Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


БДУ ў СМІ Беларусі

Рэктару БДУ прысвоена званне ганаровага прафесара в’етнамскага ўніверсітэта Бінь Зыонг – БелТА, rambler.ru, rss.novostimira.com, collegemvd.by (11.03). Пра Беларускую студэнцкую юрыдычную алімпіяду, якая прайшла 28 лютага ў БДУ – 1 нацыянальны канал Беларускага радыё, радыё «Сталіца», АНТ (28.02). У БДУ створана тэхналогія паскарэння росту стваловых клетак – megacat.by (03.03), БелаПАН, БелТА, АНТ (04.03), «Рэспубліка», respublika.info (06.03), 24 Dok (10.03). Другі адкрыты...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: эканамічнай геаграфіі замежных краін, банкаўскай эканомікі; ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ: аналітычнай хіміі, матэматычнага мадэлявання і аналізу даных; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: геаграфічнай экалогіі, геадэзіі і картаграфіі, глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм, эканамічный геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, неарганічнай хіміі, электрахіміі, англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін, заалогіі, генетыкі, малекулярнай біялогіі, тэхналогій...

Нашы юбіляры

1 сакавіка Чаранда Анжаліка Эдуардаўна, дацэнт кафедры англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў 1 сакавіка Хлус Аляксандр Міхайлавіч, дацэнт кафедры крыміналістыкі 2 сакавіка Галаўня Анастасія Іванаўна, дацэнт кафедры прыкладной лінгвітсыкі 5 сакавіка Лазаковіч Мікалай Віктаравіч, прафесар кафедры функцыянальнага аналізу 17 сакавіка Курсаў Валерый Уладзіміравіч, намеснік дэкана механіка-матэматычнага факультэта 18 сакавіка Ушакоў Яўген Аляксеевіч, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 25 сакавіка Праскаловіч...

«Мы – нашчадкі Перамогі!»

У БДУ дадзены старт цыклу мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Патрыятычная акцыя «Мы – наш­чадкі Перамогі!» прайшла ва ўрачыстых абставінах напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны. З уступным словам перад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі і ветэранамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, студэнтамі і супрацоўнікамі выступілі рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Адзначым, афіцыйнай частцы мерапрыемства...

«Рэзервісты» спасцігалі вэб-рэсурсы

«Сістэма прафесійных кампетэнцый сучаснага лідара ў сферы навукі і адукацыі» – пад такой назвай стартавала навучальная праграма павышэння кваліфікацыі школы лідараў, якая прайшла з 3 па 7 лютага ў БДУ. На гэты раз «яўка» для выкладчыкаў была «абавязковай», ды і арганізацыя праграмы спецыяльна была запланавана на кані­кулярны перыяд, калі тыя не загружаны лекцыямі і могуць заняцца сваім асабістым прафесійным ростам....

Арганізатар ці выканаўца? Пакажа тэст

Слухачы сёлетняй школы лідара змаглі прайсці комплексную дыягностыку адміністрацыйнага патэнцыялу ў «Рэспубліканскім цэнтры праблем чалавека» БДУ. У чым яна заключалася, мы папрасілі расказаць загадчыцу лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі гэтага цэнтра Святлану САГАЙДАК. – Святлана Станіславаўна, наколькі запатрабаваны метадычны інструментарый, які выкарыстоўвае ваша лабараторыя? – Наш калектыў псіхолагаў і праграмістаў за апошнія 20 гадоў плённа супрацоўнічаў з рознымі заказчыкамі: Міністэрствам адука­цыі,...

Прафесар Фрэд Эйдлін: “Калі б я быў прэзідэнтам Беларусі, я быў бы спакойны”

Я неверагодна нервавалася, калі атрымала паведамленне, што мая сустрэча з містэрам Фрэдам Эйдлінам, выбітным прафесарам палітычных навук, адбудзецца, таму што я поўным “прафан” у справах палітыкі. Утульная кавярня, мноства людзей, якія крычаць і размахваюць рукамі, але, падаецца, гэта зусім не замінае ціхаму мужчыне, што працуе за ноўтбукам проста за цэнтральным сталом залы. Хуткае вітанне, нязграбнае вітанне ад мяне і ўпэўненае...

Конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі абвешчаны ў БДУ

Сёлета ён пройдзе ў намінацыі «Адукацыя». Дакументы падаюцца ў Галоўнае ўпраўленне навукі (вул. Бабруйская, 9, каб. 401) да 30 красавіка. Вынікі будуць падведзеныя ў канцы верасня. Запрашаюцца навукоўцы і дадаткова на агульных падставах маладыя навукоўцы (дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, навукоўцы без ступені – да 30 гадоў). Прэміі ў намінацыі «Адукацыя» прысуджаюцца...

Сустрэчы на Эльбе

У студзені пры спрыянні пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ адбыўся візіт дэлегацыі БДУ ў Германію. Прарэктар па навучальнай рабоце Аляксей Данільчанка, дэкан ФМА Віктар Шадурскі і дырэктар Інсты­тута нямецкіх даследа­ванняў Уладзімір Ціханаў наведалі Воль­ны ўніверсітэт Берліна, Берлінскі ўні­версітэт імя Гумбальта і Патс­дамскі ўніверсітэт. Бакі абмер­кавалі сумеснае правядзенне міжна­родных семінараў і канферэнцый, а таксама дамо­ві­лі­ся пра абмен студэнтамі і вык­лад­чыкамі. Дэлегацыя...

Весткі з рэктарата

ГАНАРОВАЙ граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прарэктар па навуковай рабоце Алег Івашкевіч. Ён адзначаны за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значныя дасягненні ў галіне навуковых даследаванняў і асабісты ўклад у іх практычную рэалізацыю. Таксама Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчыца кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ Валянціна Паліксе­нава. Яна адзначана за шматгадовую плённую навукова-­пе­да­га­гіч­ную дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку...

Дзівоснае побач

Форум моладзевай навукі ўпершыню прайшоў 22 лютага ў БДУ. Акрамя таго, быў праведзены фінал навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair». Форум моладзевай навукі – прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій. Накіраванае яно на развіццё даследчай дзейнасці моладзі, папулярызацыю фундаментальнай навукі і інавацыйных дасягненняў навукоўцаў, прыцягненне матываваных абітурыентаў на прыродазнаўчанавуковыя спе­цыяльнасці БДУ. З вітальным словам выступілі першы...