Экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг БДУ ў 2013 годзе

4 Feb, 2014.

Участники FANEM 1. Даследаванні ў галіне нанаэлектрамагнетызму Аб'ём экспарту паслуг – 351 700 дол. ЗША Заказчык – ЕС, партнёры: Германія, Балгарыя, Італія, Грэцыя Навуковы кіраўнік: Максіменка Сяргей Афанасьевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, лабараторыя электрадынамікі неаднастайных асяроддзяў НДІ ядзерных праблем БДУ. Навукоўцы БДУ стварылі новы навуковы кірунак – нанаэлектрамагнетызм, які аб'яднаў метады і падыходы класічнай электрады­намікі і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі. Гэты тэрмін зараз атрымаў міжнароднае прызнанне і стаў агульнаўжывальным, а ўклад групы навукоўцаў НДІ ЯП БДУ у развіццё дадзенага кірунку прызнаны ва ўсім свеце. За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнетызму доктар фізіка-матэматычных навук С. А. Максі­менка абраны ганаровым членам міжнароднага грамадства оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow). У 2011 г. групе супрацоўнікаў лабараторыі прысвоеная прэмія БДУ імя акадэміка А. Н. Сеўчанкі за цыкл прац «Электрадынаміка нанаструктур». У маі 2012 г. у Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя «Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм» з удзелам больш за 120 навукоўцаў з 19 краін. Унікальная па складзе экспертаў, яна стварыла ўмовы для абмену досведам і ідэямі, якія леглі ў аснову далейшых сумесных прац і новых праектаў. Сфера ўжывання: матэрыяла­знаўства (палімерныя ахоўныя пакрыцці, новыя матэрыялы для абароны ад нейтронаў), оптыка, медыцына, авіябудаванне. 2. Крыніцы сілкавання ім­пульс­нага тыпу для электратэх­нічных прылад image description Аб'ём пастаўкі прыбораў – 238 тыс. дол. ЗША Заказчык – ААТ «Космасавія­спецбуд», Расія Навуковы кіраўнік: Лапшын Вадзім Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, лабараторыя радыягалаграфіі НДІ ПФП. Тэхналагічная навізна прылад заключаецца ў кардынальнай змене структуры крыніц сілкавання – ва ўжыванні імпульсных метадаў кіравання токам і напружаннем у нагрузцы крыніц сілкавання вялікай магутнасці, што выключае баластныя ферарэзанансныя рэгулявальныя вузлы, якія непрадукцыйна спажываюць значную колькасць (да 40 % і больш) электраэнергіі ў крыніцах сілкавання магутнасцю да 10 кВт і больш. Крыніцы сілкавання забяспечваюць бесперапынную працу на працягу больш як 500 гадзін. Сфера ўжывання: тэхналагічныя плазменныя паскаральнікі, зварка, кінапраекцыйная тэхніка, асвятляльная апаратура вялікай магут­насці, медыцына 3. Тэхналогія атрымання валакна, якое затухае само, з раствораў прыродных паліме­раў. image description Аб'ём паслуг – 195 500 дол. ЗША Заказчык – ААТ «Формаш», Расія Навуковы кіраўнік: Грыншпан Дзмітрый Давыдавіч, доктар хімічных навук, прафесар, лабараторыя раствораў цэлюлозы і пра­дуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП. Тэхналогія атрымання ўнікаль­нага цэлюлозна-хітазанавага валакна дазволіць распрацаваць прынцыпова новы асартымент валокнаў і нітак, які адсутнічае сёння на сусветным рынку. Цэлю­лозна-хітазанавае валакно ў адроз­ненне ад вогнеахоўнай сін­тэтычнай тканіны можа быць скарыстана для вытворчасці не толькі верхняй вопраткі, але і бялізнавага трыкатажу. Пры гэтым яго сабекошт з-за пераваг новай бессеравугляродной тэхналогіі ў параў­нанні з коштам хітізанавых валок­наў будзе прыкладна ў 20 разоў меншым. У інтарэсах беларускага спажыўца будзе арганізаваная вопытна-прамысловая вытворчасць нітак, якія затухаюць самі, магутнасцю 3000 кг у год у ААТ «Светлагорскхімвалакно». Мяркуецца будаўніцтва новага завода магутнасцю 20 000 т/год. Сфера ўжывання: хімічная прамысловасць, вытворчасць вогне­ахоўных матэрыялаў. 4. Тэхналогія вытворчасці кампазіцыйнага цвёрдага па­ліва з адкідаў нафтапрадуктаў і гідролізнага лігніну image description Аб'ём паслуг – 162,5 тыс. дол. ЗША Заказчык – ААТ «Формаш», Расія Навуковы кіраўнік: Грыншпан Дзмітрый Давыдавіч, доктар хіміч­ных навук, прафесар, лабараторыя раствораў цэлюлозы і пра­дуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП. Праект накіраваны на рас­пра­цоўку вопытна-прамысловай вы­твор­часці новага віду цвёрдага кампазіцыйнага паліва ў выглядзе грануляту і пелет з вадкіх нафта- і алеязмяшчальных адкідаў і гідра­фабізаванага лігніну. Лігнін з'яў­ляецца пабочным прадуктам (адкі­дам) гідролізных і цэлюлозна-папяровых вытворчасцяў і знахо­дзіцца ў адвалах пры гідролізных заводах Беларусі, Расіі і іншых краін. Пералічаныя адкіды забру­дж­ваюць навакольнае асяроддзе, і таму іх выкарыстанне ў кампазіцыі з гідролізным лігнінам дазволіць вырашыць не толькі экалагічную праблему, але і часткова рэгія­нальную энергетычную праблему. Сфера ўжывання: хімічная прамысловасць, энергетыка 5. Спірометр аўтаматызаваны шматфункцыянальны «МАС-1» 5. МАС-1 спирометр Аб'ём пастаўкі прыбораў – 131 тыс. дол. ЗША Заказчыкі – установы аховы здароўя Расіі – 30 прыбораў і Інданэзіі – 13 прыбораў. Навуковы кіраўнік: Манічаў Ігар Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, лабараторыя распрацоўкі прыбораў для спі­ра­метрыі УП «Унітэхпрам БДУ». Аўтаматызаваны шматфункцыянальны прыбор «МАС-1» прызначаны для ацэнкі стану дыхальнай сістэмы чалавека з дапамогай вымярэння і вылічэння параметраў знешняга дыхання, іх параўнання з закладзенымі ў памяць спірометра нарматывамі, а таксама візуалі­зацыі працэсу дыхання. Па да­кладнасці вымярэнняў, функцыянальных магчымасцях, сучасным дызайне «МАС-1» не саступае найлепшым сусветным аналагам. Зараз у Беларусі паспяхова эксплуатуецца каля 1000 спірометраў «МАС-1». Сфера ўжывання: медыцына, ахова здароўя. 6. Вадкакрышталічныя матэрыялы і дысплейныя тэхналогіі Аб'ём экспарту паслуг – 88 тыс. дол. ЗША Заказчык – Хейлунцзянскі ін­сты­тут нафтахіміі, Кітай Навуковы кіраўнік: Лапанік Валерый Іванавіч, кандыдат тэхніч­ных навук, лабараторыя оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў НДІ ПФП Распрацаваныя вадка­крыш­та­ліч­­ныя злучэнні і кампазіцыі на іх аснове для TN, STN, TFT і FLC дыс­плеяў вялікай інфарматыўнай ёміс­тасці (маніторы, ноўтбукі, тэлевіза­ры), а таксама дысплейныя тэхна­ло­гіі для стварэння хуткадзейных прылад адлюстравання інфарма­цыі з шырокатэмпературным спектрам. Тэхналогіі і ВК-матэрыялы запатэнтаваныя ў Беларусі, ЗША, Германіі, Швей­царыі, Японіі, Вялі­кабрытаніі, Польшчы. Сфера ўжывання: электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі, тэлека­мунікацыя і радыётэхніка. 7. Залівальна-змешвальнае абсталяванне высокага і нізкага ціску для вытворчасці вырабаў з пенаполіўрэтанаў image description Аб'ём экспарту паслуг – 85 тыс. дол. ЗША Заказчыкі – ТАА «Радва», г. Наварасійск, ТАА «Навасібірскі завод пластмас «Юніс», г. Нава­сібірск, ЗАТ «Электракрыніца», г. Саратаў, ААТ «Аўтаагрэгат» г. Ліў­ны Арлоўскай вобл., Расія Навуковы кіраўнік: Ксена­фон­таў Міхаіл Аляксандравіч, док­тар фізіка-матэматычных навук, лабараторыя фізіка-хіміі палімер­ных матэрыялаў і прыродных арга­ніч­ных злучэнняў НДІ ПФП. Залівальна-змешвальная ўста­ноў­ка высокага ціску прызначаная для вытворчасці шырокага асартыменту цеплаашчадных вырабаў з пенаполіўрэтанаў. Залівальна-змешвальная ўста­ноўка нізкага ціску прызначаная для герметызацыі электравырабаў палімернымі кампаўндамі (вытворчасць літай ізаляцыі). Сфера ўжывання: энергетыка, будаўніцтва, аўтамабілебудаванне, электратэхніка, дрэваапрацоўка, мэблевае будаўніцтва і інш. 8. Спектрафотаметрычны ком­плекс СФК image description Аб'ём экспарту паслуг – 54 100 дол. ЗША Заказчык – ІЗМІРАН г. Троіцк Мас­коўскай вобл., Расія Навуковыя кіраўнікі: Бяляеў Барыс Іларыёнавіч, Каткоўскі Леанід Уладзіміравіч, дактары фізіка-тэхнічных навук, аддзел аэракас­мічных даследаванняў НДІ ПФП Распрацаваны і створаны для касмічнага эксперыменту «Гідра­ксіл-МКС» – аптычныя назіранні стану верхняй атмасферы для прагназавання геафізічных катастроф. СФК забяспечвае рэгістра­цыю прасторавых размеркаванняў з высокім спектральным вырашэннем у вышынным дыяпазоне 80–110 км з вырашэннем па вышыні не горшым за 1 км. СФК будзе дастаў­лены на Міжнародную касмічную станцыю ў другой палове 2014 г. у складзе шматмэтавага лабараторнага модуля «Навука». Сфера ўжывання: касмічныя даследаванні. 9. Новыя каталізатары для палімерызацыі ізабутылену Аб'ём экспарту – 48 тыс. дол. ЗША Заказчык – фірма BASF SE, Германія Навуковы кіраўнік: Касцюк Сяргей Віктаравіч, кандыдат хіміч­ных навук, лабараторыя каталізу палімерызацыйных пра­цэсаў НДІ ФХП Поліізабутылены з нізкай малекулярнай масай (ад 1000 да 2300), якія змяшчаюць рэакцыйназдольныя вінілідэнавыя групы, ужываюцца ў якасці прамежкавых прадуктаў у сінтэзе бяззольных асадак да паліва і алеяў. Распрацаваныя каталітычныя сістэмы маюць вы­сокі патэнцыял для выкарыстання іх у прамысловым маштабе замест тых каталітычных сістэм на аснове эфіратаў BF3, што выкарыстоў­ваюцца зараз. Сфера ўжывання: энергетыка, аўтамабільная прамысловасць. 10. Даследаванні ў галіне сацыяльных навук Выканавец: Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій. Праект 1: Здароўе насельніцтва і ахова здароўя ў краінах СНД у эпоху сацыяльных перамен: стан і тэндэнцыі развіцця Кіраўнікі праекта: Брыгадзін Пётр Іванавіч, доктар гістарычных навук, дырэктар ДІКСТ БДУ; Ротман Давыд Генрыхавіч, доктар сацыялагічных навук, дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Заказчык – Інстытут паслядыпломнай адукацыі, г. Вена, Аўстрыя Аб'ём экспарту – 45 тыс. дол. ЗША У рамках праекта вывучалася якасць жыцця ў 8 краінах СНД, распаўсюджанасць фактараў ры­зы­кі, звязаных са здароўем, іх сацыяльныя, культурныя, эканаміч­ныя дэтэрмінанты і наступствы для здароўя насельніцтва. Праект 2: Вывучэнне бізнес-асяроддзя і функцыянавання прад­прыемстваў Кіраўнік праекта: Лявіцкая Ірына Уладзіміраўна, кан­дыдат сацыялагічных навук, НДЛ сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў «Грамадская думка» ДІКСТ БДУ Заказчык: Ipsos MORI, г. Лондан, Вялікабрытанія Аб'ём экспарту – 37 тыс. дол. ЗША У выніку даследавання атрыманыя даныя, якія дэманструюць статыстычна значныя індыкатары бізнес-асяроддзя Беларусі супа­стаўныя з сусветнымі экано­мікамі; створаная панэль даных на ўзроўні прадпрыемстваў. Падобная інфар­мацыя мае значны ўплыў на прыняцце рашэнняў па інвестыцыях. Сфера ўжывання: органы кіра­вання, сацыяльныя ўстановы, ака­дэмічныя інстытуты, СМІ. Паводле інфармацыі ГУН
На фота: 1. Супрацоўнікі НДІ ЯП і госці канферэнцыі FANEM-12 з Германіі, Англіі і ЗША на плошчы Незалежнасці ў Мінску (С.А. Максіменка трэці злева)
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *