Дзень маладога супрацоўніка БДУ (+відэа)

28 Oct, 2014.

Групповое фото 7 кастрычніка ў БДУ прайшоў Дзень маладога супрацоўніка «The big day at BSU». На мерапрыемства запрасілі 100 спецыялістаў БДУ, якія зусім нядаўна працуюць ва ўніверсітэце. Самаму старэйшаму супрацоў­ніку было 26 гадоў, а самаму малодшаму – 21. У нашым універсі­тэце працуюць выпускнікі не толькі БДУ, але і іншых ВНУ. Таму было асабліва важна пазнаёміць маладых супрацоўнікаў з гісторыяй і магчымасцямі БДУ. Удзельнікі мерапрыемства наведалі музей гісторыі БДУ, а таксама музей землязнаўства на геаграфічным факультэце. Працягнуў сустрэчу рэктар Сяргей Абламейка. Кожны мог задаць яму пытанне і атрымаць адказ з першых вуснаў. Першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў распавёў супрацоўнікам пра магчымасці і сацыяльныя гарантыі БДУ. Наш універсітэт настолькі вялікі, што ведаць усё проста немагчыма. Аднак самай галоўнай задумай ме­рапрыемства было тое, што кожная ідэя, кожны праект, які ініцыюе супрацоўнік нашай ВНУ, будзе падтрыманы і ўвасоблены, галоўнае – пісь­менна прадумаць канцэпцыю і звярнуцца да кампетэнтнага спе­цыяліста. Чаму выбралі працу ў БДУ і ці даведаліся пра яго штосьці новае, падзяліліся ўдзельнікі: Яўген Маслоўскі, 23 гады, спецыяліст аддзела фундаментальных і прыкладных даследа­ванняў Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ: «Я абраў БДУ, таму што гэта прэстыжная ВНУ, а Галоўнае ўпраўленне навукі – гучыць сама­віта. Не жадаў так хутка развітвац­ца з універсітэтам, які дазволіў цікава і весела вучыцца на працягу 5 гадоў. У БДУ я бачу вялікія магчымасці для кар’ернага росту. Мерапрыемства прадэманстравала шляхі паляпшэння жыллёвых умоў для маладых су­працоўнікаў, а таксама дадатковага заробку, аздараўлення і воль­нага часу. У мяне з’явілася шмат планаў і ідэй, але пакуль я працую крыху больш за месяц, яшчэ неабходна асвоіцца ў калектыве, а ўжо потым загадваць». Ганна Кузьмянкова, 23 гады, выкладчык кафедры тэхналогій камунікацыі Інстытута журна­лістыкі БДУ: «Я не сумнявалася ў выбары БДУ як месца працы, бо гэта натуральна для чалавека – актыўна ўдзельнічаць у развіцці арганізацыі, якая доўгі час з’яўлялася роднай. Лічу мерапрыемства для маладых супрацоўнікаў БДУ вельмі карыс­ным як мінімум у тым, каб усвя­доміць уласную значнасць, свае перспектывы і магчымыя праекты, якія прынясуць універсітэту «прафіт», а супрацоўніку задавальненне і прыбытак. Я даведалася, што ўніверсітэт падтрымае мяне, калі я захачу распрацаваць дыс­цыпліну на англійскай мове. Думаю, што я гэтую ідэю рэалізую ў хуткім часе». Іван Жукаў, 22 гады, метадыст аддзела моладзевых праграм і праектаў упраўлення вы­ха­ваўчай работы з моладдзю БДУ: «Звязаць свае жыццё з універсітэтам я планаваў ужо пасля трэцяга курса. Культурна-грамад­скае жыццё зацягнула мяне настолькі, што я ўжо не ўяўляў сябе па-за сценамі БДУ. Сёння, акрамя маёй асноўнай працы, у мяне ёсць уласныя праекты (напрыклад, творчая студыя «MiM-BSU»), якія падтрымлівае адміністрацыя БДУ, што вельмі моцна матывуе на далейшую працу. На гэтым спыняцца не збіраюся і ўжо ўвасабляю ў жыццё новыя ідэі, у тым ліку дапамагаю нашым студэнтам у рэ­а­лізацыі ўласных праектаў. На ме­рапрыемства ішоў з вялікім задавальненнем, хацелася пазна­ёміцца з тымі, ад каго залежыць будучыня нашага ўніверсітэта. Я думаў, што даведацца нешта новае не атрымаецца, бо ўжо не першы год ва ўсім гэтым кручуся, але я памыляўся. Інфармацыя насамрэч была карысная. Выступленні нат­хнілі і прымусілі задумацца пра сваю далейшую працу і пра тое, што я хачу зрабіць у БДУ!» Мерапрыемства арганізавала ўпраўленне кадраў. Ксенія КАРАВАЯ

Рэпартаж з дня маладога супрацоўніка

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *