Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...


«Гэта часам цяжка, часам балюча, але заўсёды натхняе» – Кацярына Панцялеева пра працу педагога-псіхолага

Студэнцкае жыццё – гэта не толькі лекцыі і экзамены, але і мноства новых уражанняў, выклікаў, стрэсаў. Не заўсёды маладыя людзі могуць справіцца з імі самастойна. У такім выпадку на дапамогу прыходзіць сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўпраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю БДУ. Мы пагаварылі, як спецыялісты дапамагаюць студэнтам справіцца з цяжкасцямі і што робіць працу псіхолага ва ўніверсітэце асабліва важнай....

Дынастыя Тамашэвічаў: 100 гадоў з БДУ

Дынастыю Тамашэвічаў складаюць дактары навук, прафесары, загадчыкі кафедраў, аўтары навуковых прац. Педагагічны стаж дынастыі Тамашэвічаў у БДУ складае 100 гадоў. Тамашэвіч Уладзімір Антонавіч – доктар эканамічных навук, дацэнт, рэктар БДУ ў 1946–1949 г. Педагагічны стаж у БДУ – 45 гадоў. Нарадзіўся 22 лютага 1899 года ў Мінску. У 1921 годзе быў накіраваны ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова ў...

Дынастыя Кошалевых: 77 гадоў з БДУ

Дынастыю Кошалевых складаюць доктар навук, прафесар, кандыдат навук, дацэнт, загадчыкі кафедраў, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац. Педагагічны стаж дынастыі Кошалевых у БДУ дасягае 77 гадоў. Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў – загадчык кафедры гісторыі новага і найноўшага часу, доктар гістарычных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 56 гадоў. Нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Сасноўка Пружанскага раёна. У 1963–1967 гадах...

Больш за 100 студэнтаў Беларусі і Расіі сталі ўдзельнікамі Тыдня студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы

Тыдзень студэнцкай моладзі, прысвечаны 25-годдзю падпісання Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы, стартаваў 18 лістапада Ў БДУ. Форум  прадугледжваў фарміраванне адзінай пляцоўкі для ўзаемадзеяння моладзі Беларусі і Расіі, абмену досведам і ідэямі па стварэнні студэнцкіх праектаў пра захаванне гістарычнай памяці і духоўна-маральных каштоўнасцяў. Пра значнасць мерапрыемства высказаўся рэктар Андрэй Кароль Па словах кіраўніка БДУ, моладзь заўсёды ўспрымальная да новых праектаў і...

Welcome Week BSU – 2024

У БДУ для замежных першакурснікаў прайшоў традыцыйны праект Welcome Week BSU арганізаваны саветам зямляцтваў і УВРМ. Савет зямляцтваў ужо доўгі час з’яўляецца буферам паміж студэнтамі з іншых краін і кіраўніцтвам універсітэта ў самых розных пытаннях. Ён штогод арганізоўвае такія святы, як Дзень нацыянальных культур, фестываль «Наўруз», заўсёды падтрымлівае студэнтаў у іх пачынаннях і імкненнях – робіць усё, каб навучанне ў...

У БДУ названы пераможцы конкурсу «Найлепшы навуковы гурток – 2024»

Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ кожны год праводзіць конкурс на найлепшы навуковы гурток. Перамогу сёлета ў намінацыі «прыродазнаўчыя навукі» атрымаў картаграфічны гурток факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі, а ў намінацыі «гуманітарныя навукі» – «Канстытуцыйнае права» юрыдычнага факультэта. Мэта конкурсу – павышэнне якасці адукацыі, падрыхтоўка большай колькасці кваліфікаваных навукоўцаў, падтрымка таленавітых студэнтаў і магістрантаў, а таксама дапамога ім у прасоўванні сваіх навуковых ідэй....

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...

БДУ пашырыў міжнароднае ўзаемадзеянне ў рамках Універсітэцкай сеткі навукова-даследчага супрацоўніцтва

Гэта пытанне стала прыярытэтным падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. У якасці аднаго з суарганізатараў сеткі ён прыняў удзел у пасяджэнні другога з’езда iUNRC (г. Чунцін, Кітай). Нагадаем, сетка заснавана ў кастрычніку мінулага года з мэтай развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, перадавых навукова-даследчых праектаў, якаснай адукацыі ва ўмовах трансфармацыі свету. Праблематыка з’езда ўключала падвядзенне вынікаў...

Дынастыя Кругловых: 116 гадоў з БДУ

Музей гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта захоўвае памяць не толькі пра важныя падзеі з жыцця alma mater, але і пра людзей, якія тут вучацца і працуюць. Дадзены матэрыял стане пачаткам цыкла, прысвечанага дынастыям студэнтаў і выкладчыкаў БДУ. Дынастыю Кругловых складаюць дактары навук, прафесары, загадчык кафедры, кандыдаты навук, аўтары навуковых прац, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Педагагічны стаж дынастыі Кругловых у БДУ складае...