“Славянскі калейдаскоп” – сімвал яднання і духоўнасці

9 Apr, 2014.

IMG_0525 IMG_0512 1 красавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу літаратурнай творчасці "Славянскі калейдаскоп" сярод студэнтаў БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Конкурс доўжыўся на працягу амаль двух месяцаў. У ім прынялі ўдзел 44 студэнты БДУ з 13 факультэтаў. Самымі актыўнымі сталі студэнты філалагічнага факультэта, Інстытута журналістыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін. "Славянскі калейдаскоп" быў арганізаваны Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, культурна-асветніцкім грамадскім аб'яднаннем "Наша Русь", Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзам жанчын БДУ. Конкурс праводзіцца ўжо другі раз. Летась ён зваўся паэтычным і на суд журы былі прадстаўленыя выключна паэтычныя творы студэнтаў. Сёлета журы судзіла канкурсантаў па розных намінацыях: вершы, проза, драматургія, літаратура для дзяцей, сатыра і гумар.IMG_0530 У жанры "Проза" прынялі ўдзел 9 студэнтаў з розных факультэтаў. Чацвёра ўдзельнікаў даслалі свае вершы і казкі для дзяцей. У жанры "драматургія" вырашыла паспрабаваць свае сілы студэнтка Інстытута журналістыкі Ропат Вольга. У жанры "Сатыра і гумар" удзельнічала студэнтка філалагічнага факультэта Роўда Кацярына. Журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі вядомыя беларускія пісьменнікі, разгледзела больш за 100 прац. У склад журы ўвайшлі: паэт, празаік, перакладчык, крытык, публіцыст, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Пазнякоў Міхась Паўлавіч, пісьменніца Касцючэнка Наталля Мікалаеўна.IMG_0532 У якасці творчага эксперта на конкурсе прысутнічала дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі факультэта філасофіі і метадалогіі сацыяльных навук БДУ Новікава Вольга Уладзіміраўна. Традыцыйна першай намінацыяй стала "Паэзія". Першая тэма, прапанаваная ў гэтай намінацыі, тэма Радзімы. Адкрывалі намінацыю студэнтка факультэта міжнародных адносін Масалава Аліна з песняй "З чаго пачынаецца Радзіма…" і Стукачова Юлія з уласным вершам "З чаго пачынаецца Радзіма". Падводзіў вынікі конкурсу старшыня журы Пазнякоў Міхась Паўлавіч. Ён адзначыў значнасць мерапрыемства: "Сёння я, па-першае, віншую арганізатараў мерапрыемства. Хачу сказаць, што Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць самыя розныя конкурсы: і міжнародныя, і рэспубліканскія, і гарадскія, і раённыя. Конкурсы даюць шанец адчуць тую падзею, якой прысвечаныя конкурсы, і адкрыць новыя таленты. Для нас адзін з галоўных кірункаў працы – праца з маладымі. Гэта будучыня нашай літаратуры. Мы для гэтага шмат працуем: мы заснавалі дзесяць стыпендый для маладых. Ёсць дзве кніжныя серыі: "Маладая паэзія Беларусі" і "Мінскія маладыя галасы". Я спадзяюся, што ўдзельнікі конкурсу далучацца да літаратурнага працэсу". Пераможцамі ў гэтай намінацыі сталі: Карпіцкая Аліна і Купрыянец Таццяна, філалагічны факультэт, Пятровіч Ігар, гістарычны факультэт, Роўда Кацярына, філалагічны факультэт, Пуставіт Вераніка, Інстытут журналістыкі. Скончылі тэму "З чаго пачынаецца Радзіма…" выступам фальклорна-этнаграфічнай групы "Багач", у склад якой уваходзяць выключна студэнткі філалагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Казаковай Ірыны Валяр'янаўны. Група выканала тры песні: “Ой, гарочка-пташачка”, “Вясна-вясна на калочку”, “Дзеткі”. Наступнай намінацыяй конкурсу стала тэма "След вайны ў нашых сэрцах", прысвечаная 70-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.БГУ славянский калейдоскоп "Для нас – беларусаў, украінцаў, рускіх – святая тэма, тэма мужнасці, патрыятызму падчас Вялікай Айчыннай вайны. Калі гаварыць пра беларускую літаратуру, то яна вышлі з акопаў, з партызанскіх лясоў. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ўзбагаціла сусветную літаратуру. Добра, што мы звяртаемся да падобнай літаратуры не толькі як чытачы, нашчадкі, але і імкнемся зразумець яе", – адзначыў Міхась Паўлавіч. Перамаглі ў намінацыі: Ляшкевіч Марына, Інстытут журналістыкі, Шыдлоўская Ганна, геаграфічны факультэт. Таксама пераможцы ў некалькіх намінацыях – Роўда Кацярына, Пятровіч Ігар, Купрыянец Таццяна – атрымалі кнігі беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі. Напрыканцы тэмы прагучала песня Уладзіміра Высоцкага "Той, хто не страляў" у выкананні Цішко Дзмітрыя, студэнта Акадэміі мастацтваў. Наступнай стала тэма "Ёсць вечная тэма кахання…", дзе было прадстаўлена больш за ўсё прац. Адкрыла тэму кахання аўтар і выканаўца бардаўскай песні Алена Маслоўская з рамансам "Мой блізкі, але такі далёкі". Таксама Алена выканала сваё "пасланне на пачуццё кахання ад свайго пакалення маладому пакаленню" – "Анёл мый". "Калі мне было дваццаць гадоў, я гаварыла сабе: "Я не змагу, у мяне не атрымацца". І дарма. Усё роўна праз дваццаць гадоў я стала пісаць. Таму я пажадаю маладым пісьменнікам не закопваць свой талент, імкнуцца добра пісаць і перадаваць усе свае пачуцці", – падзялілася Алена Маслоўская. Пераможцамі сталі: Баламут Наталля і Грыдзюшка Таццяна, факультэт міжнародных адносін, Ляшкевіч Марына і Пуставіт Вераніка, Інстытут журналістыкі, Баранава Лізавета, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.IMG_0550 Напрыканцы тэмы прагучала песня Цішко Дзмітрыя на вершы Эдуарда Асадава і верш Сяргея Ясеніна "Мне засталася адна забава…" у выкананні Тондзеля Кірылы, студэнта факультэта міжнародных адносін. Наступнай намінацыяй была "Проза". Пераможцамі сталі: Жухарава Анастасія, Інстытут журналістыкі, Баламут Наталля, факультэт міжнародных адносін, Хадкевіч Аляксандр, факультэт міжнародных адносін, Купрыянава Аліна, філалагічны факультэт. У намінацыі "Літаратура для дзяцей" атрымалі ўзнагароды: Чахоўская Лізавета, Інстытут тэалогіі і Кірэева Юлія, Інстытут журналістыкі. У намінацыі "Драматургія" перамагла Ропат Вольга, Інстытут журналістыкі, у намінацыі "Сатыра і гумар" – Роўда Кацярына, студэнтка філалагічнага факультэта. Павіншаваў канкурсантаў выпускнік БДУ вядомы паэт і лаўрэат прэміі Петруся Броўкі Міхась Паўлавіч Пазнякоў. "Творы канкурсантаў будуць апублікаваныя ў беларускіх літаратурных часопісах. У прыватнасці для часопіса "Белая вежа" і зборніка "Мінскія галасы", – адзначыў ён. У канцы вечары ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымалі памятны дыплом ад арганізацыйнага камітэта. Пасля ўзнагароджання прагучала песня "Дзве сястры – Беларусь і Расія", якая ўжо стала сімвалам конкурсу. Фаіна НАКАНЕЧНАЯ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *