных рэк у Еўропе. Сівыя легенды звязваюць гэты край вады і туману з Чорным морам. Яшчэ Герадот лічыў першабытных насельнікаў поймы Прыпяці сапраўднымі чараўнікамі, якія ўмелі пераўвасабляцца ў ваўкоў. Асабліва неўраў, якія спачатку жылі каля Піны, а затым перакачавалі на Прыпяць і ці не там стварылі легендарную і таямнічую краіну Неўрыду.

Існаванне вялізнага возера ці мора ў раёне Брэсцкай вобласці і на ўсход пацвярджаюць і сярэднявечныя карты С. Мюнстэра (1540), Я. Гастальдзі (1562), К. Вопеля (1566), Г. Меркатара (1595). Там яно называецца Сармацкім, магчыма, ад агульнай назвы Усходняй Еўропы як Сарматыі. На картах XVI ст. Сармацкае мора па форме падобна на падкову.

Пойма Прыпяці затопленая на дзясяткі кіламетраў

Пойма Прыпяці затопленая на дзясяткі км.

Сапраўды бязмежнымі былі багністыя палескія балоты, якія складалі басейн Чорнага мора. Палешукі і праўда знаходзілі ў пойме Прыпяці не толькі якары, але і “цэлыя судны, накшталт невялікіх караблёў”. Пра гэта сведчыць знаны гісторык, этнограф і археолаг А.Кіркор. Свой дагістарычны круты нораў захавала Прыпяць (якую заходнія эколагі называюць беларускай Амазонкай) і да нашых дзён. У час разводдзя і моцных дажджоў яе разліў дасягае 30 кіламетраў і доўжыцца да 4 месяцаў.

Тысячагадовае змаганне з суровымі ўмовамі, натуральны лад жыцця загартавалі палешукоў, спрыялі таму, што гэтыя дзеці прыроды навучыліся жыць у суладдзі з ёю, вылучаліся моцным здароўем і дужасцю. Сярод іх было шмат доўгажыхароў, якія мелі па 100 і больш гадоў. Як нідзе, цягам многіх стагоддзяў тут захоўваліся і з пакалення ў пакаленне перадаваліся шматлікія прымхі і забабоны, непаўторныя казкі, легенды, паэтычна-фальклорны – з паганскімі традыцыямі.

А пра старадаўнасць і унікальнасць гэтага краю сведчаць шматлікія сённяшнія запаведнікі (адзін толькі Прыпяцкі займае 63 тысячы гектараў), заказнікі, паркі, дзе растуць рэдкія расліны, захоўваюцца каштоўныя віды жывёл, музеі, навуковыя станцыі, помнікі прыроды.

http://news.tut.by/society/111040.html
http://www.wildlife.by/node/23261
http://www.belhistory.com/belaruskoe_more.shtml

*****

Беларускі Стоўнхендж

Z-aQobVEF5gСтаражытная абсерваторыя выяўленая 25 гадоў таму беларускімі навукоўцамі каля в. Бікульнічы пад Полацкам. Час яе ўзвіжання вызначаны ў 10 тысяч гадоў да нашай эры.

Беларускі Стоўнхэндж удвая старэйшы за брытанскага «сабрата» – гарызантальна П-выглядна ляжаць камяні чырвонага колеру на беразе Янава возера, арыентаваныя на паўночны захад, г.зн. апошні прамень заходзячага сонца дня летняга сонцастаяння заходзіць сюды, і адразу ж на Волатавой гары, насупраць, праз возера, запальвае купальскае вогнішча, то ёсць нябесны сонечны агонь распальвае агонь зямны. Купальскі абрад – гэта сімвал паміраючага і ўваскрасаючага Свету. У чым патаемная сутнасць старажытнай абсерваторыі, яшчэ трэба будзе пазнаць. Але размяшчэнне камянёў, іх колер, насяканні кажуць пра тое, што гэта месца было «акумулятарам» сіл прыроды ў купальскую ноч. Мясцовыя краязнаўцы лічаць, што не толькі Янава возера, але і іншыя побач размешчаныя азёры, рэкі, камяні гулялі важную ролю ў старажытных абрадах.

kamen1-5-bУ гэтым месцы як быццам трапляеш у абдымкі старажытнай Гіпербарэі (згублены зямны рай, прарадзіма чалавецтва, калыска славянскага народа).  Размяшчэнне камянёў вельмі незвычайнае. Кожны з іх мае форму, блізкую да пірамідальнай. Сярод іх узнікае адчуванне дзівоснай ўнутранай гармоніі, разлітай вакол, неспасціжнай сувязі часоў, мудрасці нашых продкаў. Бо ўсе камяні выбудаваныя імі, абчасаныя, маюць рукатворныя насяканні, што пацверджана навукоўцамі. Калі паглядзець на карце малюнкі ўсіх возераў (а іх 12), паблізу якіх размешчаны сакральныя помнікі, то аказваецца, што возеры злучаныя адзін з адным водным шляхам, і іх знешнія абрысы, назвы сімвалізуюць адпаведныя задыякальныя сузор’і. Мабыць, нам яшчэ трэба будзе адкрыць значэнне сімвалаў і знакаў, якія пакінулі нам продкі.

http://wildlife.by/node/40953

print