У БДУ аб’яўлены рэспубліканскі конкурс фотаработ «На грэбні хвалі»

7 Aug, 2014.

Dminhbi_Riabchenko_Aleksandr_Volcheckii Гэты конкурс фотаработ  прысвечаны VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту. Праводзіцца конкурс у мэтах прапаганды чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні, папулярызацыі водных відаў спорту ў маладзёжным асяроддзі, уцягвання навучэнцаў у сацыяльна-актыўнае спартыўнае жыццё краіны і, таксама, у мэтах выяўлення таленавітых фотааматараў. Творчае спаборніцтва пройдзе па дзвюх намінацыях: «Студэнты свету. Веславанне нас аб'яднала» і«Веславанне - спорт моцных і мужных». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і студэнты ўстаноў агульнай, сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Канкурсанты могуць дасылаць не больш за дзве індывідуальныя работы. Гэта могуць быць друкаваныя фатаграфіі або фотакалажы (мінімальны памер 21х30 см). У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя аўтара (цалкам); назву (поўную) установы адукацыі, у якім навучаецца аўтар прадстаўленай фотаработы; спецыяльнасць і нумар вучэбнай групы; кантактны тэлефон; названне фотаработы; назву намінацыі; інфармацыю пра дату, час і месца дзеяння падзей, захаваных на здымку, кароткае іх апісанне ў адвольнай форме. Адзначым, аўтары 6 лепшых работ будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і сертыфікатамі ўдзельніка рэспубліканскага конкурсу. З іх ліку вызначаць аднаго лаўрэата, які удастоіцца права ўдзельнічаць у якасці фотакарэспандэнта ў складзе беларускай дэлегацыі на адным з міжнародных студэнцкіх спартыўных форумаў. Творчыя працы прымаюцца да 25 жніўня па электроннай пошце: nagreble@gmail.com (з паметкай: на конкурс), а таксама па адрасе: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4, каб. 108. Дад. інформацыя па тэл: 8 (017) 209-53-12.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *