Дадатковыя сацыяльныя гарантыі для студэнтаў

23 Oct, 2014.

Ebg1Y8WMG34 Пагадненне паміж пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ і адміністрацыяй нашага ўніверсітэта на 2014–2016 гады ўпершыню было падпісана 29 верасня. Яно з’яўляецца такім жа важным дакументам у сістэме сацыяльна­­га партнёрства, як і традыцыйная калектыўная дамова паміж прафсаюзным камітэтам супрацоўнікаў БДУ і нашай установай вышэйшай адукацыі. Дарэчы, новае пагадненне падпісанае на тэрмін дзеяння калектыўнай дамовы, умовы якой зараз выконваюцца. Да ўсяго Беларускі прафесійны прафсаюз супрацоўнікаў адукацыі і навукі рэкамендаваў такія пагадненні заключаць у якасці дадатку да калектыўнай дамовы, што можа быць ажыццёўлена ў хуткім часе. «Сацыяльнае партнёрства» стала магчымым для студэнтаў дзякуючы арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах» і арт. 31 Кодэкса аб адукацыі, якія дазваляюць навучэнцам аб’ядноў­вацца ў прафесійныя саюзы. Паколькі студэнты БДУ не могуць быць суб’ектамі калектыўнай дамовы, як супрацоўнікі сістэмы адукацыі, пагадненне дапаможа ім даць дадатковыя правы і гарантыі ў параўнанні з тымі, якія прадугле­джаны заканадаўствам. Яно вызначае як абавязкі ўнівер­сітэта, так і абавязкі прафсаюзнай арганізацыі, а таксама сумесныя абавязкі бакоў. Па словах старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ніны РАДЗЕВІЧ, каб гэта стала магчымым, была праведзена вялікая і карпатлівая праца. Спачатку на ад­рас універсітэта было накіравана пісьмовае апавяшчэнне аб пачатку правядзення перамоў наконт заключэння пагаднення. Затым была створана камісія з упаўнаважаных прадстаўнікоў універсітэта і пяр­вічнай прафсаюзнай аргані­за­цыі студэнтаў. Праект пагаднення абмяркоўваўся на пасяджэннях камісіі, рэктарата, у прафсаюзных арганізацыях факультэтаў. Да ўся­го была праведзена яго экспертыза ў Цэнтральным камітэце Беларускага прафсаюза супрацоў­нікаў адукацыі і навукі на адпаведнасць не толькі заканадаўству нашай краіны, але і пагадненню паміж Міністэрствам адукацыі і Бела­рускім прафсаюзам супрацоўнікаў адукацыі і навукі на 2013–2014 гады. І нарэшце, 16 чэрвеня на прафсаюзнай канфе­рэнцыі сту­дэнтаў нашага ўнівер­сітэта праект быў адобраны і рэкамендаваны да падпісання. IMG_1547 Пагадненне, падпісанае ў БДУ, складаецца з сямі раздзелаў: агульныя палажэнні, сацыяльныя гарантыі пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу, матэрыяльнае забеспячэнне навучэнцаў, жыллё­ва-бытавыя пытанні навучэнцаў, стварэнне здаровых і бяспечных умоў для студэнтаў падчас адукацыйнага працэсу, культурная і спартыўна-масавая праца, а таксама гарантыі дзейнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэн­таў і яго актыву. Усе яны дапама­гаюць рэгуляваць сацыяльна-эка­намічныя адносіны паміж універсі­тэтам і студэнтамі розных факуль­тэтаў. Напрыклад, калі раней кіраўнік структурнага падраздзялення або начальнік аддзела аспірантуры і дактарантуры мог сам вырашаць, вызваліць або не вызваліць сту­дэнта ад наведвання навучальных заняткаў, то зараз у дакуменце дакладна прапісана, у якіх выпадках ён павінен гэта рабіць і на які тэрмін. Сярод нагод для вызва­лення ад заняткаў значыцца шлюб самога студэнта або яго родных братоў і сясцёр, смерць члена сям’і або блізкага роднага,  нара­джэнне дзіцяці бацьку-студэнту і іншыя паважлівыя прычыны. Нават навучанне па індыві­дуальным плане знайшло адлюстраванне на старонках новага дакумента. Цяпер індывідуальны на­­ву­­­чальны план павінен быць прапанаваны сту­дэнтам дзённай формы навучання пры інваліднасці або перанесенай цяжкай хваробе, калі ёсць неабходнасць у рэабілітацыі, а таксама пры неабходнасці догляду хворага члена сям’і. Маладая маці, якая нарадзіла дзіця і знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, таксама мае права папрасіць індывіду­альны план навучання. Гэтага не пазбаў­лены і спартсмены-члены нацыянальных камандаў Рэс­пуб­лікі Беларусь і зборных камандаў БДУ, якія маюць спар­тыўную ква­ліфікацыю не ніжэйшую за першы разрад. Усе віды стыпендый, надбавак, прэмій студэнтам, матэрыяльная дапамога цяпер будуць вызначацца абавязкова пры ўдзеле праф­кама студэнтаў. Прафсаюзная арганізацыя мае намер ажыц­цяўляць і маніторынг па выка­рыс­танні грашовых сродкаў з пазабюджэтных крыніц на прэ­міяванне і матэрыяльную дапамогу студэнтам і іншыя патрэбы. Цікава, што дзякуючы пагадненню сацыяльныя стыпендыі пэўным катэгорыям навучэнцаў, якія пералічаны ў п. 5 арт. 42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь па адукацыі,  могуць быць пры­­значаны нават без хадайніцт­ва самога студэнта. Камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях будуць фарміравацца, як і раней, з аднолькавай колькасці прадстаўнікоў адміністрацыі БДУ і прафкама студэнтаў. Такім чынам, пагадненнем сфарміраваны аптымальны пакет ільгот і гарантый для членаў га­ліновага прафсаюза, што дазваляе ўсталяваць дадатковыя сацыяльныя гарантыі студэнтам нашага ўніверсітэта. Ганна ЛАГУН IMG_1540
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *