Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...

Выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне» прайшла ў БДУ

25 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне», прысвечаная пяцігоддзю прызначэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, студэнты, выкладчыкі і адміністрацыя БДУ.   Шлях да дабра і міру Вітаючы гасцей знакавага мерапрыемства, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Курловіч падкрэсліў важнасць гэтай даты...

Вектар на якасць, кампетэнцыі будучыні і новыя тэхналогіі: у БДУ прадставілі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў

Абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця адбылося 8 верасня на савеце ВНУ з удзелам кіраўніцтва факультэтаў і інстытутаў, дырэктараў прадпрыемстваў, кафедраў, начальнікаў галоўных упраўленняў і ўпраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў БДУ. З дакладам на заяўленую тэму выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль. У аснову прапанаванай стратэгіі пакладзены вынікі выканання мэт БДУ за 2021–2025 гады, сучасныя тэндэнцыі навукова-тэхнічнага развіцця, нацыянальныя сацыяльна-эканамічныя прыярытэты. Галоўны...

Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...


Ігар Музалеўскі: «Кіраўнік павінен быць прафесіяналам!»

Творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вядомыя яскравымі нумарамі і запамінальнымі выступленнямі. Кожны з іх стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця ўніверсітэта. На старонках газеты «Універсітэт» стартуе прект музея гісторыі БДУ «Размовы пра культуру і творчасць», дзе кіраўнікі калектываў падрабязней распавядуць пра асаблівасці сваіх напрамкаў, працу ў камандзе і творчы шлях. У гэтым матэрыяле ўспамінамі і разважаннямі падзеліцца мастацкі кіраўнік і галоўны...

Стагоддзе права: альма-матар беларускіх юрыстаў адзначае юбілей

Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначае стагоддзе з дня заснавання, падводзячы вынікі свайго значнага шляху ў развіцці беларускай юрыдычнай навукі і адукацыі. З моманту адкрыцця факультэт стаў цэнтрам падрыхтоўкі высокакваліфікаваных юрыстаў і навуковых кадраў, якія ўнеслі значны ўклад у заканадаўства і прававую практыку Беларусі. Пра тое, як адзначаць юбілей і што плануецца ў будучыні, расказаў дэкан юрыдычнага факультэта Андрэй Шыдлоўскі....

Сардэчна запрашаем у БДУ

Як гэта, заходзіць у будынак дзе ты нікога не ведаеш, дзе ніхто не ведае цябе, а галоўнае, дзе цябе ніхто не чакае? Першакурснікі БДУ адказаць на такое пытанне не змогуць, таму што з першых дзён іх сустракаюць на факультэтах і «вядуць за руку» ў студэнцкае жыццё. Лекцыі, знаёмствы, тымбілдынгі, кірмашы чакаюць новых студэнтаў ужо ў першыя дні вучобы, а «Віват»...

Яны не шукалі кахання – яно знайшло іх само

Каханне і сям’я не заўсёды прыходзяць заплануеш. Гэтыя дзве гісторыі– пра пары, якія па-рознаму, але шчыра і аддана будуюць сваё шчасце. Абодва шляхі сведчаць: калі ў аснове – давер, падтрымка і сумесныя імкненні, саюз становіцца непаўторнай і трывалай.   Сям’я Лазінскіх: Іван і Ірына Не ў час, не паводле плана, але па-сапраўднаму. Я проста хацела пажыць для сябе. Калі б...

Выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне» прайшла ў БДУ

25 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне», прысвечаная пяцігоддзю прызначэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, студэнты, выкладчыкі і адміністрацыя БДУ.   Шлях да дабра і міру Вітаючы гасцей знакавага мерапрыемства, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Курловіч падкрэсліў важнасць гэтай даты...

Мост паміж культурамі: як у БДУ вучацца і знаходзяць сябе студэнты з-за мяжы

Што аб’ядноўвае студэнта-міжнародніка з Манголіі, будучую журналістку з Расіі і юрыстку з Турцыі? Усе яны свядома абралі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і цяпер дзеляцца сваім унікальным досведам – ад першых цяжкасцяў адаптацыі да грандыёзных планаў па ўмацаванні міждзяржаўных адносін.   Расіянка Елізавета Мірошына асвойвае прафесію мары на факультэце журналістыкі БДУ. Як распавядае другакурсніца, выбар на карысць беларускага ўніверсітэта быў старанна прадуманым:...

Знайсці сваё месца ў навуцы

«Гісторык павінен умець разгаварыць крыніцу», – кажа Марат Крупко. Сам ён робіць шмат, каб авалодаць такім сапраўды складаным майстэрствам: няхай гэта будзе царкоўнае начынне XVI стагоддзя ці успаміны ўдзельніка Карэйскай вайны. Які сакрэт? Студэнт верыць, што нават самы несамавіты артэфакт можа распавесці гісторыю – калі задаць яму правільныя пытанні.   Студэнт гістарычнага факультэта Марат Крупко пра ўключэнне ў банк адоранай...

Вектар на якасць, кампетэнцыі будучыні і новыя тэхналогіі: у БДУ прадставілі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў

Абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця адбылося 8 верасня на савеце ВНУ з удзелам кіраўніцтва факультэтаў і інстытутаў, дырэктараў прадпрыемстваў, кафедраў, начальнікаў галоўных упраўленняў і ўпраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў БДУ. З дакладам на заяўленую тэму выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль. У аснову прапанаванай стратэгіі пакладзены вынікі выканання мэт БДУ за 2021–2025 гады, сучасныя тэндэнцыі навукова-тэхнічнага развіцця, нацыянальныя сацыяльна-эканамічныя прыярытэты. Галоўны...

Сем’і ў БДУ: гісторыі кахання

Каханне не пра планаванне, а пра выпад ковасць. Гісторыі знаёмства нашых герояў адрозніваюцца, аднак іх аб’ядноўвае адно – універсітэт, які стаў важным этапам у іх жыцці. Сям’я Баскакавых: Кірыл і Аляўціна – Мы пазнаёміліся ў гімназіі ў Бабруйску. Вучыліся мы ў 11 і 10 класе, і, здавалася, з першых дзён паміж намі ўзнікла асаблівая сувязь. З тых часоў, як мы...

Не проста вучоба: як Лізавета Занько ператварае студэнцтва ў яркі вопыт

Яна не планавала ісці на журфак, але трапіла менавіта туды. Не ведала, як растлумачыць, што такое «інфармацыя і камунікацыя», а цяпер вывучае PR, рэкламу і маркетынг. Лізавета Занько – прадстаўніца банка даных адоранай моладзі Беларусі, студэнтка БДУ, кіраўніца праектнага напрамку студсавета і чалавек, які верыць, што «святло ёсць у кожнага – трэба толькі не баяцца ззяць». Гераіня вучыцца на спецыяльнасці...

Аляксей Зацарэнка: «Вучуся, таму што падабаецца, і падабаецца, таму што вучуся»

Ад школьнага факультатыва па хіміі да міжнародных канферэнцый – шлях Аляксея Зацарэнкі даказвае: калі ёсць запал да навукі, магчымасці бязмежныя. Малады даследчык упэўнены, што хімія – гэта не толькі формулы, але і творчасць, настойлівасць і бясконцае імкненне да адкрыццяў. Аляксей вучыцца на спецыяльнасці «фундаментальная хімія». Выбраў факультэт ён даволі рана, у 9 класе. Школьніку падабалася хімія, і сваё жыццё ён...