Студэнцкi прафсаюз аб’яўляе конкурс на атрыманне гранта на моладзевы праект

19 Mar, 2015.

студпрофсоюз бгу Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ аб'яўляе конкурс на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта! Асноўная мэта – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнцкай моладзі, фарміравання дзелавой актыўнасці, развіцця лідарскіх якасцяў, камунікатыўных навыкаў і навыкаў праектнай дзейнасці, набыццё досведу працы ў складзе калектыва праз падтрымку і стымуляванне студэнцкіх ініцыятыў. У рамках конкурсу ўдзельнікі (якія навучаюцца ў БДУ) выбіраюць любы/любыя з прапанаваных кірункаў праектаў ці фармулююць свой кірунак і прадстаўляюць праект. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку па форме (палажэнне пра конкурс і саму форму заяўкі глядзіце ў групе прафкама студэнтаў БДУ http://vk.com/profkombsu) і выслаць на электронны адрас: profkom@bsu.by. СТАРТ падачы заявак 25 сакавіка 2015 г.: Конкурс праводзіцца ў тры этапы: I этап – падача заявак (з 25 сакавіка па 25 красавіка 2015 г.), разгляд праектаў экспертнай камісіяй, якая ацэньвае найлепшыя праекты і рэкамендуе да ўдзелу ў другім этапе конкурсу. II этап – публічная абарона праекта. Аўтару (аўтарам) праекта неабходна выказаць змест праекта (прадставіць праект) экспертнай камісіі. III этап – рэалізацыя прадстаўленага праекта (да аднаго года). Конкурс праводзіцца па наступных кірунках: - Сацыяльныя праекты, накіраваныя на аказанне дапамогі і стварэнне новых формаў падтрымкі розных сацыяльных катэгорый (дзяцей-сірот, дзяцей з нешчаслівых сем'яў, інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, самотных пажылых людзей), пашырэнне магчымасцяў для працаўладкавання моладзі і г. д., а таксама рашэнне сацыяльна-побытавых праблем студэнцтва, у тым ліку і ў студэнцкіх інтэрнатах; - Праекты, накіраваныя на развіццё студэнцкай навукі, фарміраванне запатрабавання ў самаадукацыі і самаўдасканаленні, інтэлектуальнае развіццё студэнцкай моладзі; - Праекты, накіраваныя на павышэнне іміджу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ; - Праекты, накіраваныя на развіццё міжнароднага і міжуніверсітэцкага студэнцкага супрацоўніцтва; - Праекты, накіраваныя на павышэнне грамадскага статусу сям'і, прапаганду адказнага мацярынства і бацькоўства, фарміраванне ў моладзі жыццёвых каштоўнасцяў, арыентаваных на стварэнне, умацаванне, развіццё здаровых сем'яў, адраджэнне і захаванне духоўна-маральных сямейных традыцый; - Праекты, накіраваныя на фарміраванне запатрабавання ў прытрымліванні здаровага ладу жыцця, прафілактыку тытунекурэння, алкагольнай і наркатычнай залежнасці, укараненне інавацыйных формаў і метадаў спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай працы; - Праекты, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцяў і падтрыманне культурных каштоўнасцяў; - Іншае. Прафсаюзны камітэт студэнтаў БДУ профсоюзы бгу
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *