Блiны, баранкi, абдыманкi: масленіца ў БДУ атрымалася! (+відэа)

27 Feb, 2015.

  масленица бгу занкович Студэнты БДУ ў пятнiцу 21 лютага ва ўніверсітэцкім дворыку маляўніча сустрэлі Масленіцу. Масленіца – адно з самых яркіх і вясёлых народных святаў, якое дагэтуль спраў­ляюць беларусы. Свята сім­валізуе канец не­пагод­лівай зімы і прыход доўга­чаканай вясны. Спрадвеку Масленіцу святкавалі ярка: спальвалі традыцыйнае пу­дзіла, ката­ліся на санках, гулялі ў разнастайныя гуль­ні і, вядома ж, пяклі апетытныя бліны, якія з’яў­ля­юцца знакам сонца. масленица бгу блиныЗладзіць Масленіцу ў БДУ і зрабіць гэтае свята традыцыяй вырашыла пяр­вічная прафсаюзная арга­нізацыя студэнтаў. Іні­цы­ятары Мас­­леніцы не сталі ады­ходзіць ад народных звы­чаяў і правялі гэта сонечнае свята па ўсіх правілах. Гонар «разрэзаць чырвоную стужку» дастаўся прарэктару па вучэб­на-вы­хаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзіміру Сувораву. Са святочнай прамовай выс­тупіла і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Вольга Локцева. На ўваходзе студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей БДУ сустракалі вясёлыя скама­рохі, розныя казачныя персанажы, наймілейшыя рос­тавыя лялькі. масленица бгу занковичСвяточную атмасферу дапаўнялі народныя пры­пеўкі, задзірыстыя мело­дыі баяністаў і ўсмешкі ўдзель­нікаў. масленица бгу занковичЯрчэй за ўсіх усмі­халіся тыя, каму ўда­ло­ся зай­мець запаветнага пеў­нічка на палачцы або пару аба­ранкаў. Значную частку за­баўляльнай праграмы скла­далі выступленні этна-фолк-калектыву Guda, фальклорныя песні, розныя конкурсы, вясёлыя танцы і дружныя карагоды. Кожны ахвотнік змог паспрабаваць сябе ў змаганнях у арм­рэстлінгу, дартсе, а таксама ў гонках на мётлах і кіданні кольцаў. масленица бгу занковичНайбольшую ўвагу гасцей свята прыцягнулі намёты з гарачымі залацістымі блі­намі. Чарга, вядома, была немаленькая, але ўсе за­сталіся задаволеныя і, што самае галоўнае, пад’еўшы. Акрамя таго, шмат хто паспеў зрабіць памятныя фота з багінямі вясны і зімы, а таксама з упадабанымі пер­са­нажамі Масленіцы. Уваход на мерапрыемства быў вольны, адзінай умовай з’яўлялася наяў­насць выдатнага настрою. У студэнцкім прафкаме лічаць, што пачынаць трэба з малога, таму Масленіца БДУ – гэта толькі пачатковы этап сярод цікавых, пазнавальных і масавых мерапрыемстваў. масленица бгу занковичА мы Масленіцу сустракалі, Сырам гару набівалі, Маслам гару налівалі, На шырокі двор гукалі Ды блінамі частавалі. (Песні на гуляннях з вёскі Ма­дора Рагачоўскага раёна) Падрыхтавала Лізавета МАКАРАНКА Фота 1, 3, 4, 5, 6 Ганны Занковiч Яшчэ больш фота тут

Відэасюжэт святкавання Масленіцы ў БДУстрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *