Еўрабачанне ў маштабе БДУ

25 Apr, 2014.

ile_l7RUNTE+++ Так фінал 15 фестывалю эстрады БДУ азначылі вядучыя праграмы ў самым пачатку шоу. Гэта параўнанне невыпадковае, таму што 17 красавіка на сцэне ліцэя галоўнай ВНУ краіны сабраліся найталенавіцейшыя студэнты, якія выступілі ў 4 намінацыях: "Спевы", "Танец", "Арыгінальны жанр" і "Гутарковы жанр". А ацэньвалі артыстаў журы "прафесійнае" і "акадэмічнае". Пяцёрку суддзяў-прафесіяналаў склалі: мастацкі кіраўнік упраўлення па справах культуры БДУ Марына Дзенісевіч; спявачка, педагог па вакале, фіналіст нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне–2014" у Беларусі Анастасія Малашкевіч; кампазітар і аранжыроўшчык Раман Бялоў; пераможца фестывалю эстрады БДУ–2013 Вольга Церах; спявак і кампазітар, выпускнік праекта "Фабрыка зорак–4” (Кіеў, 2011) Дзмітрый Камінскі. Іх калегі – выпускнікі фестывалю эстрады БДУ і ўдзельнікі праекта тэлеканала АНТ "Акадэмія талентаў": AlenHit, Юлія Пагосава, Дзмітрый Нікановіч, Юлія Гулько і Ягор Валчок. фестиваль эстрады бгу Студэнтку ФФСН, Аліну Мацкевіч, вядцчыя прадставілі як сціплую дзяўчыну. Але той была прадстаўлена магчымасць выступіць першай. Яна праспявала песню "Там няма мяне" і была ўзнагароджана глядацкай падтрымкай і высокімі адзнакамі. Вялі вечар і забаўлялі публіку Жан Сянкевіч (гістарычны факультэт), Крысціна Аляксенка (юрфак), хлопцы з факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі Яўген Барадаўкін і Раман Рошчын, а таксама прадстаўніцы Інстытута журналістыкі Валерыя Козлова і Дар'я Валкавец. Дарэчы, Жан і Валерыя ў канцы вечара былі названы пераможцамі ў намінацыі "Гутарковы жанр".  фестиваль эстрады бгу У намінацыі "Танец" першымі сталі танцавальны калектыў RIKA'SBAND (юрыдычны каледж БДУ), Юрый Шклярык (ФПМІ), Юлія Касабуцкая (журфака). Калектыў RIKA'SBAND першым даказаў, што максімальны бал ад кожнага члена журы атрымаць цалкам магчыма: "акадэмікі" і "прафесіяналы" аднагалосна паставілі пяцёркі. І гэта ніяк не звязана з тым, што ў складзе групы – адны дзяўчаты. Студэнткі паказалі, на што здольныя, не дапусцілі ніводнай памылкі. Варта сказаць, што яны з'яўляюцца лаўрэатамі леташняга фестывалю эстрады, маюць прыз глядацкіх сімпатый. Танец Юрыя Шклярыка працягваўся 4 хвіліны і зваўся гэтак жа – "Чатыры". "Хваля" рукамі, плаўныя і ў той жа час дакладныя рухі цела не маглі не ўразіць. Здавалася, за ўсім гэтым стаіць не адзін год трэніровак. Вядучы нават папрасіў навучыць яго рабіць гэтак жа. "У кожнага свае рухі", – усміхаючыся, адказаў Юрыйь. У адказ з залы пасыпаліся воплескі і заслужаныя пяцёркі. А Юлія Касабуцкая выканала танцавальны нумар "Урыўкі". Дзяўчына з журфака таксама атрымала пяцёркі. Дарэчы, Юля займаецца танцамі з 5 гадоў і скончыла харэаграфічную школу. На дадзены момант яна танцорка фрык-шоу тэатра "Бармаглот" і выкладчык contemporary dance.  Удзельнічае ў розных фэстах і канцэртных праграмах, у тым ліку і ў тэлепраекце "Украіна мае талент" (2014).A5_Fd0_rVjU Адзіны прадстаўнік у арыгінальным жанры, Андрэй Романенка, і стаў у гэтай наммнацыі першым. Чацвёртакурснік эканамічнага факультэта БДУ жангляваў шарамі, кеглямі і… зэдлічкам. Упэўнены ў сабе, ён не выпусціў ніводнага прадмета, якіх у яго руках было ўжо больш за тры! Намінацыя "Песня" стала самай значнай як па колькасці выступоўцаў, так і па колькасці пераможцаў. Сярод найлепшых названы Дыяна Громава (філфак), Лізавета Гарбузова (эканамфак), Максім Ткачэнка (магістратура ІБМТ), Улад Макарэвіч (эканамфак), Валянціна Паўлава (ІБМТ), Анастасія Кушыкова (ФМА). Перш чым прадставіць Дыяну Громаву, было адзначана: у яе “УКантакце" 12.000 падпісчыкаў. Дзяўчына прызналася, што спадзяецца на павелічэнне іх колькасці пасля песні, якую выканала. Дыяна вучыцца на філфаку і з'яўляецца лаўрэатам 13 міжнародных конкурсаў, стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Яна тройчы станавілася фіналістам Рэспубліканскага адборачнага тура на дзіцячае Еўрабачанне. І, варта адзначыць, стала абсалютнай чэмпіёнкай свету па вакале ў 2010 годзе на 14 Сусветным чэмпіянаце ў Галівудзе. Другі раз тут бярэ ўдзел Лізавета Гарбузова. І лічыць гэта выдатным досведам, цудоўным пачаткам творчай кар'еры. Цяпер яна выступіла як сольны выканаўца.oVL6cyDPtLQ А Максім Ткачэнка нарадзіўся 17 красавіка, якраз у дзень выступлення на фестывалі. Ён скончыў музычную школу, пасля чаго вучыўся на вакальным аддзяленні ў кансерваторыі ў г. Ашдод у Ізраілі. Цяга да музыкі і талент перадаліся ад мамы, якая з'яўляецца прафесійным музыкантам. "Музыка – не проста хобі. Гэта мая праца і запал", – кажа Максім. Хлопец з сярэднім балам атэстата 10 усмешкай і танцам скарыў усіх, асабліва слабую палову аўдыторыі. Улад Макарэвіч – рознабаковая асоба. Дыпламант раённых і гарадскіх конкурсаў мастацкай самадзейнасці, аўтарскай і бардаўскай песні "Сярэбраныя струны" (2013), фіналіст рэспубліканскага конкурсу "Добры дзень, свет", піша вершы. Перамог у некалькіх конкурсах, якія праводзіліся пасольствамі Ірана, Венесуэлы і Кубы. Валянціна Паўлава, дапяваючы, спусцілася ў залу і на апошніх нотах звалілася. Канкурсантка прызнаецца, што гэта кардынальна новы і максімальна адкрыты крок для яе. А гледачы былі ў шоку, думаючы, што з ёй штосьці здарылася. На шчасце, гэта было прадугледжана. Валянціна з'яўляецца ўладальніцай гран-пры на шостым міжнародным фэсце мастацтваў "Арфей у Італіі" (Ліда-ды-Езола, Італія). Перамагла ў першым міжнародным фэсце TETRITOLIA ў Грузіі. Каля 30 выступленняў за 3 гадзіны, падтрымка залы з морам эмоцый, па маштабе якая нагадвае сапраўдны фінал Еўрабачання... Усё скончылася тым, што Дзмітрый Камінскі, а затым і  Анастасія Малашкевіч выканалі песні. А пераможцаў абвясціў і ўручыў прызы намеснік начальніка ўпраўлення па справах культуры Аляксандр Ігнатчык. Ігар Матэленак ФЕСТЫВАЛЬ ЭСТРАДЫ БДУ–2014lYx3NuIYbcA Намінацыя "ГУТАРКОВЫ ЖАНР": 1 месца. Сянкевіч Жан (гістарычны факультэт) 2 месца. Казлова Валерыя (Інстытут журналістыкі) Намінацыя "АРЫГІНАЛЬНЫ ЖАНР": 1 месца. Раманенка Андрэй (эканамічны факультэт) Намінацыя "ТАНЕЦ": 1 месца. Rika's Band (юрыдычны каледж) Шклярык Юрый (ФПМІ) Касабуцкая Юлія (Інстытут журналістыкі) 2 месца. FREAKS (ІБМТ) 3 месца. Качэня Крысціна (юрыдычны факультэт) Намінацыя "ПЕСНЯ": 1 месца. Громава Дыяна (філалагічны факультэт) Гарбузова Лізавета (эканамічны факультэт) Ткачэнка Максім (ІБМТ) Макарэвіч Улад (эканамічны факультэт) Паўлава Валянціна (ІБМТ) Кушыкова Анастасія (ФМА) 2 месца. Bad guyS band (ІБМТ) 3 месца. Масалава Аліна (ФМА) Фотарэпартаж з фіналу эстрады БДУ глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *