Дынастыя Кошалевых: 77 гадоў з БДУ
Дынастыю Кошалевых складаюць доктар навук, прафесар, кандыдат навук, дацэнт, загадчыкі кафедраў, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац. Педагагічны стаж дынастыі Кошалевых у БДУ дасягае 77 гадоў. Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў – загадчык кафедры гісторыі новага і найноўшага часу, доктар гістарычных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 56 гадоў. Нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Сасноўка Пружанскага раёна. У 1963–1967 гадах...