З Днём Вялікай Перамогі!

5 мая, 2014.

бгу победаУ гэтыя майскія дні мы разам з усім беларускім народам, іншымі народамі свету адзначаем вялікую гістарычную дату – 69-ю гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам. Вайна з гітлераўскай Гер­ма­ніяй і яе саюзнікамі стала для савецкага народа Вялі­кай Айчыннай вайной, якая па сваіх маштабах і жорсткасці не мела сабе роўных у гісторыі. Суровая цана вайны. Паводле ранейшых афіцыйных звестак, вайна забрала жыцці 2,2 млн бела­русаў. Сённяшнія гісторыкі ўжо нават кажуць пра 3 млн чалавек (г. зн. загінуў кожны трэці даваенны жыхар). Было знішчана 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак (пры гэтым 627 вёсак напаткаў трагічны лёс Хатыні). Амаль кожная сям’я ў Беларусі страціла роднага альбо блізкага. Урокі на будучыню. Вайна адышла ў мінулае, але людзі памятаюць пра яе, імкнуцца асэнсаваць яе ўрокі. Яны хочуць ведаць, чаму чалавецтва апынулася ў такой крова­пралітнай бойні і як не дапусціць паўтарэн­ня падобнага. Сённяшняму пакаленню цяжка сабе нават уявіць, якім бы быў свет у выніку рэаліза­цыі планаў гітле­рызму, якія каласальныя высілкі спатрэбіліся, каб спыніць, а потым разграміць агрэ­сараў. Вялікая Айчынная вайна была барацьбой розуму з цемрашальствам, дабра са злом. Тысячы студэнтаў, выкладчыкаў і супра­цоўнікаў БДУ ўдзельнічалі ў гэтай барацьбе, мужна і самаахвярна змагаліся на франтах, у парты­занскіх атрадах, падпольных ар­ганізацыях, у глыбокім савецкім тыле, а таксама ў шэрагах еўра­пейскага Супраціўлення і саюзных армій. Многія з іх не вярнуліся з вайны. Наш боль пра загінулых ніколі не заціхне. Але без іх подзвігаў не было б Перамогі. Памяць неўміручая. Светлая памяць пра герояў вайны ўве­кавечана народам у мемарыялах, помніках, абелісках, у кнігах (у тым ліку ў Кнізе памяці БДУ). Мы схіляем галовы перад мужнасцю загінулых герояў, а таксама аддаём даніну глыбокай павагі нашым ветэранам. Усцешна, што дагэтуль працягваюць педагагічную дзейнасць Драбязка Сцяпан Рыгоравіч, прафесар кафедры тэорыі і гісто­рыі дзяр­жавы і права; Дулаў Андрэй Васільевіч, прафесар кафедры кры­міналістыкі; Котаў Альберт Іосі­фа­віч, дацэнт кафедры новай і най­ноўшай гісторыі; Сачанка Іван Іва­навіч, прафесар кафедры замежнай журналістыкі і літа­ратуры; Умрэйка Дзмітрый Сцяпанавіч, прафесар, га­лоўны навуковы супрацоўнік лаба­раторыі нелінейнай оптыкі і спек­тра­скапіі, Чыгір Васіль Фёда­равіч, прафесар ка­федры грама­дзянскага права; Юркевіч Мікалай Рыго­равіч, прафесар кафедры гра­ма­дзянскага працэсу і працоўнага права. Усяго ў пярвічнай ветэранскай арганізацыі БДУ зараз знаходзіцца на ўліку 36 чалавек. Іх багаты жыццёвы вопыт і пасільная праца ва ўніверсітэце садзейнічаюць гра­мадзянска-патрыятычнаму і ма­раль­на-этычнаму выхаванню студэнцкай моладзі. З нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я жадаю ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім супрацоўнікам універ­сітэта шчасця, аптымізму, здароўя і здзяйснення гуманных мэтаў нашай альма-матар. Са святам Перамогі! Рэктар БДУ акадэмік С. У. Абламейка ветераны Фотарэпартаж з святкавання Дня Перамогі глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *