Рэктар БДУ ў Кітаі:пашана і павага

5 Jan, 2014.

Абламейко Сергей Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны сярэбраным медалём Дзяржаўнай канцылярыі КНР па міжнародным распаўсюджванні кітайскай мовы / Штаб-кватэры інстытутаў Канфуцыя. Медаль яму ўручыла віцэ-прэ­м'ер Дзяржсавета КНР, член Па­літ­бюро ЦК КПК, старшыня савета дырэктараў інстытутаў Канфуцыя сп-ня Лю Яньдун 7 снежня ў Пекіне на адкрыцці VIII Сусветнага форуму інстытутаў Канфуцыя. Гэтай высокай узнагароды наш рэктар удастоены за вялікі ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх сувя­зяў і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі дзвюх краін. Сяргей Абламейка выступіў на пленарным пасяджэнні Сусветнага форуму з дакладам аб кааперацыі БДУ з арга­ніза­цыямі КНР. Ён таксама сустрэў­ся з кі­раўніком Дзяржаўнай кан­цылярыі КНР па міжнародным распаў­сюдж­ванні кітайскай мовы / Штаб-ква­тэры інстытутаў Канфуцыя сп-няй Сюй Лінь і кіраўніцтвам упраўлення Дзяржканцылярыі па справах Ус­ходняй Еўропы. Былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супра­цоў­ніцтва і вызначаны перспектывы працы. Адбыліся таксама сустрэчы з рэктарамі ўніверсітэтаў, якія ўдзельнічалі ў працы форуму. Пасля афіцыйных мерапрыем­стваў у кітайскай сталіцы Сяргей Абламейка наведаў Далянскі полі­тэхнічны ўніверсітэт (ДПУ), які з'яў­ля­ецца партнёрам БДУ па дзейнасці Інстытута Канфуцыя. 10 снежня адбылося пасяджэнне савета Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, старшынёй якога з'яўляецца рэктар БДУ, а намеснікам старшыні – рэктар ДПУ. На пасяджэнні былі падведзены вынікі дзейнасці РІКК БДУ за мінулы год і вызначаны планы развіцця на наступны. Тут адбы­лася яшчэ адна прыемная падзея: рэктар Беларускага дзяржаў­на­га ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка стаў ганаровым прафесарам Далянскага полі­тэх­­нічнага ўніверсітэта. Адпавед­ны дыплом уручыў 10 снежня рэктар гэтай ВНУ акадэмік Шэнь Чаню. Звання «Ганаровы прафесар Далянскага політэхнічнага ўнівер­сітэта» Сяргей Абламейка ўдасто­ены за ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін у галіне адукацыі, а таксама за актыўнае супра­цоў­ніцтва ўніверсітэтаў дзвюх краін. Адзначым, што БДУ і ДПУ з'яўля­юцца партнёрамі з 2009 года. Затым рэктар выступіў з навуковым дакладам у Інстытуце інфар­мацыі і сувязі ДПУ, а таксама су­стрэўся з беларускімі студэн­тамі, якія навучаюцца ў кітайскай ВНУ. Візіт кіраўніка БДУ ў Кітай ад­быўся з нагоды ўдзелу ў VIII Сусветным форуме інстытутаў Канфуцыя, які праходзіў 7–8 снежня ў Пекіне. У дэлегацыю БДУ ўваходзі­лі таксама дырэктар Рэспублікан­скага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Аляксандр Гардзей і на­мес­нік дырэктара РІКК Лю Сулін. Ірына МІРОНАВА
На фота: Сяргей Абламейка на Сусветным форуме інстытутаў Канфуцыя
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *