20 гадоў Канстытуцыі Беларусі
Міжнародная канферэнцыя «Канстытуцыя – асноўны закон беларускай дзяржавы і грамадства» прайшла 11–12 сакавіка ў БДУ. Яна была прысвечана 20-годдзю прыняцця Канстытуцыі нашай краіны. У адкрыцці ўзялі ўдзел міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі, першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор Васілевіч, загадчык кафедры канстытуцыйнага і муніцыпальнага права юрыдычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава Сурэн...