БДУ – універсітэт Перамогі, або Як універсітэт адзначае Дзень Перамогі ў сацыяльных сетках

5 мая, 2014.

бгу победа Ужо 70 гадоў прайшло з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо 70 гадоў мы бачым мір, усмешкі дзяцей і радасці новых адкрыццяў. Ужо 70 гадоў мы не ведаем страшнага слова «вайна». Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і душах простых людзей. Гэта незагойная рана ў сэрцах цэлага пакалення. Подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны неўміручы. Мы, спадчыннікі той Вялікай Перамогі, заўсёды будзем памятаць самаадданых лю­дзей, якія сапраўды любілі сваю Радзіму, памятаць тых, чыімі рукамі падняты сцяг Пера­могі, на чыіх плячах ляжала аднаўленне разбуранай зямлі. Час ідзе, усё змяняецца, але нязменным застаецца адно – памяць пра Вялікую Перамогу. Як ужо было сказана, час ідзе, з’яўляюцца новыя тэх­налогіі, аднымі з якіх з’яў­ляюцца інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. Менавіта на прасторах «сусветнага паву­ціння» БДУ вырашыў пра­весці серыю акцый у гонар Дня Перамогі і 70-годдзя вызвалення Беларусі. Вось пра іх і распавядзём. Першая маштабная акцыя, носіць гучную назву «Універсітэт Перамогі».бгу победаНа афіцыйных старонках БДУ ў Facebook, Twitter і «УКантакце» размяшчаецца інфармацыя пра супра­цоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія гераічна прайшлі вайну. Гэта публі­кацыі пра такіх людзей, як Павел Антонавіч Гарошак, Дзмітрый Пятровіч Жмуроў­скі, Навум Ільіч Жолудзеў, і іншых герояў БДУ. Другім значным мерапрыемствам у сацыяльных сетках з’яўляецца інтэлек­туальны конкурс «Парад Перамогі». бгу победа ветераныАкцыя доўжы­лася з 7 красавіка па 5 мая «УКантакце». Удзельнікі спецыяльна створанай групы адказ­валі на падступныя пытанні пра вайну і Вялікую Перамогу на працягу 4 тыдняў. У першы тыдзень удзельнікаў чакалі заданні пра месцы баявой славы, у другі тыдзень іх правяралі на веданне гістарычна важных імёнаў, трэці тыдзень яны ад­казвалі пра зброю Пера­могі, а чацвёрты тыдзень прынёс удзельнікам пытанні пра творчасць у гады вайны. бгу победа ветераныДагэтуль якраз ужо вы­значыліся лаўрэаты: Пераможца першага этапу конкурсу: студэнт 3 курса гістарычнага факультэта, кіраўнік палітычнага кірунку БРСМ БДУ Антон Купчын; Пераможца другога этапу конкурсу: студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта, сакратар ПА ГА «БРСМ» з правамі РК БДУ Яўген Харук; Пераможца трэцяга этапу: студэнт 3 курса факультэта радыёфізікі і камп’ю­тар­ных тэхналогій, сакратар БРСМ ФРКТ Максім Сурмач. Пераможцай чацвёртага этапу стала студэнтка І курса гуманітарнага факультэта Кацярына Вараб'ёва. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 7 мая падчас акцыі, прысвечанай святкаванню Дня перамогі ў БДУ. З канчатковымі выні­камі можна пазнаёміцца ў групе кон­­курсуу http://vk.com/para­d­­pobed. Наступным маштабным мерапрыемствам, на якім варта спыніцца падрабязней, з’яўляецца фотапраект БДУ да Дня Перамогі «Мінулае–сучаснасць». Ідэя фотапраекта простая: трэба знайсці фота ваенных гадоў і зрабіць здымак з таго ж ракурсу, што і 70 гадоў назад, сумясціць іх, апрацаваць і стаць аўтарам выставы. Усяго ўдзельнікі падалі 9 такіх фотапрац, якія неўзабаве стануць экспана­тамі незвычайнай выставы! Менавіта яны прад­стаўлены ў дадзеным матэрыяле. Фатаграфіямі дзядуляў і бабуль-ветэранаў, шчаслі­вымі ўсмешкамі і радаснымі момантамі Дня Перамогі напаўняецца і Instagram БДУ! Да 11 мая ўсе ахвотныя могуць паўдзельнічаць у конкурсе «За ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ Ў МАІ скажы дзякуй у ІНСТАГРАМЕ». Для гэтага трэба ўсяго толькі размясціць фатаграфіі з хэштэгамі #bsu_official і #ourvictory. Яны аўтама­тычна пераносяцца ў Інстаграм БДУ і на стол экспертнай камісіі. 13 мая будуць вызначаныя два пераможцы: па глядацкіх «лайках» і меркаванні журы. У групах БДУ асвятляюцца буйныя акцыі факультэтаў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый. Напрыклад, гістарычны факультэт БДУ праводзіць міжнародны конкурс навуковых прац «Агульны шлях да Вялікай Пера­могі: да 70-годдзя вызвалення Беларусі», студэнцкі гарадок арганізуе конкурс вершаў «Памяць сэрца…», а прафкам студэнтаў БДУ – акцыю «Мы памятаем…». Усе гэтыя і многія іншыя акцыі і мерапрыемствы ў гонар Перамогі праводзяцца і асвятляюцца ў сацыяльных сетках БДУ. І гэта толькі пачатак. Яшчэ шмат акцый і мерапрыемстваў вас чакае на нашых старонках:DLmtR1SsSAY «УКантакце»: http://vk.com/bsu_by Facebook: https://www.facebook.com/bsuby Twitter: https:https://twitter.com/BSU_official Instagram: http:http://instagram.com/instabsuby# YouTube: http://www.youtube.com/user/YouthBSU Мы памятаем подзвіг Вялікіх людзей і ганарымся Вялікай Перамогай! Анастасія РАМАНАВА, куратар груп БДУ ў сацыяльных сетках  сёмин артём бгу Фота Арцёма Сёміна  ковалева виктория бгу Фота Валерыі Кавалёвай сёмин артём бгу Фота Арцёма Сёміна  щенников антон бгу Фота Антона Шчэннікава шелегов александр бгу Фота Аляксандра Шэлегава щенников антон бгу Фота Антона Шчэннікава  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *