Рэспубліканскае спартыўна-мастацкае свята “Моладзь – надзея на будучыню Беларусі” (г. Горкі)

26 Feb, 2014.

Микулко Дмитрий З 31 студзеня па 1 лютага прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскім спартныўна-мастацкім свяце “Моладзь – надзея на будучыню Беларусі”, што праходзіла ў Магілёўскай вобласці, у горадзе Горкі ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Свята праходзіла ў некалькі этапаў: святочнае адкрыццё, выстава праектаў, студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, спартыўны конкурс, творчы марафон. З вялікім пералікам праектаў і непаўторных ідэй студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсіх пазнаёміла Мінава Кацярына (студэнтка 5 курса эканамічнага факультэта) на выставе праектаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці і моладзевых ініцыятыў у межах рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. DSC_6581Увагу прадстаўнікоў іншых навучальных устаноў звярнула на сябе вялікая колькасць папак, фотаздымкаў і буклетаў. Некаторыя студэнты з іншых гарадоў нават зацікавіліся супрацоўніцтвам з органамі студэнцкага самакіравання нашага ўніверсітэта. На студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ініцыятыва і дзейнасць студэнцтва: ад кіравання да самакіравання” Ковель Ганна (5 курс філалагічнага факультэта) пазнаёміла прадстаўнікоў розных навучальных устаноў з дакладам “Студэнцкае самакіраванне і самаарганізацыя ў БДУ. DSC_6632Узаемадзеянне органаў студэнцкага самакіравання” на секцыі “Студэнцкае самакіраванне, моладзевыя арганізацыі і аб’яднанні”. Прадстаўніком нашага ўніверсітэта на секцыі “Інфармацыйная культура і бяспека” была Гулько Юлія (3 курс факультэта міжнародных адносін). На спартыўным свяце “Формула Будучыні” студэнты БДУ паспяхова выступілі ў секцыях “Армрэстлінг” (Конанаў Андрэй (5 курс фізічнага факультэта) і Уладзiслаў  Ioда (1 курс ІБМТ)) і “Плаванне” (Жыліч Маргарыта (1 курс ІБМТ) і Лобач Святаслаў (4 курс ФПМІ)).DSC_6679 У заключнай частцы свята, а менавіта на творчым марафоне вышэйшых навучальных устаноў “Нашы таленты – табе, Беларусь!”, свой талент і прыгажосць падарылі гледачам удзельнікі ансамбля “Крыжачок”, за што і былі ўзнагароджаны морам усмешак і апладысментаў. Акрамя таго, што студэнты мелі мажлівасць падзяліцца вопытам працы студэнцкіх органаў самакіравання з прадстаўнікамі іншых навучальных устаноў, пазнаёміцца з актывістамі іншых універсітэтаў і дамовіцца пра арганізацыю сумесных святаў і праектаў, студэнты маглі асабіста задаць сваё пытанне міністру адукацыі Маскевічу Сяргею Аляксандравічу і яго намесніку Якжыку Віктару Віктаравічу. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт можа ганарыцца сваімі студэнтамі, што гатовыя ў любы час у любое надвор’е адстаяць гонар роднай alma mater, паказаць прадстаўнікам іншых універсітэтаў, што наша навучальная ўстанова – гэта не толькі краіна ведаў, не толькі высокакваліфікаваныя выкладчыкі і актыўныя студэнты, а сапраўная сям’я, у якой кожны гатовы падтрымаць адзін аднаго! Ковель Ганна, студэнтка 5 курса фiлалагiчнага факультэта DSC_6953
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *