Конкурс Еўрапейскага навуковага фонду «Graphene Flagship» выйграў БДУ

1 Jul, 2014.

Копия IMG_7003 На­вук­оўцы НДІ ядзерных праблем БДУ выйгралі конкурс Еўрапей­скага навуковага фонду  «Флагман графен» (Graphene Flagship). Навуковы праект «Прыборы на аснове шмат­слойных графенавых сэндвіч-структур» (Multi-layered sandwich grap­hene devi­ces), узначалены прафесарам Філіпам Ламбінам (універсітэт Намюра, Бельгія), увайшоў у лік пера­мож­цаў  прэстыжнага конкурсу Gra­phene Flagship. У склад міжна­роднага кансорцыума праекта ўваходзіць каманда даслед­чыкаў НДІ ЯП на чале з дырэктарам установы доктарам фіз.-мат. навук Сяргеем Максі­мен­кам і загадчыкам лабараторыі кандыдатам фіз.-мат. навук Палінай Кужыр. З 218 пададзеных на конкурс праектаў толькі 21 быў адабраны для наступнага фінан­савання. prv_main_3401_588323
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *