Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Ад Максіма Гарэцкага да нашых дзён

Сёлетняй восенню ўпраўленню па справах культуры БДУ спаўняецца 90 гадоў. Безумоўна, гэтая дата не застанецца незаўважанай. На сцэнічных пляцоўках ВНУ пройдуць мерапрыемствы і справаздачныя канцэрты мастацкіх калектываў БДУ. А ў дзень вясновага раўнадзенства 21 сакавіка адбыўся сумесны канцэрт заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля танца «Крыжачок» БДУ і танцавальнага фальклорнага калектыву «Кадагіс» з Друскінінкая (Літва). Падрабязнасці мы даведаліся ў начальніка ўпраўлення...

Студэнцкае жыццё: станаўленне асобы

Студэнты БДУ маюць усе магчымасці для гарманічнага ўсебаковага развіцця і ўдасканалення сваіх асабістых здольнасцяў і захапленняў, неабходных для фарміравання іх паспяховай жыццёвай стратэгіі. Здаровы лад жыцця, прававая пісьменнасць, культура, псіхалагічнае і эмацыйнае развіццё актыўна культывуюцца ў БДУ. У БДУ кожны студэнт можа стаць сапраўдным лідарам, рэалі­заваць свае здольнасці на карысць універсітэта і грамадства. Праявіць свае здольнасці і асабістыя якасці студэнты...

Олимпийские игры в Сочи по максимуму

20 марта студенты третьего курса Института журналистики  встретились с  заместителем главного редактора газеты «Звязда»  Слоневским Анатолием Аркадьевичем.  Цель встречи: поговорить об освещении  белорусскими журналистами Олимпийских игр в Сочи. Анатолий Аркадьевич рассказал, что подготовка к Олимпиаде осуществлялась семь лет.  Та, территория, на которой планировалось её проведение, была пустой. «У них была всего лишь одна дорога   вдоль морского побережья. И эта дорога...

Вясной жанчыны ўспамінаюць пра здароўе і прыгажосць

  “Шарм. Здароўе. Імідж.” – пад такім лозунгам сустрэў вясну Саюз жанчын БДУ 20 сакавіка. Жанчыны сабраліся ў аўдыторыях юрыдычнага факультэта, каб праслухаць лекцыі і атрымаць кансультацыі ад вядомых у нашай краіне ўрачоў. Некаторыя з жанчын спецыяльна прыйшлі на прыём да мамолага, доктара медыцынскіх навук Леаніда Путырскага, іншыя завіталі, каб патрапіць да неўролага, кандыдата медыцынскіх навук Марыі Круглікавай. Лекцыя “Аб...

Еўрафакультэт у БДУ: планы і перспектывы

4 сакавіка ў БДУ прайшоў міжнародны семінар “Досвед еўрафакультэтаў для будучыні”, які сабраў вядучых экспертаў, уключаных у рэалізацыю праекта “Еўрафакультэт”. Мэтай дадзенага праекта, фінансаванага Універсітэцкай сеткай рэгіёна Балтыйскага мора (BSRUN), які рэалізуецца пры падтрымцы Савета дзяржаў Балтыйскага мора, з’яўляецца стварэнне сеткі ўніверсітэтаў-партнёраў і распрацоўка сучасных навучальных праграм, адпаведных еўрапейскім стандартам у галіне эканомікі, палітычнай навукі і права. Галоўным пытаннем семінара...

Унікальная тэхналогія нашых біяфізікаў

Стваловыя клеткі сёння ва ўсіх на слыху. Яны дзеюць цуды, імі спрабуюць лячыць самыя розныя захворванні. Што ж насамрэч уяўляюць сабой гэтыя цудаклеткі? Напачатку XX стагоддзя навукоўцам было вядома, што спелыя крывяныя клеткі няздольныя да размнажэння. Эрытрацыты – самыя шматлікія з іх – губляюць яд­ро разам з усім храмасомным апаратам. Як пішуць у спецыялізаваных трактатах, адмова ад вытворчасці сабе падобных...

Аляксандр Сурыкаў: «Трэба вучыцца жыць не дырэктывамі, а паняццем рынку»

У пачатку сакавіка студэнты трэцяга курса Інстытута журналістыкі БДУ ў рамках майстра-класа «Журналісцкае майстэрства» сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым. На сустрэчы былі разгледжаны тэмы, якія тычацца ўсходняга партнёрства, супрацоўніцтва краін у рамках Мытнага саюза і СНД. У гутарцы Аляксандр Аляксандравіч адкрыта адказаў на ўсе актуальныя пытанні ад студэнтаў замежнага аддзялення і спецыяльнасці...

Шымон Перэс “створаны з будучыні”

  18 сакавіка 2014 года ў Інстытуце журналістыкі БДУ прайшла лекцыйная прэзентацыя “Створаны з будучыні”, прысвечаная прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Шымону Перэсу. Лекцыю праводзіў першы сакратар Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Ганна Кейнан. Падчас лекцый прайшло адкрыццё фотавыставы “Шымон Перэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішнёве на Прэзідэнцкую вуліцу ў Іерусаліме”. Ганна Кейнан падзякавала кіраўніцтву факультэта з нагоды мерапрыемства. “Дзякуй...

Сцэнарый журфакаўцаў БДУ паспяховы ў Расіі

Студэнты Інстытута журналістыкі БДУ сталі фіналістамі прэстыжнага расійскага конкурсу сцэнарыяў «Галоўпітчынг» кінакампаніі «Галоўкіно» (Масква). Конкурсная работа Дзя­ніса Мароза і Дзяніса Кабцова «Клуб самагубцаў» увай­шла ў 35 лепшых на думку знакамітага журы, у склад якога ўвайшлі Фёдар Бандарчук, Міхаіл Галусцян, Валерый Тадароўскі, Кан­стан­цін Эрнст і іншыя прад­стаў­нікі расійскага шоу-бізнесу і кінематографа. Пра тое, як невялікая творчая ідэя прынесла вялікі поспех, нам...

Турнір для аматараў … спрачацца

1–2 сакавіка ў БДУ прайшоў  II міжнародны адкрыты студэнцкі турнір па парламенцкіх дэбатах «МОСТ БДУ–2014». 24 каманды дэбатараў з ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны абмяркоўвалі, каму ў XXI стагоддзі патрэбныя правы чалавека. Дэбаты – гульня адначасова вельмі простая і вельмі складаная. У кожным раўндзе ўдзельнічаюць чатыры каманды: дзве на баку ўрада і дзве на баку апазіцыі. За 15 хвілін да...

Рухавік росту эканамфака

Залаты і два сярэбраныя медалі заваявалі студэнты эканамічнага факультэта БДУ на II міжнародным чэмпіянаце студэнтаў па карпаратыўных фінансах Growth Driver. Фінал праходзіў 1 і 2 сакавіка ў МДУ імя М. В. Ламаносава.  Уладальнікам залатога медаля стала чацвёртакурсніца Алена Хамякова, а сярэбраных – яе адна­групніцы Вольга Кучук і Анастасія Пракаповіч. Дзяўчаты вырашалі тэставыя заданні па эканамічных дысцыплінах і асновах карпара­тыўных фінансаў....