Якая ж “Студэнцкая праўда”? Хто такія “Дзверы”, або Як прайшла “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі–2014”

13 Mar, 2014.

DSC_7508 Чацвер. Разгар працоўнага дня, а я еду ў гарачым аўтобусе. Сонца б'е ў вокны, а жарты б'юць у вушы. Каманда арганізатараў едзе дахаты з "Зімовай школы студэнцкай журналістыкі". За апошнія тры дні мой багаж яўна пацяжэў ці то ад атрыманых ведаў, ці то ад дзікай стомленасці пасля такіх насычаных дзён.  Сёлета мне выпала роля карэспандэнта на "Зімовай школе", і, хоць па-вар'яцку зайздросціла ўдзельнікам, назіраць збоку за ўсім, што адбываецца, было не меней цікава. Праходзіў семінар-практыкум у САК "Брыганціна". Раніцай 25 лютага 150 студэнтаў з 27 ВНУ (сярод іх МДУ імя М. В. Ламаносава і Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л. М. Талстога) вышлі з аўтобуса, і з гэтага моманту хлопцы і дзяўчаты ўжо былі ў гульні. Арганізатары падзялілі ўсіх удзельнікаў на восем каманд. За кожнай з іх быў замацаваны студэнт-куратар, чалавек дасведчаны, актыўны і крэатыўны. Праўда, дасведчанымі куратары былі не ў сферы журналістыкі, а хутчэй у сферы арганізацыі масавых мерапрыемстваў, але гэта не перашкодзіла ім паспяхова кіраваць сваімі камандамі. Нават не паспеўшы паабедаць, удзельнікі ўжо пачалі барацьбу. зимняя школа журналистики Кожная каманда вылучыла сабе назву, уласны стыль, а галоўнае атрыбутыку, паміж іншым, гэты пункт асобна ацэньваўся журы. Адмысловую крэатыўнасць у гэтым заданні выявіла каманда "Дзверы". Хлопцы зразумелі заданне даволі літаральна, таму іх атрыбутам былі дзверы. Так, яны заўсёды насілі іх з сабою. Дзе яны ўзялі гэтыя дзверы, так і засталося загадкай. Прапіярыць сябе – яшчэ адно заданне, з якім каманда "Дзверы" справілася на выдатна. Не здрачваючы сваёй любові да прамалінейнасці, яны разляпілі стыкеры з надпісам "Дзверы" практычна на кожныя дзверы спартыўно-аздараўленчага комплексу. У барацьбе за папулярнасць таксама вызначылася каманда "5 капеек". Яны зладзілі акцыю: "Памяняй манеткі на цукеркі!". Адна цукерка каштавала 20 капеек. Задорага, калі ўлічыць, што раздавалі кожнаму ўсяго па 5 капеек, з іншага боку, а што зараз каштуе танна? Былі і такія каманды, якіх проста заўсёды было відаць здалёку. Каманды "Студэнцкая праўда" і "Палата № 5" вельмі арганічна глядзеліся ў сваіх вобразах.     зимняя школа журналистики Але ўсё гэта  не самае важнае. Стварыць паўнавартасную студэнцкую газету за два дні – галоўнае заданне "Зімовай школы студэнцкай журналістыкі". Падаецца немагчымым? Мне таксама.  Удзельнікі "Зімовай школы" думаюць інакш, таму што іх бяссонныя ночы, бясспрэчна, далі вынік. Але пра гэта пазней. А зараз пра бяссонныя будні. Іх неад'емнай часткай стала, вядома ж, навучанне. "Мастацтва інтэрв'ю. Падкасты", "Навінавая вэб-журналістыка", "Мова і стыль студэнцкай прэсы", "Сацыяльныя медыя як прылада прасоўвання выдання", "Дызайн газеты", "Тэхналогія стварэння журналісцкага кантэнту", "Экстрэмальная журналістыка", "Універсітэт і сацыяльныя сеткі – забараніць нельга выкарыстаць" – усе гэтыя навучальныя секцыі дапамаглі студэнтам стварыць сваю газету. Заняткі праводзілі выкладчыкі Інстытута журналістыкі БДУ, у іх ліку Ганна Курэйчык і Аляксандр Градзюшка, супрацоўнікі ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ і педагогі-псіхолагі. Яшчэ лепш разабрацца ў журналісцкіх буднях студэнтам дапамаглі прадстаўнікі вядомых беларускіх СМІ арганізацый. Майстар-клас правялі прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, спецыяльны карэспандэнт "СБ" Віктар Панамароў і вядучы "Зоны Х" Дзмітрый Лукша. Прыемна, што сустрэчы прайшлі ў форме дыялогу. Бегаючы з фотаапаратам, я не раз заслухалася. Яшчэ адной нагодай для артыкула ў новай студэнцкай газеце стала прэс-канферэнцыя з удзелам намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктара Якжыка і прарэктара БДУ па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзіміра Суворава.зимняя школа журналистики Пэўна, самым гучным і вясёлым мерапрыемствам "Зімовай школы", пасля дыскатэкі, вядома, стала ролевая гульня. Як заўсёды, яе правялі актывісты студэнцкага саюза, і, як заўсёды, гэта было да шалёнага весела. Каманды павінны былі правесці журналісцкае расследаванне. Кожнай камандзе прыйшла СМС ад рэпарцёра, які страціў памяць. Хто ж стукнуў яго па галаве, а галоўнае навошта? Каб высвятліць гэта, хлопцам прыйшлося  згуляць у карты з нязгодлівымі карцёжнікамі, адна дзяўчына нават прайграла сваё футра, пагутарыць з вярстальшчыцай-істэрычкай і раскалоць хлуслівага галоўнага рэдактара папулярнага друкаванага выдання "Сасісачка". За сюжэт дзякуй Філіпу Румаку.Усе гэтыя незабыўныя падзеі леглі ў аснову матэрыялу для студэнцкіх газет. Выйшла цікава, але самыя смачныя факты самай цікавай мовай апублікавала каманда "Студэнцкая праўда". Дарэчы, яны ж сталі пераможцамі  ў камандным заліку, атрымаўшы найбольшую суму балаў за астатнія конкурсы. Куратар "Студэнцкай праўды" раскрыў нам сакрэт поспеху яго каманды. "Я проста іх не чапаў", – сказаў Андрэй Высоцкі, студэнт 2 курса РФКТ, і атрымалася выдатна. зимняя школа журналистики Акрамя конкурсу сярод удзельнікаў "Зімовай школы студэнцкай журналістыкі" праводзіўся таксама конкурс  студэнцкіх газет. У ім паўдзельнічала 59 друкаваных выданняў. Намінацый была вялізная колькасць, а значыць і шмат пераможцаў (іх спіс глядзіце ніжэй). Наступны міжнародны семінар-практыкум "Зімовая школа студэнцкай журналістыкі" адбудзецца толькі праз 2 гады. Ёсць час папрацаваць над памылкамі, стварыць нешта ўнікальнае і распавесці ўсім, як гэта было выдатна. І не забудзьце пра хатняе заданне ад Аляксандра Градзюшкі: "Вы павінны паліць!" Удзельнікі міжнароднага семінара-практыкума "Зімовая школа студэнцкай журналістыкі": 15 прадстаўнікоў ВНУ, у тым ліку ў поўным складзе дэлегацыя Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава і Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога, прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі г. Мінска. Хлопцы ўшанавалі памяць мільёнаў загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Пад зямлёй госці сталіцы і студэнты мінскіх ВНУ змаглі ўбачыць манумент, акружаны кальцавой абхадной галерэяй, якая пераходзіць у круглую мемарыяльную залу. У цэнтры – вянок з мастацкага шкла з падсветкай знутры. Студэнты адзначылі атмасферу вечнай памяці і славы гераічнасці, падзяліліся гісторыямі сваіх родных, якія перажылі вайны. зимняя школа журналистики Пераможцы міжнароднага семінара-практыкума "Зімовая школа студэнцкай журналістыкі–2014": Найлепшае ўніверсітэцкае выданне 1. "Праспект БНТУ" (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) 2. "Сушка" (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. В. Сухога) 3. "Эскулап" (Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) Найлепшае факультэцкае выданне 1. "Інсайт" (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны) 2. Gazeta Perevod (МДЛУ) 3. “Фпмы” (БДУ) Найлепшае інтэрнэт-выданне 1. "Вэб-журналіст" (Інстытут журналістыкі БДУ) 2. "Унiверсiтэт" (БДУ) Найлепшы дызайн 1. "Унівеснік" (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт) 2. "Вір падзей" (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання) 3. "Мой унiверсiтэт" (Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт) Найлепшае студэнцкае выданне 1. "ЖурФАКТЫ" (Інстытут журналістыкі БДУ) 2. "Насцеж" (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) 3. World Of Wisdom (Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці) Найлепшая рэдактарская калонка 1. "Я з ФАЯ" (МДЛУ) 2. ФМОn-line (БДУ) 3. Chemical Boom (БДУ) Найлепшая візуалізацыя 1. "AlmaMater" (МДЛУ) 2. "36,6" (Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) 3. "Востраў ЮФ" (БДУ) Найлепшая стылістычная палітра 1. "Веснік ваеннага факультэта" (БДУ) 2. Homo Economicus (БДУ) 3. Infinity (БДУ) Найлепшая канцэптуалізацыя дзяржаўнай моладзевай палітыкі 1. "Тэхнолаг" (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) 2. "Паралель" (Беларуска-расійскі ўніверсітэт) 3. "Весцi БНТУ" (БНТУ) Арыгінальнасць і творчы падыход 1. "Берасцейскi ўнiверсiтэт" (БРГУ імя А. С. Пушкіна) 2. BUG (БДУ) 3. Dialog (МІТСА) За вернасць універсітэцкім традыцыям 1. "Унiверсiтэцкi веснiк" (МДУ імя А. А. Куляшова) 2. "Савецкі студэнт" (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) 3. "Гродзенскi ўнiверсiтэт" (ГрДУ імя Я. Купалы) Найлепшая насценгазета 1. "Студэнцкі экспрэс" (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) Найлепшая газета каледжа 1. Калега (Юрыдычны каледж БДУ) 2. "Вам – узлёт" (Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж) Найлепшая газета студэнцкіх арганізацый 1. Yong Leader (БДУ) 2. "Студэнцкая Life" (Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт) 3. "БГАТУ сёння" (БГАТУ) Найлепшы акаўнт у сацыяльных сеткахзимняя школа журналистики 1. "Насцеж" (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) 2. "ЖурФАКТЫ" (Інстытут журналістыкі БДУ) Найлепшае беларускамоўнае выданне 1. "Экватар" (БДУ) 2. AlmaPapera (БДУКІ) 3. Nika (БДУ) Найлепшая навучальная газета спецыяльнасці "Журналістыка" 1. "Наша версія" (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова) 2. "Есць" (ГрДУ імя Я. Купалы) Найлепшая студэнцкая газета ВНУ СНД 1. "Наша жыццё" (Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л. М. Талстога) 2. Russie Francophone (МДУ імя М. В. Ламаносава) 3. Студэнцкі летапіс (МДУ імя М. В. Ламаносава) За волю да перамогі 1. Gumka (БДУ) 2. “Ратавальнік” (Камандна-інжынерны інстытут МНС) За межамі САК "Брыганціна" ўдзельнікі семінара-практыкума: 15 прадстаўнікоў ВНУ, у тым ліку ў поўным складзе дэлегацыя Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава і Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога, прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі г. Мінска. Хлопцы ўшанавалі памяць мільёнаў загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Пад зямлёй госці сталіцы і студэнты мінскіх ВНУ змаглі ўбачыць манумент, акружаны кальцавой абхадной галерэяй, якая пераходзіць у круглую мемарыяльную залу. У цэнтры – вянок з мастацкага шкла з падсветкай знутры. Студэнты адзначылі атмасферу вечнай памяці і славы гераічнасці, падзяліліся гісторыямі сваіх родных, якія перажылі вайны. тэкст: Кацярына Міхайлаўская, студэнтка 3 курса ФМА фота: Генадзь Седакоў, студэнт 5 курса гістарычнага факультэта
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *