БДУ ўвайшоў у топ-50 універсітэтаў краін у стадыі развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі

30 Dec, 2014.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Па выніках апублікаванага 17 снежня новага рэйтынгу найлепшых універсітэтаў краін у стадыі развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі вядомага брытанскага агенцтва QS (Quacquarelli Symonds) БДУ ўвайшоў у топ-50 найлепшых ВНУ гэтага рэгіёна. Сярод 368 прааналізаваных універсітэтаў БДУ заняў 38 месца. Гэта чарговы поспех вядучай ВНУ Беларусі! Узначаліў рэйтынг Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ла­маносава. За ім размясціўся Кар­лаў універсітэт (Чэхія), які дзе­ліць другое месца з Нова­сібірскім дзяр­жаўным універсі­тэтам. З прад­­стаўленых 26 расійскіх ВНУ толькі восем маюць вышэйшыя паказ­чыкі, чым у БДУ. У рэйтынгу акрамя БДУ прад­стаўлена яшчэ адна айчынная ВНУ – Беларускі нацыянальны тэх­нічны ўніверсітэт, які заняў 61–70 пазіцыю. Новы рэйтынг найлепшых уні­версітэтаў краін у стадыі раз­віцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі засноў­ваецца на аналізе дзевяці крытэ­рыяў: акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод праца­даўцаў, суад­носіны колькасці сту­дэнтаў да колькасці супрацоўнікаў прафе­сарска-выкладчыцкага складу, доля запрошаных супрацоўнікаў з іншых краін, доля замежных сту­дэнтаў, доля супрацоўнікаў з на­вуковай ступенню, эфектыў­насць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апу­блікаваных артыкулаў, якія прыхо­дзяцца на аднаго су­працоўніка, цытаванасць арты­кулаў. Дадзены рэйтынг ахоп­лівае ВНУ 30 краін: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эс­тонія, Венгрыя, Грузія, Казахстан, Косава, Кыргызская Рэс­публіка, Латвія, Літва, Маке­донія, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Расія, Сер­бія, Сла­вакія, Славенія, Таджы­кі­стан, Туркменістан, Турцыя, Узбекі­стан, Украіна. Беларускі дзяржаўны ўнівер­сі­тэт сёння ўпэўнена прасоўваецца на міжнароднай арэне вышэйшай адукацыі. Па апошніх дадзеных рэйтынгу THE – QS World University Rankings вядучая ВНУ Беларусі ўвайшла ў топ-500 найлепшых ВНУ свету. Ларыса ПЕТРАВЕЦ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *