Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...


Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Дынастыя Малевіч 83 гады з БДУ

  Дынастыю складаюць доктар палітычных навук, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесары, высокакваліфікаваныя педагогі, аўтары навуковых прац. Стаж дынастыі ў БДУ – 83 гады. Малевіч Ігар Аляксандравіч – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (бацька Малевіч Ю. І.). Стаж працы ў БДУ – 55 гадоў. Ігар Аляксандравіч нарадзіўся 13 лістапада 1941 г. у г. Мінску. Пасля заканчэння вучобы ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце паступіў у...

Ад мары да майстэрства: як Анастасія Грачышка скарыла БДУ і двойчы стала майстрам спорту

  Выдатніца, спартсменка і проста прыгажуня. А яшчэ Анастасія Грачышка – прадстаўніца банка даных адоранай моладзі Беларусі. Дзяўчына распавяла, як сумяшчае вучобу, спорт і грамадскую дзейнасць.   Паступаць у БДУ Анастасія вырашыла яшчэ задоўга да заканчэння школы. Ужо ў 7 класе дзяўчына паставіла сабе мэту стаць студэнткай БДУ, паколькі гэта вядучы ўніверсітэт краіны. З факультэтам і спецыяльнасцю вызначылася крыху пазней....

Фінансы, практыка і натхненне: гісторыя студэнткі эканамічнага факультэта Марты Бальшаковай

  «Я ўдзячная сабе за смеласць», – кажа Марта, успамінаючы пераезд у іншы горад і паступленне ў БДУ. Сёння яна адна з тых, хто бачыць у эканоміцы не сухія формулы, а гісторыі людзей, глабальныя трэнды і бясконцае поле для аналізу. Яе першы курс даказаў: любая справа – і банкаўская практыка ў тым ліку – можа натхняць, калі падыходзіць да яе...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Аб’явы ў газеце №6 (2297) ад 18 чэрвеня 2025 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №6 (2297) ад 18 чэрвеня 2025 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Кожны дзень з веласіпедам!

У рамках праекта «Здароўе студэнта – 2025», які рэалізуе кандыдат медыцынскіх навук дацэнт БДУ Таццяна Пятроўна Дзюбкова-Жарнасек, мы пачынаем серыю публікацый, прысвечаных фарміраванню культуры здароўя студэнтаў. Напярэдадні Сусветнага дня веласіпеда, абвешчанага Генеральнай Асамблеяй ААН у красавіку 2018 года, які штогод адзначаецца 3 чэрвеня, мы вырашылі пазнаёміць вас з чалавекам, для якога веласіпед – гэта не толькі сродак перасоўвання, але і...

Дынастыя Чыгіра, Паповай, Свадкоўскай: 114 гадоў разам з БДУ

Дынастыю складаюць доктар юрыдычных навук, прафесар, кандыдаты юрыдычных навук, дацэнты, аўтары навуко- вых прац, члены аўтарскіх калектываў. Педагагічны стаж дынастыі ў БДУ – 114 гадоў. Чыгір Васіль Фёдаравіч – доктар юрыдычных навук, прафесар, дэкан юрыдычнага факультэта (1973–1983 гг.). Педагагічны стаж у БДУ – 68 гадоў. Нарадзіўся 8 верасня 1924 г. у в. Лешня Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1949 г....

Дынастыя Пятровіча, Улазавай, Максімавай: 120 гадоў з БДУ

Дынастыю складаюць кандыдат і доктар біялагічных навук, кандыдат хімічных навук, аўтары навуковых распрацовак, навучальнаметадычных публікацый. Педагагічны стаж дынастыі Пятровіч, Улазава, Максімава ў БДУ – 120 гадоў. Пятровіч Павел Рыгоравіч – кандыдат біялагічных навук, дацэнт, дэкан біялагічнага факультэта БДУ ў 1953 – 1972 (бацька Максімавай Н. П.). Педагагічны стаж у БДУ – 38 гадоў. Нарадзіўся 24 лістапада 1909 г. у вёсцы...