Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


Аматар біялогіі з банка даных адорнай моладзі краіны — другакурсніца Настасся Сяменавых

Другакурсніца біялагічнага факультэта Настасся СЯМЕНАВЫХ (спецыяльнасць «біялогія», напрамак – біятэхналогія) мае сярэдні бал 9,6, займаецца самаразвіццём і актыўнічае ў ССЯАН на факультэце. А яшчэ яна ўваходзіць у банк даных адоранай моладзі краіны. Выдатніцай мая суразмоўца была заўсёды: жодзінскую СШ №6 дзяўчына скончыла з залатым медалём і «дзясятачным» атэстатам. Аднак большую частку яе вучнёўскага жыцця займаў удзел у школьных, раённых, абласных...

Лірычны фізік з хімфака: другакурснік Кірыл Мароз пра пошук сябе і ўключэнне у банк даных адоранай моладзі

Стыпендыят банка даных адоранай моладзі студэнт хімічнага факультэта БДУ Кірыл Мароз толькі скончыў другі курс, але ўжо паспеў зразумець, чым хоча займацца ў далейшым. Пагутарылі з хлопцам пра шлях да прызнання і планы на будучыню. Кірыла можна апісаць як амбіцыйнага маладога чалавека, што знаходзіцца ў пастаянным пошуку сябе. Студэнт кажа, што ў ім гарыць іскра пазнання, без якой яму нікуды:...

Аб’явы ў газеце №7(2272) ад 18 ліпеня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №7(2272) ад 18 ліпеня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Шукала на лініі: на змене з кіроўцам

Менавіта так гавораць калегі вадзіцеля аўтагаспадаркі БДУ Мікалая Шукалы, калі той заступае на змену. Пра тое, з чаго складаецца яго працоўны дзень і простае чалавечае шчасце, падчас змены са спецыялістам даведаўся карэспандэнт газеты «Універсітэт». «Тармазы – наша жыццё» Мікалай Шукала працуе на машыне, якая замацавана за цэнтрам грамадскага харчавання БДУ. Ён і трое яго калег абслугоўваюць 18 сталовых і буфетаў...

«Пазнаёміліся на трэніроўцы». Як рукапашны бой звязаў пару выкладчыкаў БДУ

Антаніна і Яўген Манько – сямейная пара выкладчыкаў БДУ. Спартсмены вядуць заняткі па фізічнай культуры са студэнтамі і прадстаўляюць гонар краіны на міжнароднай арэне. У 2017 годзе, студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Антаніна стала чэмпіёнкай Еўропы па ММА. Таксама ў яе кар’еры некалькі медалёў з еўрапейскіх і беларускіх чэмпіянатаў па рукапашным баі. Яўген – майстар спорту міжнароднага класа па...

Гаспадыня вучэбнага корпуса ФМА

Ведаць кожны куток факультэцкага будынка, сачыць за парадкам і вырашаць любыя гаспадарчыя пытанні можа ніхто іншы, як камендант факультэта міжнародных адносін БДУ Святлана ЯРКОВІЧ. Карэспандэнт газеты «Універсітэт» след услед прайшоў па яе працоўных сцяжынах. – Я добрасумленны чалавек, шчыры. Не ўмею падманваць – як дома, так і на працы. І калі табе давяраюць у калектыве, гэта, відаць, пра нешта гаворыць....