Сяргей Абламейка атрымаў званне ганаровага прафесара Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

18 Feb, 2014.

Абламейко Садовничий МГУ

Званне "Ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава" прысвоена рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Адпаведны дыплом яму ўручыў 25 студзеня рэктар расійскай ВНУ акадэмік Віктар Садоўнічы на ўрачыстым пасяджэнні вучонага савета МДУ.Цырымонія адбылася падчас візіту дэлегацыі БДУ ў МДУ імя М. В. Ламаносава для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 259-годдзю з дня заснавання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Цырымонія адбылася пад­час візіту дэлегацыі БДУ ў МДУ імя М. В. Ла­маносава для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 259-­годдзю з дня заснавання Маскоўскага дзяр­­­­жаўнага ўніверсітэта. Звання «Ганаровы прафесар МДУ імя М. В. Ламаносава» Сяргей Абламейка ўдастоены за шматгадовае плённае супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі і выбітныя заслугі ў галіне стварэння асноў супер­кам­п’ютарнай адукацыі. Абламейко Садовничий МГУ

Рэктар МДУ Віктар Садоўнічы высока ацаніў дасягненні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта як аднаго з флагманаў вышэйшай адукацыі і навукі ў краінах СНД. Ён адзна­чыў, што БДУ справядліва ўвай­шоў у тройку вядучых уні­версітэтаў постсавецкай пра­сторы па звестках між­на­роднага інфарма­цыйна­га агенцтва «Інтэр­факс», якія былі апублі­каваныя ў снежні 2013 г. Такі вынік з'яўляецца высокай ацэнкай адукацыйнай, навуко­ва-даследчай і між­народ­най дзейнасці БДУ.

Прадстаўнічая дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам у складзе першага прарэк­тара Міхаіла Жураўкова, прарэктара па эканоміцыі ін­­вес­тыцыях Уладзіміра  Панарадава, начальніка ГУПЭІД Ірыны Антаневіч і начальніка ГУБУФ Таццяны Каўшэвіч прыбыла ў Мас­коўскі дзяржаўны ўні­вер­сітэт яшчэ 24 студзеня. З самай раніцы беларускіх гасцей прыняў рэктар МДУ Віктар Садоўнічы. Гаворка зайшла пра праграму раз­віцця МДУ, планы па ства­рэнні тэхналагічнай даліны МДУ «Вараб'ёвы горы», а так­сама пра функцыянаванне Фонду развіц­ця МДУ. У другой палове дня госці на­ведалі НДІ ядзер­най фізікі МДУ, дзе абмеркавалі раз­віц­цё ядзер­най фізікі і кас­мічных праграм,  у тым ліку дамо­віліся пра актыві­зацыю сумесных прац па распра­цоўцы і запуску між­універ­сітэцкага нана­спада­рож­ніка. Затым яны сустрэ­ліся са старшынёй выканкама Еўразійскай асацыя­цыі ўні­версітэтаў Аляксандрам Сідаровічам, з якім закра­ну­лі пытанні супра­цоў­ніцтва. Госці азнаёміліся з факультэтам біяін­фар­ма­ты­кі і бія­інжыне­рыі МДУ, дзе абмер­кавалі сумесныя пра­цы ў сферы біяінфар­ма­ты­кі і па­на­зіралі за вытворчасцю лекавых сродкаў.

Абламейко Садовничий МГУ

Абламейко, диплом почетного профессора

На наступны дзень, 25 студзеня, беларускія госці ўзялі ўдзел у традыцыйнай Боскай літургіі ў Дамавым храме Святой Таццяны, якую правёў Патрыярх Мас­коў­скі і ўсяе Русі Кіры­л. Рэктар БДУ Сяргей Абламейка быў запрошаны на святочную трапезу з патрыярхам. Потым адбылася цырымонія закладкі капсулы новага студэнцкага інтэрна­та ў будучым гарадку МДУ з удзелам мэра Масквы Сяргея Сабяніна і Віктара Садоўнічага. Прад­стаўнікі БДУ наве­далі таксама факультэты журна­ліс­тыкі і псіхалогіі МДУ, дзе абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Увечар на ўрачыстым па­сяджэнні, прысвечаным 259-й гадавіне МДУ, рэктар маскоўскай ВНУ акадэмік Віктар Садоўнічы вельмі цёпла прадставіў свайго калегу рэктара БДУ ака­дэміка Сяргея Абламейку. «У Беларускім дзяржаўным універсітэце працуюць нашы самыя лепшыя сябры. На базе БДУ кожны год праходзяць форумы Еўра­зій­скай асацыяцыі ўнівер­­сі­тэтаў, форумы творчай і навуковай інтэлігенцыі кра­ін СНД і іншыя разнапланавыя мерапрыемствы», – адзначыў Віктар Антонавіч.

Абламейко МГУУ сваёй падзячнай прамове Сяргей Абламейка пад­крэс­ліў вялікі ўклад Мас­коў­скага дзяржаўнага ўні­вер­сітэта ў станаўленне і развіццё БДУ, асабліва вылучыўшы тры этапы: першы – прыезд у Мінск з Масквы першага рэктара БДУ Уладзіміра Пічэты з групай прафесараў, дру­гі – перыяд працы БДУ ў 1943/44 гг. на станцыі Сходня пад Масквой пры непасрэдным удзеле МДУ, і трэці – апошнія 20 гадоў плённага супрацоўніцтва ў складзе Еўразійскай аса­цыя­цыі ўніверсітэтаў, створанай па ініцыятыве МДУ. «Хачу падзякаваць Вам, паважаны Віктар Антонавіч, за тую вялізную ролю, якую Вы іграеце ў развіцці нашай ВНУ і адукацыі ў Рэспублі­цы Беларусь. Віншую ўсіх са святам – Днём расій­с­ка­га студэнцтва і Днём стварэння МДУ, і ўпэўнены, што мы бу­дзем заўсёды разам – нашы ўніверсітэты і нашы краіны», – заўважыў Сяргей Уладзіміравіч.

На ўрачыстым мерапрыемстве прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўні­версітэта цёпла павінша­валі наша знакамі­тая зямлячка кас­ма­наўт Валянціна Церашкова, а таксама віцэ-прем'ер РФ Вольга Гала­дзец, дэпутат Дзярждумы Ула­дзімір Жырыноўскі, вядомы палітолаг і дзяржаўны дзеяч Вячаслаў Ніканаў і іншыя ганаровы асобы.

Сяргей ШАФАЛОВІЧ

msu02

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *