Як Брыганціну ахапіла «чума»

28 Oct, 2014.

DSC_3589 Жыццё ў БДУ не заціхае ні на хвіліну! У чарговы раз САК "Брыганціна" прымаў старастаў-першакурснікаў на выязным адукацыйным семінары "Ты – стараста–2014" з 3 па 5 кастрычніка. Рассаджваючыся ў пятніцу раніцай па сваіх месцах у аўтобусах, якія давязуць усіх да Брыганціны, ніхто яшчэ не ведаў, што чакае іх у найбліжэйшыя тры дні. У кожным разе гэта павінна было быць штосьці вельмі яркае, неверагоднае і запамінальнае, штосьці, што кожны з іх захавае ў памяці на ўсе свае студэнцкія гады. Таму маладзенькія старасты ў поўнай баявой гатовасці і з выдатным настроем адправіліся скараць “Брыганціну”! Апынуўшыся ў гэтым славутым месцы, першакурснікі адразу зразумелі, што часу на адпачынак у іх не будзе. Два тыдні запар удзельнікі і іх куратары рупліва рыхтаваліся да "школы": прыдумлялі нумары, песні, танцы... І ўсё гэта для таго, каб паказаць сябе з самага лепшага боку. Хто б што ні казаў, усе прыехалі па перамогу, ну а цудоўны настрой, куча новых знаёмстваў і каштоўны досвед дадаюцца. DSC_4081 Адкрыццё выязнога адукацыйнага семінара "Ты – стараста–2014" прайшло на ўра! Старасты паказалі сябе ў вітанні, а заадно і пазнаёміліся са сваімі супернікамі. Сёлета галоўнай тэмай школы старастаў былі жанры кіно, і за званне найлепшых з лепшых змагаліся 9 каманд: "Гараж" (ФПМІ + юрыдычны каледж), якія прадстаўлялі савецкія фільмы, Red Sun (гістфак + гумфак) – вестэрн, "Апошні званок" (геафак + біяфак) – фільмы жахаў, "Фантастычныя ласі" (ФФСН + ФМА) – фантастыка, "Джын" (ІЖ + юрфак) – Дысней, "Ногі ў цэменце" (філфак + ІБМТ) – гангстары, "Баявыя сланы" (РФКТ + фізфак) – індыйскія фільмы, "Чума" (ММФ + хімфак) – гістарычныя фільмы і "Гільзы" (ДІКСТ + эканамфак), якая прапанавалі баевікі. Узровень падрыхтоўкі ўсіх каманд вельмі парадаваў: у кожнай з іх была свая адметная асаблівасць, якая не дазволіла згубіцца на фоне астатніх каманд. Напрыклад, у каманды "Джын" сапраўды быў свой выканаўца жаданняў Джын, у "Фантастычных ласёў" быў свой мілы лось, які і аб'яднаў ФФСН і ФМА, а "Чума" наогул, выйшаўшы на сцэну з манашкамі, велізарным крыжом і святаром, якія чытаюць малітвы, "спаліла" ведзьму. Чаго толькі не ўбачыш на “Брыганціне”! DSC_4179 Асноўнай мэтай семінара "Ты – стараста!" з'яўляецца навучыць маладых лідараў як мага лепш спраўляцца са сваімі абавязкамі, перадаючы свой назапашаны падчас навучання досвед маладому пакаленню. І сёлета арганізатары пастараліся на славу: секцый на працягу двух дзён было шмат, як і магчымасцяў выявіць сябе на іх. Кожная з секцый была па-свойму цікавай і карыснай. DSC_4061Напрыклад, падчас форуму-тэатра "Стараста і група" кожны ахвотнік мог паўдзельнічаць у імправізаваным канфлікце паміж старастам, групай і выкладчыкам і паспрабаваць вырашыць яго. Не менш цікавай была традыцыйная для школы старастаў ролевая гульня "Барацьба характараў". Старасты былі пастаўлены ў сітуацыю, якая сапраўды магла з імі адбыцца. Толькі тут яны змушаны былі вырашаць праблемы на ўзроўні факультэта, а не групы.  Хараство гэтых секцый у тым, што старасты могуць адчуць на сабе, як гэта апынуцца ў такіх складаных сітуацыях, і надалей ведаць, што неабходна пры гэтым рабіць. Аднымі з самых пазітыўных можна назваць семінары "КультУра БДУ", дзе студэнты маглі падзяліцца сваёй радасцю, паўдзельнічаць у розных групавых практыкаваннях, трэнінгавы занятак "Навыкі эфектыўнай камунікацыі". Тут ужо нашы старасты высвятлялі ўсе аспекты адносін у групе, псіхалогію людзей. Ну а з магчымасцямі, якія падае БДУ ў пазанавучальны час, першакурснікі пазнаёміліся на лекцыі-прэзентацыі "Жыццё па-за вучобай". Не менш важным стаў майстар-клас "Публічны выступ", дзе студэнты старэйшых курсаў распавялі свае "сакрэцікі" і "фішачкі" выступаў на публіцы. Самымі сур'ёзнымі былі секцыі "Арганізацыя навучальнага працэсу ў БДУ", "Сістэма студэнцкага самакіравання" і "Працоўны дзень старасты", але яны былі і самымі карыснымі, бо пасада старасты – гэта вельмі сур'ёзна. На гэтых секцыях першакурснікі даведаліся пра правы і абавязкі старасты, пра ўсе студэнцкія арганізацыі, пазнаёміліся з іх старшынямі і паспелі нават прэзентаваць свае праекты. Апроч навучальных секцый удзельнікі змаглі сябе выявіць і ў інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?" у першы вечар, і ў спартландыі ў апошні дзень, а яшчэ згуляць з камандай рэктара ў валейбол і задаць потым яму любыя пытанні на прэс-канферэнцыі. І зараз з упэўненасцю можна сказаць, што “Брыганціна” рыхтуе суперстарастаў! DSC_3814 Яўгенія ДЗЕНІСЕВІЧ DSC_3669      
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *