Рухавік росту эканамфака

13 Mar, 2014.

экономический факультет бгу Growth Driver Залаты і два сярэбраныя медалі заваявалі студэнты эканамічнага факультэта БДУ на II міжнародным чэмпіянаце студэнтаў па карпаратыўных фінансах Growth Driver. Фінал праходзіў 1 і 2 сакавіка ў МДУ імя М. В. Ламаносава.  Уладальнікам залатога медаля стала чацвёртакурсніца Алена Хамякова, а сярэбраных – яе адна­групніцы Вольга Кучук і Анастасія Пракаповіч. Дзяўчаты вырашалі тэставыя заданні па эканамічных дысцыплінах і асновах карпара­тыўных фінансаў. Пасля індыві­дуальнага спаборніцтва студэнткі аба­ранялі камандны праект. Ім было прапанавана заданне па разліку трох варыянтаў экана­мічнай эфек­тыўнасці інвеставання ў перапра­цоўчы завод. Маладым аналітыкам трэба было абгрунтаваць сваё рашэнне і даказаць правільнасць яго рэалізацыі. Вынікі каманднага выступу будуць вядомыя толькі ў канцы сакавіка.
Усяго ў фінальным паядынку ўдзельнічала 25 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі. Яны прайшлі папярэдні адбор з сотні студэнцкіх каманд, сярод якіх было 7 беларускіх. Але ў вырашальным туры нашу краіну прадставілі толькі студэнткі эканамічнага факультэта БДУ. Іх падрыхтоўкай займаўся старшы выкладчык кафедры аналітычнай эканомікі і экана­мет­рыкі эканамічнага факультэта БДУ Аляксандр Шашко.
Сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам нашай газеты падзялілася пераможца спаборніцтваў Алена Хамякова. – Для нас было поспехам ужо прабіцца ў фінал у Маскве. У адборачным анлайн-туры прынялі ўдзел 107 каманд з Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі і Беларусі. Асабліва прыемна, што менавіта каманда эканамічнага факультэта БДУ мела гонар прад­ставіць нашу краіну на такіх прэстыжных спа­борніцтвах. Мы пастараліся годна паказаць наш універсітэт на міжнароднай пляцоўцы ведаў і ў нас гэта ат­рымалася. Чэмпіянат быў арга­нізаваны на высокім узроўні. Гэта тычыцца і арга­нізацыі пражывання (у інтэрнаце МДУ), і харчавання замежных каманд-удзельнікаў, і, вядома ж, уласна самога правядзення чэмпіянату, які праходзіў на базе эканамічнага факультэта МДУ.открытие чемпионата Фінальны раўнд складаўся з каманднай часткі і індывідуальнай. Спачатку ўсім камандам было прапанавана абраць найбольш эфектыўны варыянт інвеставання для нафтаперапрацоўчага завода, затым, ужо ў Маскве, праходзіла абарона прэзентацый рашэнняў кожнай з каманд перад журы. У індывідуальным туры прапана­ва­ліся 15 тэставых заданняў і яшчэ адзін кейс, дзе неабходна было разлічыць аптымальны варыянт фінансавання іпатэчнай кампаніі пры розных сцэнарыях развіцця эканомікі. Заданні былі максі­мальна набліжаны да рэальнага жыцця, таму тым каштоўней было прапанаваць і абгрунтаваць найлепшае рашэнне. Асобнае дзякуй выдатнаму выкладчыку Шашко Аляксандру Аляк­сандравічу, які не толькі супра­ваджаў нас у паездцы на чэмпіянат, але і аказваў дапамогу ў падрых­тоўцы, падтрымліваў наш камандны дух, верыў, што мы годна прад­ставім наш факультэт і ўніверсітэт. Цікава, што ў навучальным плане нашай спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» нават няма прадмета «Карпаратыўныя фінансы», тым не менш, дзякуючы высокаму ўзроў­ню лекцый некаторых выкладчыкаў, уключаючы А. А. Шашко, нам удалося атрымаць веды, якія спатрэбіліся на чэмпіянаце. Гутарыў Арцём ГУЦУЛЮК
На фота: 1.Вольга Кучук, Алена Хамякова і Анастасія Пракаповіч
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *