 Круглы стол «Студэнцкае самакіраванне Беларусі праз прызму Балонскага працэсу» сабраў 23 снежня лідараў моладзевых арганізацый сталічных ВНУ.
Круглы стол «Студэнцкае самакіраванне Беларусі праз прызму Балонскага працэсу» сабраў 23 снежня лідараў моладзевых арганізацый сталічных ВНУ.
У ім бралі ўдзел прарэктар РІВШ Ігар Цітовіч і прадстаўнікі ўпраўлення па справах моладзі Мінадукацыі. Ігар Цітовіч распавёў пра перспектывы далучэння Беларусі да адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Былі абмеркаваны сістэмы студэнцкага самакіравання ў ВНУ і ідэі па ўдасканаленні дзейнасці. Арганізавала мерапрыемства Студэнцкая асамблея БДУ.
* * *
 Прарэктар па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Карлава ўніверсітэта Ян Шрга (Чэхія) сустрэўся з першым прарэктарам БДУ Міхаілам Жураўковым, дэканам ФМА Віктарам Шадурскім і намеснікам дэкана  гістарычнага факультэта Андрэем Прохаравым. Абмяркоўвалася выкананне дамоўленасцяў пра супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі.

З 2003 г. БДУ прыняў 26 студэнтаў з Чэхіі. Замежныя студэнты наведваюць бясплатныя курсы рускай мовы, атрымліваюць стыпендыю і пражываюць у інтэрнаце. У сваю чаргу студэнты БДУ таксама штогод накіроўваюцца ў Карлаў універсітэт. Увесну 2014 года навучанне ў Чэхіі прайшлі дзве трэцякурсніцы філалагічнага факультэта. У рамках дзейсных дамоў ажыццяўляюцца таксама стажыроўкі і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў нашага ўніверсітэта.
* * *
 Прэзідэнт фонду міжнароднага супрацоўніцтва былы прэм’ер-міністр Італіі Рамана Продзі выступіў 16 снежня з лекцыяй у БДУ. Разглядалася палітычна-эканамічная сітуацыя ў Еўропе і свеце.
Прэзідэнт фонду міжнароднага супрацоўніцтва былы прэм’ер-міністр Італіі Рамана Продзі выступіў 16 снежня з лекцыяй у БДУ. Разглядалася палітычна-эканамічная сітуацыя ў Еўропе і свеце.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ