БДУ стаў даступнейшы для еўрапейскай аўдыторыі

16 мая, 2014.

U-Multirank бгу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлены ў міжнародным рэйтынгу ўніверсітэтаў U-Multirank. Гэта новая сістэма ранжыравання вышэйшых навучальных устаноў, прынятая Еўрапейскім саюзам 30 студзеня 2013 года ў Дубліне. Яе стварэнне абумоўлена тым, што большасць існых сусветных рэйтынгаў надаюць увагу навукова-даследчага складніку ўніверсітэтаў, а не іх шматпрофільнасці. Таму асноўнай мэтай U-Multiran" з'яўляецца фарміраванне аб'ектыўнага ўяўлення пра розныя сферы дзейнасці ВНУ. Па сутнасці, рэйтынг уяўляе сабой цнікальную базу даных вядучых універсітэтаў свету. Гэта дазваляе абітурыентам, студэнтам і іншым зацікаўленым асобам параўноўваць ВНУ па розных параметрах. У прыватнасці, з дапамогай інструментарыя рэйтынгавай сістэмы можна фарміраваць выбарку навучальных устаноў па сваіх перавагах (краіна, працаўладкаванне выпускнікоў, узровень адукацыі і г. д.).
u-multirank-У адрозненне ад астатніх рэйтынгаў U-Multirank не фарміруе плоскай табліцы з прысваеннем парадкавага нумара. Карыстальнік можа самастойна выбудаваць градацыю ў залежнасці ад уласных пераваг.
Паводле першых вынікаў U-Multirank, апублікаваных 13 мая сёлета, было прааналізавана 850 універсітэтаў, больш за 1000 факультэтаў і 5000 адукацыйных праграм 70 краін. Звесткі выбудоўваліся ў адпаведнасці з пяці крытэрыямі: выкладанне і паспяховасць, даследаванні, абмен досведам, міжнародная арыентацыя і рэгіянальнае значэнне. Пры гэтым кожны год мяркуецца ацэнка розных "профіляў" (падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасцях) ВНУ, якія вызначаюцца аргкамітэтам рэйтынгу. Сёлета вылучаны ўсяго чатыры: Business (эканоміка прадпрыемства, кіраванне, менеджмент); Electrical engineering (інжынерныя спецыяльнасці: электратэхніка, электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі); Mechanical engineering (інжынерныя спецыяльнасці: машынабудаванне, прыборабудаванне, механіка) і Physics (фізіка). У сувязі з гэтым ад БДУ былі заяўлены толькі пяць факультэтаў: фізічны, радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, механіка-матэматычны, эканамічны і міжнародных адносін, і ІБМТ і ДІКСТ БДУ. У базу даных пра БДУ занесена звыш 800 статыстычных паказчыкаў, а анкетаванне прайшлі 2092 студэнты. Адзначым, база ўніверсітэтаў фарміруецца на аснове статыстычных даных, якія прадстаўляюцца ВНУ, і апытанняў яго студэнтаў.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *