Эксперт па лазерных тэхналогіях

23 мая, 2014.

воропай бгу Споўнілася 70 гадоў доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, загадчыку кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі фізічнага факультэта Яўгену Варапаю. Яўген Сямёнавіч у 1966 г. скончыў аддзяленне радыё­фізікі і быў рэкамендаваны ў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР. Ужо ў 1967 г. пе­рай­шоў у БДУ, дзе А. М. Саржэўскі арганізаваў кафедру агульнай фізікі. Я. С. Варапай быў адным з першых супрацоўнікаў кафедры, з 1969 па 1973 гг. старшы інжынер, з 1973 г. старшы выкладчык, з 1977 г. дацэнт кафедры агульнай фізікі. У 1973 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1977 г. па запрашэнні А. Н. Сеўчанкі перайшоў у лабараторыю нелінейнай спектраскапіі НДІ прыкладных фізічных праблем. З 1979 па 1997 гг. за­гадваў лабараторыяй спект­ра­скапіі НДІ ПФП. Са снежня 1997 г. узначаліў кафедру лазернай фізікі і спектраскапіі. Падчас працы на кафед­ры агульнай фізікі, а таксама ў наступныя гады пад­рых­таваў курсы лекцый па оптыцы для студэнтаў фізіч­нага, хі­міч­нага, механіка-матэма­тычнага факультэтаў і факультэта радыёфізікі. Пад яго кіраў­ніц­твам абаронена дзесяць кандыдацкіх дысертацый. Асноўны кірунак навуковых прац прафесара ляжыць у галіне лазернай фізікі і малекулярнай спектраскапіі. Распрацаваны шэраг лазер­на-аптычных прыбораў і комплексаў спектраль­на-аналітычнага прызначэння. Я. С. Варапай з’яўляецца аўтарам звыш 500 прац, уключаючы 3 манаграфіі і 46 вынаходстваў і патэнтаў. Кафедра актыўна супра­цоўнічае з арганізацыямі і ўстановамі НАН Беларусі, з медыкамі і біёлагамі з ДУ РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава і з навукоўцамі з далёкага замежжа (Герма­ніі, Францыі, Кітая і інш.). Я. С. Варапай з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара «Часопіса прыкладной спектраскапіі», членам Беларускага фізічнага грамадства, аптычнага грамадства імя Д. С. Раждзественскага. Ён таксама сакаардынатар дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў «Электроніка і фатоніка», «Электроніка і оптыка»; намеснік старшыні эксперт­нага савета па лазерна-аптычнай тэхніцы пры ДКНТ; член Калегіі нацыянальных экспертаў краін СНД па лазерах і лазерных тэхналогіях ад Рэспублікі Беларусь За паспяховую працу неаднаразова ўзнага­родж­ваўся ганаровымі граматамі БДУ, НАН Беларусі, Міністэр­ства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследа­ванняў, а таксама Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1986 г. узнагароджаны медалём «За працоўнае адрозненне». У 1994 г. яму прысуджана Дзяржаўная прэмія за цыкл калектыўных прац «Флуктуа­цыі мікраструктуры і фота­фізіка малекул фарбаваль­нікаў у растворах». У 2003 г. прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі. У 2012 г. ушанаваны ганаровым званнем «Заслужаны работнік БДУ». Актыўная жыццёвая пазі­цыя, талент фізіка-даслед­чыка ў спалучэнні з вялікімі педагагічнымі здольнасцямі, зычлівасцю, спагадлівасцю, уменнем працаваць з людзь­мі набылі Яўгену Сямёнавічу глыбокую пашану, прызнанне і аўтарытэт. Калегі, сябры і вучні горача і сардэчна віншуюць Яўге­на Сямёнавіча Варапая з юбілеем і ад шчырай душы жадаюць яму доўгіх гадоў жыцця, дужага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых творчых поспехаў. Калектыў фізічнага факультэта
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *