Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Кірмаш вакансій “Дзень кар’еры. Восень–2014» адбыўся ў БДУ (+відэа)

На пляцоўцы Ліцэя БДУ 20 лістапада адбыўся кірмаш вакансій для студэнтаў нашай alma mater “Дзень кар’еры. Восень–2014”. Свае стэнды прадставілі больш за 20 працадаўцаў. Студэнты БДУ атрымалі магчымасць пазнаёміцца з вядучымі беларускімі і міжнароднымі кампаніямі, абраць месца для практыкі, стажыроўкі ці працаўладкавання. Акрамя таго, у актавай зале ліцэя ўвесь час праходзілі майстар-класы на тэмы “Як скласці ўдалае рэзюмэ”, “Як прайсці...

У аэробіцы ёсць месца і мужчынам

Паднімаючыся ў спартыўную залу БДУ, размешчаную ў галоўным корпусе, яшчэ на лесвічнай пляцоўцы пачула запальную, рытмічную музыку. Падумала, што дзесьці ў суседняй зале займаюцца танцамі, а мне прыйдзецца ісці далей. Бо мэта візіту – патрапіць на трэніроўку па спартыўнай аэробіцы – вось там не да танцаў пад такую музыку! Мой стэрэатып быў развеяны, калі я адчыніла дзверы спартзалы. Шэсць дзяўчат...

У індывідуальным спорце з камандным настроем

Горад Мінск справядліва можа пахваліцца выдатнымі месцамі для адпачынку. Тут лёгка знойдзецца цёплы куток для адзіноты ці шпацыру з сябрамі. Адным з такіх месцаў з’яўляецца набярэжная Свіслачы, праўда, часам, гуляючы ўздоўж ракі, на суседняй веладарожцы можна сустрэць студэнтаў на колах і з палкамі ў руках. Гэта трэніруюцца спартсмены лыжнай секцыі БДУ. Секцыя па лыжным спорце ў Белдзяржуніверсітэце з’явілася адносна даўно....

Паўднёвы тэмперамент, самба і гукі дуды: у БДУ прайшоў гала-канцэрт народнасцяў

Вы калі-небудзь чулі гукі дуды? Можа, бачылі грузінскія ці турэцкія народныя танцы? Многія мараць дакрануцца да культур розных народнасцяў, прыадчыніць завесу таямніцы над іх традыцыямі. Міжуніверсітэцкі фэст нацыянальных культур, які прайшоў у Ліцэі БДУ 3 снежня, дазволіў гэта зрабіць і пазнаёміў гледачоў і ўдзельнікаў фэсту з мастацтвам чатырнаццаці розных краін, якія былі прадстаўлены студэнтамі 10 сталічных ВНУ. Мерапрыемства, арганізатарам якога...

“Час абсэнту” Жанны Грышчанкі: пра сацыялогію жыцця і лёс трох жанчын

21 лістапада ў канферэнц-зале атэля “Манастырскі” адбылася прэзентацыя рамана дацэнта кафедры сацыялогіі БДУ Жанны Грышчанкі “Час абсэнту” (Мн., Кніжны Дом, 2014. — 448 с.). У ім прынялі ўдзел як калегі аўтара па кафедры, студэнты сацыялагічнага аддзялення, так і спецыялісты з розных галін – філосафы, філолагі, літаратуразнаўцы, выдаўцы, журналісты. Раман апавядае пра лёс трох жанчын – універсітэцкіх навукоўцаў, якія апынуліся напачатку...

Маладыя навукоўцы БДУ прапануюць супрацьпухлінныя прэпараты ў 60 разоў таннейшыя за амерыканскі аналаг

Інавацыйны праект БДУ «Біярассмоктвальныя супрацьпухлінныя прэпараты для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных наватвораў: “Тэмадэкс” і “Праспідэлонг» прызнаны «найлепшым моладзевым інавацыйным праектам» рэспубліканскага конкурсу «100 тваіх ідэй для Беларусі». Аўтары праекта – маладыя навукоўцы ВНУ: малодшы навуковы супрацоўнік НДІ ФХП БДУ Дзяніс Адамчык і аспірант хімічнага факультэта Сяргей Саламевіч. «Тэмадэкс» і «Праспідэлонг» адносяцца да ліку новых медыкаментозных прэпаратаў у лячэнні злаякасных наватвораў. Яны...

Рок-фестываль “Такія пернікі”: тут няма выпадковых людзей

Гран-пры ХI Адкрытага моладзевага музычнага фэсту БДУ «Такія пернікі» атрымала рок-група «Чып і Дэйл». Вынікі конкурсу вызначылі гледачы галасаваннем 27 лістапада на гала-канцэрце фэсту ў сталічным клубе «Тытан». Уладальнікам галоўнага прыза будзе прадстаўлена магчымасць папрацаваць у адной з прафесійных студый музычнай кампаніі BOOM. Акрамя таго, дыпломамі 2 і 3 ступені адзначаны музыкі калектываў forAboutFrom і Denmi адпаведна. Гэта штогадовае мерапрыемства...

Яшчэ раз пра курэнне. Погляд урача-псіхатэрапеўта

Курэнне ў Еўропе існуе так даўно, што ўжо цяжка ўявіць наша грамадства без тых, хто курыць, і таму называць гэты занятак шкоднай звычкай вельмі складана. Аднак усе механізмы развіцця залежнасці для курэння выконваюцца: існуе не толькі псіхічная цяга, але і фізічная, і нават “ломка” пры адмове ад ужывання таксама ёсць (гэта калі “ўсё не ў кайф” пакуль не запаліў). А...

“Шмуцтытул”, “Дума БДУ” ды “Кветкавыя ветразі”: каманды БДУ паўдзельнічалі ў эрудыт-турніры, прысвечанаму М. Ю. Лермантаву

19 лістапада на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ адбыўся эрудыт-турнір, прысвечаны 200-годдзю вялікага рускага паэта М. Ю. Лермантава. У эрудыт-турніры “Герай свайго часу, або Ці ведаеце вы Лермантава” прынялі ўдзел тры каманды. Каманда студэнтаў філалагічнага факультэта “Шмуцтытул” (044), каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта і Інстытута журналістыкі “Дума БДУ” (15) і каманда студэнтаў, у якую ўвайшлі самыя актыўныя ўдзельнікі клуба аматараў мастацкага слова...

Выбраны старшыня Студэнцкай асамблеі БДУ

З 21 па 23 лістапада прадстаўнікі галоўных студэнцкіх арганізацый былі сведкамі і ўдзельнікамі  гістарычна значнай падзеі для БДУ. У САК “Брыганціна” прайшоў выязны адукацыйны семінар студэнцкага актыву “Школа лідара”, галоўнай мэтай якога было зацвярджэнне Студэнцкай асамблеі і выбары яе старшыні. Студэнцкая асамблея БДУ – вышэйшы прадстаўнічы орган студэнцкага самакіравання, створаны ў ВНУ ў кастрычніку бягучага года. Дзейнасць асамблеі дазволіць аптымальна...

Круглы стол SMM у БДУ: “Павук ці муха?”

Сусветнае павуцінне як неад’емная частка нашага жыцця. Яе ніткі –гэта прылада працы, сродак зносін і лад жыцця. Сацыяльныя сеткі – як галіна найбольш наведвальная і прывабная. І мы не можам адмаўляць гэты факт ці адмовіцца ад інтэрнэту. Але за намі выбар: быць “мухамі” ці “павукамі”, апынуцца закладнікамі сітуацыі ці павярнуць яе сабе на карысць. 10 лістапада на факультэце міжнародных адносін...