Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Bright Fest на стадыёне “Дынама”: яркія студэнты, маляўнічыя забавы і… экспрэс-дыягностыка

Настрой моладзевага фэсту Bright Fest быў сугучны слогану Еўрапейскіх гульняў – Bright Year, Bright You. Студэнцкія ініцыятывы БДУ былі прадстаўлены на гэтай падзеі, якая прайшла 11 мая на пляцоўках Нацыянальнага алімпійскага стадыёна “Дынама” напярэдадні адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Арганізатарамі шоу сталі БДУ, дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года і кампанія “Джэт Фэст”. Усяго на фэсце працавала больш за 50 забаўляльных...

7 медалёў з Малайзіі. Беларускія школьнікі прывезлі ўзнагароды з алімпіяды па прыродазнаўчых навуках

Юныя  фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, эколагі, біёлагі з 26 краін прынялі ўдзел у 26 міжнароднай канферэнцыі юных навукоўцаў (ICYS-2019), якая прайшла з 19 па 25 красавіка ў Куала-Лумпуры (Малайзія).  Упершыню нашы 6 школьнікаў заваявалі 7 медалёў. Праграма канферэнцыі складалася з даклада-прэзентацыі па ўсіх дысцыплінах, дзе школьнікі на працягу 15 хвілін мелі сур’ёзную дыскусію па сваёй тэматыцы з прадстаўнікамі прафесійнага журы. У...

Стендап от молодых ученых физфака БГУ. Как это было?

“Science Slam” – проект под таким названием прошел на физическом факультете БГУ по инициативе кафедры английского языка естественных факультетов. Особенностью стало то, что в ходе проекта применялись инновационные педагогические технологии.  Science Slam создан для популяризации науки, где в формате стендапа молодые ученые делятся своими научными достижениями, а гости выбирают самого лучшего спикера. Подобный проект запущен в разных уголках мира и теперь...

Адзіныя на ўсю краіну! Народнаму хору выкладчыкаў БДУ «Родніца» 40 гадоў

Напярэдадні юбілею ўдзельнікі хору распавялі, з якіх песень складаецца іх рэпертуар, пра філасофію калектыву і генетычны код нацыі. 40 гадоў разам Некаторых харыстаў можна лічыць старажыламі – у «Родніцы» яны амаль з самага стварэння калектыву. Напрыклад, філолаг і ­журналіст, сённяшняя стараста хору Таццяна Смольская (на першым фота), а таксама сацыёлаг Віктар Балцэвіч. Яны ў хоры з 1983 года. Хор самадзейны:...

Кітайскі дыплом для беларусаў. Сумесны інстытут БДУ–ДПУ прыме першых студэнтаў

Стварыць Сумесны інстытут Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта на базе БДУ было вырашана на пасяджэнні савета. Новае адукацыйнае падраздзяленне ўжо гатовае прымаць абітурыентаў на навучанне на трох першых эксперы­ментальных спецыяльнасцях: «фізіка», «механіка і матэматычнае мадэляванне» і «сусветная эканоміка». Пра асноўныя этапы адкрыцця падраздзялення і ўмовы навучання распавёў прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналі­зацыі адукацыі Канстанцін КАЗАДАЕЎ. Як адзначыў прарэктар,...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ дызайну моды. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: эканамічнай інфарматыкі; фізікі цвёрдага цела, аналітычнай хіміі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: тэорыі і практыкі перакладу; англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей; міжнародных адносін; інавацыйнага менеджменту; эканамічнай інфарматыкі; вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання. СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ тэарэтычнай і інстытуцыя­нальнай эканомікі. ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага менеджменту; эканамічнай інфарматыкі. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з...

Якія магчымасці перад намі адкрыты? Вольга Чупрыс распавяла пра інавацыі ў БДУ [+cлайды]

Да рэалізаваных інавацый ва ўніверсітэце можна аднесці ўвядзенне новых механізмаў аплаты працы ПВС, дыстанцыйны фармат у навучанні, электронныя студэнцкія білеты, сумешчаныя з аплатнай карткай, асабістыя кабінеты абітурыента, студэнта, выкладчыка. Як гэтыя новаўвядзенні змяняюць універсітэт? Што яшчэ ўключана ў планы? Пра гэта казала Вольга ЧУПРЫС, прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях, на Савеце БДУ. Пра элементы сістэмы Універсітэт – гэта...

Оnline-конкурс “Парад Перамогі” стартуе 6 мая ў БДУ

 Мерапрыемства прысвечана святкаванню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Удзельнікамі могуць стаць усе ахвотныя. Спаборніцтва пройдзе на пляцоўках сацыяльнай сетцы «Укантакце». Штодня з 12.00 да 16.00 кожную гадзіну да 9 мая ўключна будуць публікавацца пытанні. За адзін дзень неабходна выканаць пяць заданняў, падзеленых на тэматычныя блокі. Першы і другі з іх датычацца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ўдзелу ў ёй беларускіх грамадзян....

Нашы юбіляры

05 мая Міхайлец Міхаіл Анатоль­евіч, дацэнт кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў 06 мая Абухоўскі Юрый Максімавіч, прафесар кафедры геадэзіі і картаграфіі 07 мая Кротаў Веніямін Рыгоравіч, загадчык кафедры тэорыі функцыі 09 мая Ціханава Людміла Яфімаўна, прафесар кафедры міжнароднага менеджменту 12 мая Радзівонаў Сяргей Міхайлавіч, начальнік другога аддзела 16 мая Шчамялёва Ірына Мікала­еўна, дацэнт кафедры грамадзянскага права 17 мая Гапоненка...

Першае месца працы: пытанні пра размеркаванне

Красавік – час, калі выпускнікі ўсіх факультэтаў канчаткова даведаюцца, куды на два гады адправяцца працаваць у якасці маладых спецыялістаў. З гэтай нагоды публікуем адказы на самыя папулярныя пытанні пра размеркаванне, якія ў рамках семінара, арганізаванага прафкамам студэнтаў БДУ, далі спецыялісты Галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці і ўпраўлення прававой работы. – Хто падлягае размеркаванню? Размяркоўваюць выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю на дзённай бюджэтнай...

Антрэпрыза ў БДУ: на “Бібліяночы-2019” універсітэт стаў сцэнай [+cлайды і відэа]

Міжнародная акцыя “Бібліяноч” у Мінску праходзіць ужо не першы год. Да гэтага Фундаментальная бібліятэка пераўвасабляла наведнікаў у стыляг, затым ахінала ў рамантыку кругасветных вандраванняў і гарачага лета. Тэма гэтага года – тэатр. Якія п’есы і ролі прапанавала Фундаментальная бібліятэка БДУ для наведнікаў “Бібліяночы–2019”? Тэатр шматгранны, таму кожная з сямі мінскіх бібліятэк-удзельніц абрала сваю інтэрпрэтацыю гэтай тэмы. Фундаментальная бібліятэка БДУ падрыхтавала...