БДУ падчас вайны: фотахроніка мінулага
У 1941 годзе ўніверсітэту спаўнялася 20 гадоў. Каб адзначыць гэтую ўрачыстую падзею, была прызначаная дата святкавання – 29 чэрвеня. Разам з перадсвяточнай ішла падрыхтоўка і да дзяржаўных выпускных іспытаў, якія планаваліся на 24–28 чэрвеня. А 22 чэрвеня павінна было адбыцца адкрыццё Камсамольскага возера. Але замест гэтага мінчане і госці горада, студэнты і выкладчыкі БДУ слухалі ўрадавае паведамленне пра пачатак Вялікай...