Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Калыска характару | Віктар Шадурскі: «Малая радзіма дапамагае аднавіць сілы пасля напружанага пра­цоўнага года»

“Калыска характару” – гэта серыя матэрыялаў газеты “Універсітэт”, дзе кіраўнікі структурных падраздзяленняў БДУ дзеляцца тым, які куток краіны стаў для іх малой радзімай, якую ролю гэта месца адыграла ў іх жыцці. Яшчэ мы папрасілі назваць 5 фраз ці слоў, якія асацыіруюцца з малой радзімай. Цяпер сваю гісторыю распавядае Віктар Генадзьевіч ШАДУРСКІ, дэкан факультэта міжнародных адносін. – Мая малая радзіма –...

Калыска характару | «Я ганаруся сваёй сям’ёй»: Таццяна Гаеўская пра малую радзіму

“Калыска характару” – гэта серыя матэрыялаў, дзе кіраўнікі структурных падраздзяленняў БДУ расказваюць пра тое, які куток краіны стаў для іх малой радзімай, якую ролю гэта месца адыграла ў іх жыцці. Таксама мы папрасілі назваць 5 фраз ці слоў, якія асацыіруюцца з малой радзімай. Зараз сваёй гісторыяй дзеліцца Таццяна Васільеўна ГАЕЎСКАЯ, дырэктар НДІ ФХП. – Я нарадзілася ў Магілёве ў сям’і...

Здароўе, сям’я і каханне. Што важна для цяперашніх студэнтаў БДУ?

  Як студэнты БДУ ставяцца да сямейных каштоўнасцяў і па якім узоры будуць будаваць сваю сям’ю? Свежае сацыялагічнае даследаванне рэпрадуктыўных установак і сямейных каштоўнасцяў ахоплівае 14 факультэтаў БДУ. На замову ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю яго правяла група трэцякурснікаў ФФСН, каб выявіць найбольш значныя базавыя каштоўнасці студэнтаў. Апытанне паказала стаўленне маладых людзей да шлюбу, сям’і, бацькоўства і такіх феноменаў, як...

600 лучших выпускников и студентов БГУ посетили Ректорский выпуской бал БГУ

На праздник в Лицее БГУ традиционно приглашаются выпускники, которые достигли успехов в учебной и общественной жизни университета. На балу к ним присоединяются такие же активные студенты невыпускных курсов, чтобы вместе «потусоваться» и услышать напутствия от старших. И впервые Ректорский выпускной бал объединит белорусских и иностранных студентов: до этого несколько лет их выпускные проходили раздельно. В 2019 году диплом Белорусского государственного...

Калыска характару | «Вольны час быў як свята»: Пётр Брыгадзін пра малую радзіму

Мы працягваем серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Калыска характару”, дзе кіраўнікі структурных падраздзяленняў БДУ расказваюць пра тое, які куток краіны стаў для іх малой радзімай, якую ролю гэта месца адыграла ў іх жыцці. Таксама мы папрасілі назваць 5 фраз ці слоў, якія асацыіруюцца з малой радзімай. Сёння сваёй гісторыяй падзеліцца Пётр Іванавіч БРЫГАДЗІН, дырэктар Інстытута бізнесу БДУ. – Мая малая...

Калыска характару | «Усё добрае і станоўчае я звязваю менавіта з гэтым мястэчкам»: Ала Мелех пра малую радзіму

Газета “Універсітэт” працягвае серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Калыска характару”, дзе кіраўнікі структурных падраздзяленняў БДУ расказваюць пра тое, які куток краіны стаў для іх малой радзімай, якую ролю гэта месца адыграла ў іх жыцці. Таксама мы папрасілі назваць 5 фраз ці слоў, якія асацыіруюцца з малой радзімай. Сёння герой матэрыялу — Ала Уладзіміраўна МЕЛЕХ, дырэктар студэнцкага гарадка. – Мая малая...

Калыска характару | «Гэта маладосць, той перыяд, калі ўсё было выдатна»: Іван Янушэвіч пра малую радзіму

Год малой радзімы міжволі звяртае нас да каранёў. Мы маем шмат цікавых гісторый з нашага дзяцінства. Да месца, дзе нарадзіўся, адчуваеш цеплыню і любоў, дзе б ты зараз ні жыў. Газета “Універсітэт” распачынае серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Калыска характару”, дзе кіраўнікі структурных падраздзяленняў БДУ расказваюць пра тое, які куток краіны стаў для іх малой радзімай, якую ролю гэта месца...

Што могуць расказаць нашы прозвiшчы? Тлумачыць прафесар філфака Ірына Гапоненка

Расшыфроўка прозвішчаў нагадвае дэтэктыў – шукаеш ключ, які часта схаваны глыбока ў мінулым. Што цікавага яны могуць распавесці пра нашых продкаў: месца пражывання, род заняткаў, магчыма, нават характар? Тут патрэбны навуковы падыход. Такі зафіксаваны ва ўнікальнай для нашай краіны кнізе Валянціны Лемцюговай і Ірыны ГАПОНЕНКІ «Каранi нашых прозвiшчаў», якую выпусціў выдавецкі дом «Звязда». «Кніга не падобная да слоўніка, хутчэй нагадвае...

Праграмы двух дыпломаў. БДУ пашырае супрацоўніцтва з Універсітэтам прыкладных навук г. Мітвайда (Германія)

Актыўнае ўзаемадзеянне двух універсітэтаў у галіне падрыхтоўкі на другой ступені адукацыі вядзецца з 2013 года, а летась два дыпломы – нямецкі і беларускі – атрымалі першыя выпускнікі сумеснай магістратуры «Кіраванне ў рэальным сектары эканомікі». У красавіку дэлегацыя БДУ наведала Германію і падпісала дадатковую дамову да дзейнай. Распавядаем пра вынікі плённага супрацоўніцтва і планы. Сумесная магістарская праграма Універсітэт прыкладных навук  Мітвайда...

Летняя археалагічная школа ўпершыню адкрыецца ў Беларусі

Это единственный опыт в Беларуси, когда овладеть основами профессиональных раскопок могут все желающие не зависимо от сферы деятельности. Ключевым условием является возрастное ограничение. Приглашаются участники, достигшие 18 лет. Начнет работу школа 2 июля. Перед проведением поисковых работ доцент кафедры археологии и специальных исторических дисциплин исторического факультета БГУ Вадим Белевец проведет инструктаж, а также расскажет о специфике изучения артефактов. Организуется школа...

Новы трыумф газеты БДУ. “Універсітэт” узнагароджаны прэстыжнай “Залатой літарай”

Газета «Універсітэт» стала пераможцам ХV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі». У нашага выдання гэта ўжо другая такая прэстыжная ўзнагарода, што сведчыць пра аўтарытэт газеты БДУ ў прафесійнай журналісцкай супольнасці. На ўрачыстым узнагароджанні 3 мая ў Dipser­vice Hall перад прадстаўнікамі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ выступілі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Кар­люкевіч...