Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


На добрую справу

У БДУ прайшлі Дні донара: 11 і 12 кастрычніка спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій прымалі кроў у студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Для тых, каму ўжо даводзілася быць донарам крыві, працэдуры, якія праходзілі на механіка-матэматычным факультэце, будуць добра знаёмымі. Спачатку праверка медыцынскіх дакументаў, потым агляд урача-тэрапеўта, атрыманне абавязковага пайка і толькі пасля гэтага здача крыві. Але тым, хто прыйшоў упершыню,...

Падрыхтоўка – гэта доўгі шлях, у канцы якога няма гарантый станоўчага выніку, але ёсць мэта – перамагчы: выкладчыкі ФГГ БДУ пра выхаванне алімпіяднікаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню

  За лета беларускія школьнікі наведалі дзве геалагічныя і тры міжнародныя геаграфічныя алімпіяды, дзе паказалі найвышэйшыя вынікі за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх зборных. Кіраўнікамі каманд традыцыйна выступілі выкладчыкі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Пра тое, як сёння падрыхтаваць паспяховага алімпіядніка, пагутарылі з дэканам факультэта Аленай Кальмаковай і намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Наталляй Пісарчук. «У звязцы “школа...

Аб’явы ў газеце №9 (2287) ад 30 верасня 2024 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №9 (2287) ад 30 верасня 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Шахматнае серабро з Уладзівастока

Зборная БДУ заваявала сярэбраны медаль па хуткіх шахматах на I Ìіжнародных моладзевых студэнцкіх летніх гульнях «Ìаладосць Прымор’я», якія прайшлі ў расійскім Уладзівастоку. За перамогу змагаліся пяць каманд. Кожная з іх сыграла па чатыры матчы. Беларуская зборная, якую прадстаўлялі другакурснікі ФПМІ Раман Архіпаў (ФПМІ), Аляксандр Алішэвіч (юрфак), Арцём Сіняўскі (ФРКТ) і студэнты 3 курса Наталля Мельнікава (ФРКТ) і Міхаіл Каспяровіч (хімфак),...

«Я перапоўнена ўражаннямі»: студэнтка ФСК пра навучанне па абмене

У другім семестры мінулага навучальнага года трэцякурсніца ФСК БДУ Анастасія Канавалава праходзіла навучанне ў Вышэйшай школе камунікацый і крэатыўных індустрый Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (Калінінград, Расія). Спыталі ў дзяўчыны пра гэты вопыт. На вясенні семестр на стажыроўку ў БДУ прыехалі і чатыры студэнты БФУ імя І. Канта. Будучыя хімікі Ірына Лаўрэнцьева, Гор Тамазян і Лізавета Лісічкіна змаглі папрацаваць...

Аб’явы ў газеце №8 (2286) ад 21 жнiўня 2024 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №8 (2286) ад 21 жниўня 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Аб’явы ў газеце №7(2285) ад 24 ліпеня 2024 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №7(2285) ад 24 ліпеня 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...