Манiпуляцыя і манiпулятары. Як яны кiруюць нашымi дзеяннямi і што з гэтым рабiць?

3 Oct, 2014.

бгу манипуляция Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны? Будзьце ўважлівыя! Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з'яўляецца ўсведамленне самога факта маніпуляцыі: "Стоп, маніпуляцыя!" Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна падмануць, то ў сферы падсвядомасці вас ашукаць немагчыма. Істотная прыкмета маніпуляцыі – з’яўленне пачуцця няёмкасці. Вы не жадаеце выконваць якія-небудзь дзеянні, але з прычыны нейкіх маральных акалічнасцяў змушаныя іх выканаць: у адваротным выпадку будзе "нязручна", "эгаістычна", "па-хамску", "непрыгожа", "ніякавата", "вы не апраўдаеце чыйгосьці даверу", "будзеце выглядаць дрэнным" і да т. п.  Усё гэта накіравана на актуалізацыю ўнутрыасобнага канфлікту "хіба я магу быць такім?". бгу манипуляция Пакуль маніпулятыўнасць уздзеяння не ўсвядоміцца, натуральна не здзяйсняюцца ахоўныя дзеянні. Як толькі адбываецца ўсведамленне, пачынаюць дзейнічаць базавыя ахоўныя механізмы. Самым філагенетычна старажытным спосабам абароны, відаць, трэба прызнаць уцёкі, услед за ім – заміранне і хованкі (сыход у сховішча) і толькі затым – сустрэчны напад на агрэсара або імкненне паўплываць на яго паводзіны. Прынамсі, іх можна назіраць практычна ва ўсіх відаў жывёл. Пасіўная абарона – самы бяскрыўдны спосаб абароны ад маніпуляцыі. Яго можна ўжываць ва ўмовах недахопу часу, калі вы не ведаеце, што рабіць, як адказаць маніпулятару або калі не жадаеце псаваць з ім адносіны. бгу манипуляция У гэтым дапамогуць наступныя метады: "    Не рэагуйце на словы маніпулятара, маўчыце, робячы выгляд, што не пачулі або не заўважылі. "    Прыкіньцеся дурным, зрабіце выгляд, што не зразумелі, пра што гаворка. "    Перавядзіце гутарку на іншую тэму. "    "Згаджаючыся" з прапановай маніпулятара, абавязкова абгаварыце, што канчатковае рашэнне вы прымеце троху пазней, што вам неабходна падумаць, што дасць магчымасць "адыграць назад". "    Выявіце самавалоданне, захоўвайце вытрымку. Зрабіць гэта дапамогуць наступныя спосабы: Разглядванне. Пры залішку адмоўнай інфармацыі неабходна пераключыць канал успрымання. Таму ў вострым становішчы належыць канцэнтраваць увагу не на тым, што і як гаворыцца суразмоўцамі, а на тым, што вы можаце разгледзець у іх знешнасці і ў навакольным асяроддзі. Хай той, хто вас нервуе, працягвае гаварыць усё што заўгодна. Вы ж уважліва разглядайце і запамінайце дэталі наваколля і твар суразмоўцы, нібы потым збіраецеся пісаць карціну. Раптоўнае маўчанне аслабіць напор маніпулятара. бгу манипуляция Візуалізацыя. Чалавечае ўяўленне здольнае тварыць цуды. "    Уявіце, што ў маніпулятара з'явілася тое, што вам прыемна (выраслі крылы матылькі або вялікія вушы); "    разумова паменшыце ў росце чалавека, які вас нервуе, – хай ён будзе ліліпутам, гномам або прусаком; "    паспрабуйце ўявіць гэтага чалавека ў камічным выглядзе (напрыклад, у "сямейных" трусах і ў шапцы-вушанцы); "    выдумайце сцэну ўяўнага рэваншу ў дачыненні да вашага крыўдзіцеля і разумова нацешцеся "помстай". Захоўвайце спакой. Мітусячыся, бегаючы па пакоі, яшчэ больш разгубіцеся. Лепш сядзьце і засяродзьцеся. Дыхайце як мага глыбей. Выпіце шклянку вады. Памарудзьце з адказам. Трымайце паўзу. Гэта дазваляе супакоіцца і, лепш засяродзіўшыся, падабраць адказ. Можаце прызвычаіць сябе адказваць толькі пасля таго, як разумова далічыце да дзесяці. Гэта, дарэчы, будзе гаварыць пра вас як пра самавітага чалавека, які ведае цану свайму слову. Невербальныя знакі. Вельмі важна сачыць за сваімі целавымі праявамі. Прамая спіна, роўнае дыханне і цвёрды погляд самі па сабе абараняюць ад маніпулятара. Актыўная абарона ад маніпуляцыі Калі пазбегнуць зносін з маніпулятарам не атрымліваецца і ёсць магчымасць не баяцца канфлікту, можна звярнуцца да актыўнай абароны: рассакрэціць і нанесці контрудар. Для гэтага можна выкарыстаць наступныя прыёмы. бгу манипуляция 1.    Расставіць кропкі над "i". Выкажыце маніпулятару ўсё, што вам не падабацца, і прымусьце яго патлумачыць: "Што менавіта вам трэба?", "Скажыце прама, куды вы хіліце?". Гэтыя пытанні прымусяць маніпулятара перайсці да сутнасці справы, або жа яму прыйдзецца ігнараваць пытанне, што можа выклікаць незадаволенасць і ўмацуе псіхалагічную абарону. 2.    Адказны ўдар (контрманіпуляцыя). Прыкіньцеся, што не разумееце, што вамі спрабуюць маніпуляваць, і пачніце сваю гульню. Ваша мэта – адказаць маніпулятару яго ж прыёмамі, паказаць вашу псіхалагічную перавагу. У такіх выпадках гаворка звычайна ідзе пра тое, каб альбо працягнуць маніпуляцыю, якую распачаў маніпулятар, але ўжо пад сваім кантролем і ў сваіх інтарэсах, альбо распачаць уласную маніпуляцыю. Важна, каб эфект адпавядаў інтарэсам адрасата. Напрыклад, малазнаёмы суразмоўца ў гутарцы выкарыстае памяншальна-ласкальныя формы звароту да вас: "Каток", "Мілачка", "Ігарочак". Такім чынам ён спрабуе ўсталяваць псіхалагічную перавагу, робіць так званую "прыбудову зверху". У гэтым выпадку трэба пачаць звяртацца да суразмоўцы падобным чынам, пакуль ён не зразумее, што не зможа "націснуць". Універсальныя спосабы абароны ад маніпуляцый наступныя: Вучыцеся гаварыць "не" Чалавек, які саромеецца вымавіць слова "не" – найлягчэйшая здабыча маніпулятара. Трэба ўразумець сабе, што любы мае права адмовіцца, любы мае права сказаць "не". "Не" павінна быць вымаўлена рашуча. Гэта магчыма, толькі адмовіўшыся ад жадання падабацца ўсім без выключэння. Паколькі гэты намер першапачаткова асуджаны на няўдачу. Думайце больш пра свае запатрабаванні Вытрымлівайце дыстанцыю Маніпулятары лёгка атрымліваюць карысную для іх інфармацыю пра "ахвяраў" не дзякуючы сваім уменням, а дзякуючы празмернай даверлівасці людзей. Беражыце свае эмоцыі Не чапляйцеся за пачуццё віны або доўгу. Маніпулятары часта гэтым карыстаюцца. І не адказвайце агрэсіяй на агрэсію. Галоўнае – памятаць асноўную задачу прыёмаў маніпулявання (адцягнуць ад уласных інтарэсаў, збіць з толку, атрымаць выгаду, выкарыстаючы скажоную рэакцыю). Для таго, каб не апраўдаць чаканні маніпулятара, варта выразна і цвёрда захоўваць у свядомасці свае галоўныя інтарэсы, заставацца на пазіцыях рэальнасці ва ўспрыманні сваіх прыярытэтаў, самім сабою. бгу манипуляция Будзьце непрадказальныя Непрадказальнасць у зносінах з маніпулятарам гарантуе чалавеку непераможнасць. Калі маніпулятар не можа "пралічыць" ахвяру, ён не можа ўплываць на яе. Немагчыма атрымаць перамогу, калі правілы гульні ўвесь час змяняюцца. бгу манипуляция Не выхваляйцеся Хвальба – найлепшы спосаб прымусіць іншых пазайздросціць, а для маніпулятара гэта відавочная дэманстрацыя слабых бакоў патэнцыйнай ахвяры – указаць на мішэнь уздзеяння. Тыя, хто ведае пра гэта, усвядомлена сціпла сябе паводзяць. Абараняючыся ад маніпуляцыі, варта памятаць, што самая галоўная зброя – мір. Не варта атакаваць першым. Агрэсару проста трэба даць зразумець, што сваіх мэт ён не дасягне.  Алена Уладзіміраўна ДРАВІЦА, урач-псіхатэрапеўт установы аховы здароўя "Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер" Кантактны тэлефон 201 96 44
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *