Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...

Выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне» прайшла ў БДУ

25 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне», прысвечаная пяцігоддзю прызначэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, студэнты, выкладчыкі і адміністрацыя БДУ.   Шлях да дабра і міру Вітаючы гасцей знакавага мерапрыемства, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Курловіч падкрэсліў важнасць гэтай даты...

Вектар на якасць, кампетэнцыі будучыні і новыя тэхналогіі: у БДУ прадставілі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў

Абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця адбылося 8 верасня на савеце ВНУ з удзелам кіраўніцтва факультэтаў і інстытутаў, дырэктараў прадпрыемстваў, кафедраў, начальнікаў галоўных упраўленняў і ўпраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў БДУ. З дакладам на заяўленую тэму выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль. У аснову прапанаванай стратэгіі пакладзены вынікі выканання мэт БДУ за 2021–2025 гады, сучасныя тэндэнцыі навукова-тэхнічнага развіцця, нацыянальныя сацыяльна-эканамічныя прыярытэты. Галоўны...

Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...


Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: англійскай мовы гуманітарных факультэтаў; тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; рэгіянальнай геалогіі; інфарматыкі і камп’ютарных сістэм. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: дызайну моды; англій­скай мовы гуманітарных факультэтаў; паліталогіі; ­рэгіянальнай геалогіі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: англійскай мовы гуманітарных факультэтаў; фізічнай хіміі; радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій; неарганічнай хіміі; тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі; экалагічнага і аграрнага права;...

Я слаўлю мову як яднання дар! На філфаку прайшоў Тыдзень роднай мовы

Пакуль надвор’е на вуліцы не можа выбраць паміж зімой і вясной, на філалагічным факультэце БДУ пануе па-веснавому ўтульная атмасфера адзінства. Чаму? Таму што ў чарговы раз Тыдзень роднай мовы аб’яднаў людзей з рознымі мэтамі, інтарэсамі, нават роднымі мовамі, але з усеагульнай вялікай любоўю да слова. Але што мусіла згуртаваць такіх непадобных людзей? А вось што. 21 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё...

Хачу вучыцца ў БДУ! Юрыдычны факультэт – гарантыя паспяховай кар’еры i самарэалiзацыi!

Юрыдычны факультэт БДУ – гэта прэстыж, творчасць, будучыня, фундаментальныя веды, выдатная прафесійная падрыхтоўка! Дэкан – доктар юрыдычных навук прафесар Сяргей Аляксандравіч БАЛАШЭНКА Адрас: Мінск, вул. Ленінградская, 8 Тэл. 209-52-30 Е­­-mail: law@bsu.by www.law.bsu.by   У структуры факультэта 11 кафедраў, 6 вучэбных лабараторый (заканадаўства, інфарматыкі і тэхнічных сродкаў навучання, інавацыйных тэхналогій навучання, «Юрыдычная клініка», крыміналістычнай тэхнікі і судовых экспертыз, палітычных тэхналогій) і...

#Нясумны юбілей: ФФСН сваволіць па святах [+cлайды]

Як адзначыць двайны юбілей? Святкаваць цэлы тыдзень! З 18 па 22 лютага факультэт філасофіі і сацыяльных навук адзначаў сваё 30-годдзе і 140-годдзе псіхалагічнай навукі. У гонар гэтага студэнты і выкладчыкі факультэта арганізавалі крэатыўныя #Нясумны фэст псіхалогіі і квэст-семінар Cherchez la femme. Творчых ідэй факультэту філасофіі і сацыяльных навук не пазычаць! Вырашыўшы адзначыць двайны юбілей з карысцю і задавальненнем ад пазнання,...

Выявіць сябе! Падводзім вынікі спартакіяды «Здароўе–2018» сярод работнікаў БДУ [+інфаграфіка і слайды]

На працягу года супрацоўнікі БДУ спаборнічалі ў армрэстлінгу, валейболе, гіравым спорце, дартсе, шашках, міні-футболе, настольным тэнісе, плаванні, стрытболе і шахматах. Усяго праграма змагання ўключала 11 відаў спорту, у якіх выступілі звыш 600 прадстаўнікоў 19 зборных факультэтаў і падраздзяленняў БДУ. Паказваем у інфаграфіцы рэйтынг каманд у агульным заліку і прапануем прасачыць шлях перамог і паражэнняў: якія месцы займалі факультэты і падраздзяленні...

«Трэба адкрыць універсітэт без хлеба і сала, але з любоўю да гэтай справы». У. І. Пічэта пра гісторыю ўтварэння БДУ

Зараджэнне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта добра апісана ў літаратуры дзякуючы перш за ўсё аднаму з тых, хто стаяў ля яго вытокаў – прафесару Ф. Ф. Туруку, які надрукаваў у першым нумары «Трудов Белорусского государственного университета в Минске» за 1922 г. свой «Універсітэцкі летапіс». З яго чытач можа даведацца, якія ажыццяўляліся спробы, пачынаючы са студзеня 1917 г. і нават раней, па адкрыцці...

Вучыліся мастацтву кіраваць і выхоўваць. Курсы для куратараў прайшлі ў БДУ

Курсы павышэння кваліфікацыі куратараў навучальных груп па адукацыйнай праграме “Выхаваўчая работа куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і арганізацыйна-метадычныя аспекты” прайшлі з 12 па 20 лютага. Удзел у праграме прынялі 24 куратары з факультэтаў і ўстаноў адукацыі БДУ. У праграму навучання былі ўключаны практычныя і лекцыйныя заняткі, аргдзейнасныя семінары, трэнінгі, майстар-класы, круглы стол па актуальных пытаннях арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі...

Дэкрэту пра стварэнне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – 100 гадоў [+відэа]

Як вядома, датай стварэння БДУ лічыцца 30 кастрычніка 1921 года, калі пачаліся паўнавартасныя заняткі са студэнтамі. Разам з тым у сусветнай практыцы кропкай адліку часта служыць выданне афіцыйнай пастановы пра заснаванне той ці іншай вышэйшай навучальнай установы. Такой вяхой для нашага ўніверсітэта з’яўляецца дэкрэт пра адкрыццё БДУ, апублікаваны 25 лютага 1919 года. За наступныя месяцы была прароблена вялікая арганізацыйная праца,...

Старшыня прафкама работнікаў БДУ Уладзімір Сувораў пра змены ў Калектыўнай дамове

Выкананне Калектыўнай дамовы 2016–2019 абмеркавалі на сумесным пасяджэнні Савета БДУ і прафкама работнікаў універсітэта. Мы папрасілі старшыню прафкама работнікаў БДУ Уладзіміра Суворава пракаментаваць працоўныя і сацыяльна­эканамічныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі ў рамках выканання некаторых раздзелаў Калектыўнай дамовы. Кантроль за выкананнем нормаў заканадаўства – Калектыўная дамова будзе працаваць толькі тады, калі работнікі пра яе ведаюць, у курсе, чым напоўнены раздзелы...

«Дом каммунікацыі» пройдзе ў БДУ

Усе прафесіяналы і аматары PR і рэкламы ўжо спяшаюцца ў Дом камунікацыі! Хочаце стаць часткай падзеі? Запрашаем вас на госці! ?Якім павінен быць Дом? Вазьміце ліст і намалюйце – гэта і будзе правільны адказ! Для кожнага Дом свой, і толькі вам вырашаць, якім ён будзе. Сёлета форум PR-кветка ператвараецца ў Дом камунікацый – месца, дзе кожны можа падзяліцца сваімі ведамі...

Эўрыка! Студэнты філфака выкладаюць італьянскую мову дзецям

Паспрабаваць сябе ў ролі выкладчыка замежнай мовы студэнты могуць адразу на факультэце! Філалагічны факультэт запусціў курсы італьянскай для дзяцей і прадставіў свой курс на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы, якая прайшла 6–10 лютага. Як праходзіць навучанне, даведалася газета “Універсітэт”. Арганізатарам майстар-класаў у рамках выставы-кірмашу выступіла Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі. “З пасольствам Італіі ў нас заўсёды добрыя адносіны, яны ведаюць пра нашы...