Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.

Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для ўсёй сталіцы. Гэты сучасны аб’ект, размешчаны на вул. Курчатава, 11, стаў доўгачаканым падарункам для ўніверсітэцкай супольнасці напярэдадні 105-годдзя БДУ.
Як адзначыў рэктар БДУ Андрэй Кароль, для найстарэйшага і найбуйнейшага ўніверсітэта гэтая падзея мае асаблівае значэнне:
- Мы, як найстарэйшы ўніверсітэт у краіне, як установа вышэйшай адукацыі з самай вялікай колькасцю студэнтаў, мелі толькі адзін спартыўны цэнтр.
Да гэтага ў распараджэнні дзясяткаў тысяч студэнтаў і супрацоўнікаў быў толькі спартыўны комплекс «Універсітэцкі», размешчаны на вуліцы Кастрычніцкай, што не пакрывала рост патрэбаў. Новы ФАК прызваны кардынальна змяніць сітуацыю, Ён плынуе новым цэнтрам прыцягнення, павысіць ўзровень і даступнасць фізічнай культуры для кожнага студэнта і супрацоўніка ў самым сэрцы ўніверсітэцкага кампуса на Курчатава.

- Сімвалічна, што дата яго адкрыцця каляндарна супала з пачаткам новага 2026 года і другога навучальнага семестра ва ўніверсітэце. Але самае галоўнае – наша цырымонія дае старт юбілейнай праграме 105-годдзя БДУ, пад эгідай якога праходзіць увесь бягучы год, – падкрэсліў рэктар.
ФАК не проста новыы будынак, а праграмным аб’ект, з якога пачынаецца чарга святочных мерапрыемстваў, і ўвасабленнем дынамічнага развіцця ВНУ ў год яе знамянальнай даты. Рэалізацыя такога маштабнага праекта стала магчымай дзякуючы паслядоўнай дзяржаўнай падтрымцы і ўключэнню яго ў інвестыцыйную праграму.
Архітэктурнае рашэнне гарманічна ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе. Ён выкананы ў экастылі, які цалкам адпавядае выключнаму месцу размяшчэння – дуброве «Шчомысліцкая», і з’яўляецца цэласным дапаўненнем усяго архітэктурнага вобраза БДУ ў гэтым раёне.
- У раёне вуліцы Курчатава ў нас размешчаны тры факультэты, два студэнцкія інтэрнаты, навукова-даследчыя інстытуты і прадпрыемствы. Гэта маленькі ўніверсітэцкі гарадок, які меў патрэбу ў прасторы для спорту, умацавання фізічнага здароўя і актыўнага адпачынку моладзі, – адзначыў Андрэй Кароль.
Комплекс уражвае сваімі маштабамі і шматфункцыянальнасцю. Яго агульная плошча складае 4 782,605 м². Унутры размешчаны дзве закрытыя шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі для навучальных заняткаў, прасторныя трэнажорная і фітнес-залы з сучасным абсталяваннем, а таксама адкрытыя зоны.
Плануецца, што на базе новага комплексу будуць праходзіць не толькі заняткі, але і трэніроўкі зборных БДУ па міні-футболе, гандболе, валейболе і баскетболе, а таксама спаборніцтвы рознага ўзроўню.

Адкрыццё аб’екта стала часткай агульнай тэндэнцыі развіцця гарадской спартыўнай інфраструктуры. Як заўважыў старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран, гарадское асяроддзе – гэта тая прастора, у якой мінчане адчуваюць сябе камфортна.
- Толькі за апошнія два тыдні ў сталіцы адкрываецца ўжо трэці спартыўны аб’ект. Створаны ўмовы для развіцця абсалютна любога віду спорту. І ўсе нашы комплексы запоўнены. Запыт нашых жыхароў, у тым ліку і моладзі, на здаровы лад жыцця толькі расце. І гэта не можа не цешыць.
Для саміх студэнтаў новы комплекс – гэта перш за ўсё магчымасці для самарэалізацыі і падтрымання здаровага ладу жыцця. Акрамя традыцыйных дысцыплін, на фізкультуры студэнты займаюцца ёгай, пілатэсам, а ў рамках масавых мерапрыемстваў праводзяцца фестывалі ёгі і зумба-марафоны, якія цяпер атрымаюць новую пляцоўку.
Важнасць падзеі для іміджу ўніверсітэта адзначыла і намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Наталля Елісеева:
- Прыемна, што кіраўніцтва вядучага ўніверсітэта Беларусі таксама звяртае вялікую ўвагу на вольны час сваіх навучэнцаў і стварае ўсе ўмовы для іх пазавучальнай самарэалізацыі.

Сапраўды, у сучасным свеце канкурэнцыя ВНУ вядзецца не толькі па якасці навучальных праграм, але і па ўзроўні камфорту і магчымасцяў для ўсебаковага развіцця асобы. Новы ФАК дапаўняе цэласны, сучасны і прывабны вобраз БДУ як універсітэта, накіраваны ў будучыню.
Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс на вуліцы Курчатава – гэта не проста спартыўнае збудаванне, а стратэгічны аб’ект, які ліквідаваў даўні дэфіцыт інфраструктуры, стаў сімвалам сучаснага падыходу да адукацыйнага асяроддзя і ўвасабленнем дзяржаўнага курсу на папулярызацыю здароўя і актыўнага даўгалецця. Яго адкрыццё задае высокі стандарт для развіцця студэнцкага спорту і служыць цудоўным пачаткам юбілейнага года вядучага ўніверсітэта краіны.
Марыя КАКРВЕЛІС
